Выбрать главу

Дануся адвярнулася, выставіўшы мне смуглую гнуткую спіну ды завязаны на патыліцы вузел бліскучых ад вады валасоў, спрытна захіпулася ў халат. Паненка ведала, якая яна прыгожая, любавалася сабой і дазваляла гэта рабіць другім.

— Тут жывуць Янкоўскія?— нарэшце выдавіў я з сябе і спалохаўся.

— Тут,— разглядала яна ўжо мяне з дзіцячай цікавасцю.

— Хто там, цётка Антося?— данёсся з глыбіні пакояў строгі голас.

— Не ведаю, пані Вацлава. Нейкі чалавек!— паслухмяна адказала Антося, пагасіўшы мацярынскую ўсмешку, з якой глядзела на нас.

Два месяцы жывём побач, прыходзіла да прачкі нанімаць скідваць гнёзды, я ўжо збіраўся з ёю вітацца на вуліцы, а гаворыць пра мяне, нібы першы раз убачыла!

— Супакойся, мамуся! Гэта наш пасыльны з ліцэя! — пракрычала Данута.

I ў стракатым кімано з японскага шоўку яна бытта пахвалілася: вось якая я багіня! Ведаю, ты зайшоў па справе, але няўжо не палюбуешся?!.

— У чым справа?— з'явілася ў дзвярах насцярожаная генеральша.

Сумленне маё было нячыстае. Пад яе дапытлівым позіркам я адчуў, што раблюся меншым і меншым.

— Вам пісьмо з ліцэя,— пачырванеў я: хлусіць быў не мастак.

— Мне-е? — здзівілася дама і падазрона глянула на дачку.

Паненка спакойна вытрымала позірк.

Пакуль генеральша адкрывала канверт, я разглядаў кухню, выкладзеныя белай пліткай сцены, каструлі рознага калібру, посуд, нейкія спружынкі на кіёчках, бляшаныя выкрутасы — усё бліскучае і выстаўленае нібы на паказ.

— Што яны пішуць? — узлавалася дама, кінуўшы вокам на паперу.

— Ведаюць што...

— Хіба ў вас там павар'яце-елі? — выбухнула яна.— Гэта мы не заплацілі за вучобу?

— Мусіць, не, калі пасылаюпь такос пісьмо...— упарта заўважыў я найдурнейшае з таго, што толькі можна было ў тую хвіліну сказаць.

I ў момант паверыў сам у тое, што сказаў, ды адчуў сябе дырэктарам ліцэя:

— Трэба аддаваць грошы ў час. А то не плоціце, а потым шукаеце вінаватых ды абражаецеся яшчэ, калі вам нанамінаюць! Ведаем такіх!

Дануся пырснула.

— Што за нахабства! — Геперальша пагардліва абвяла мяне вачыма з ног да галавы, фыхнула і пайшла з кухні.

— Ліцэй! Ліцэй! Прашу пеадкладна даць ліцэй! — пачулася, як генеральша крычыць у тэлефон.

Мяне апанаваў страх: а калі зараз выкрыюць ашуканства? Трэ-ба было ўцякаць, а я нібы прырос да падлогі. Стаяў ды яшчэ дурнава-та ўсміхаўся.

Абняўшыся, задраўшы галовы, Дануся з Антосяй чакалі. Мой візіт зацягнуўся, і ў вачах жанчын я ўбачыў нездаволенасць. Аднак я не кратаўся з месца, толькі пераступіў з нагі на нагу. Дануся глядзела прыжмуранымі вачыма, упарта, з усмешкай і выклікам. Я, дурань, у дзявочых хітрыках тады не разбіраўся і думаў, што паненка здзеку-ецца. У мяне было нават такое пачуццё, бытта стаю перад жанчынамі голы.

— Чулі, у зале Снядэцкіх наш паэт сёння выступае? — з жахам і нібы праз сон пачуў я зноў свой голас.

— Хто-о? — спыталася Данута з паблажлівым здзіўленнем.

— Той самы... Міхась Граніт...

Яна хвіліну намагалася нешта ўспомніць. Тады ў вачах яе з'явілі-ся недаўменне, спалох, і я выразна ў іх прачытаў: «Ага, ты ненар-мальны вар'ят!..»

Але спыніцца я ўжо не мог аніяк і канфузіўся яшчэ больш.

— То за чалавека яго не прымалі, то цяпер — нарасхват...

— Та-ак?..— працягнула Дануся.

— Выступае,— выдавіў з сябе, адчуваючы ўсю бессэнсоўнасць сваіх слоў.— У зале Снядэцкіх. Ва універсітэце зала так называецца. Пойдзеце?..

— Яе нікуды не пускаюць!..— умяшалася Антося.

У суседнім пакоі злавалася генеральша:

— Дзяжурны, капрал, колькі маю чакаць? Я вас прасіла падключыць мне ліцэй!

Не, больш такіх пакут вытрываць я не мог.

— Бывайце здаровы!— з палёгкай уздыхаючы, бы той карцёж-нік, які пайшоў з карты, якая давяла яго да краху, і цяпер ужо не мае чаго траціць.

— З богам! — сказала Антося.

— О-ей, што гэта? — здзівілася Данута.

— Работа Гектара! — падказала жанчына.

Я азірнуўся.

Божа мілы! У мяне так была распаласавана калашына, што віднелася лытка. З чаравіка брыдка вытыркалася шэрая ануча.

— Халера! — спыніўся я заклапочаны.

Штаны ў мяне былі адны.

— Трэба зашыць, як ён пойдзе так?— добразычліва вырашыла цётка Антося.— Данка, прынжі чорных нітак з камоды, счаплю кавалеру!

— Зараз! — паненка ахвотна і, як мне здалося, вельмі добразычліва кінулася ў пакой.

— Што вы, я тут побач жыву! — пракрычаў я ёй услед.

Але паненка не вярнулася.

Мне зрабілася горача.

— Выпусціце мяне, калі ласка, там сабака! — узмаліўся я, яшчэ не могучы паверыць, што ўсё гэта здарылася наяве, што пацярпеў такі правал.