Выбрать главу

— Пан Фелікс — у Новай Вілейцы. Фрося таксама паехала на вёску. Мы засталіся з Гектарам і цёткай Антосяй. Цётка цябе любіць... Ты ёй пагадваеш аднаго хлопца, які загінуў у вайну...— Грудзі яе часта ўздымаліся, нібы ім не хапала чым дыхаць.

Я здагадаўся — хоча запрасіць мяне ў госці. Раптам не хапіла паветра і ў мяне.

— А яшчэ застаўся Браніслаў, чаму яго не лічыш? — упікнуў я, сам не ведаючы навошта — проста мне сказаць так захацелася. Да гэтага часу, бытта згаварыўшыся, мы князя ніколі не ўспаміналі.

— Ты ўсё, Янэк, жартуеш, а я — сур'ёзна...— у Данусі смешна ўздрыганула ніжняя губа.

Я размяк.

Было страшнавата. Але падбадзёрвала ўсведамленне, што хутка паеду дамоў. Атмасфера роднага кута, якой я ўжо дыхаў, дадавала адвагі і незалежнасці. Чаму і не схадзіць? Чаго я ўсяго баюся?.. Што трачу? Добра-то добра, а не, ліха з вамі, паны, завярнуўся і — назад.

4

Ва ўмоўлены час я накіраваўся ў генеральскі дом. Дануся з сяброўкай ужо чакала на парозе, вочы яе казалі: ага, бачыла, які ён у мяне зух?

— Сюды ці не сюды? — замяўся я ля парога.

— Просім! Мы ўгледзелі пана яшчэ на вашым панадворку...

Дзіўна, Дануся яшчэ ніколі так не бянтэжылася, як цяпер, у сваім доме. Я ад гэтага асмялеў.

— Калі ласка, заходзьце! Асцярожна, Лёнгінус, не пабіце галавы!..

Я быў хоць і высокі, але да вушака парадных дзвярэй ледзь даставаў бы і рукой. I ад перасцярогі Данусі стала няёмка, бытта расказаў анекдот чалавек, у вуснах якога ён не гучыць.

— Яніна! — прадставілася гімназістка і какетліва ўскінула на мяне карыя вачаняты.

Мне здалося, што ў дапытлівых яе зрэнках мільганула насмешка. Я нагадаў свой першы выхад на рынг, калі на мяне глядзелі гэтаксама з абразлівай цікаўнасцю. Я быў нездаволены: мы не дамаўляліся, што будзе яшчэ нехта,— на якое ліха тут гэтая фіфачка?!.

Але Дануся не адчувала майго настрою. Яна наогул страціла галаву, таропка кідалася то сюды, то туды. Пакуль я нехлямяжа кро-чыў па генеральскім калідоры, баючыся, каб не пакаўзнуцца, ад мяне не адставала Яніна Яна залётна ўсміхалася.

— О-ей, прабач, пан! — вінавата ўскрыкнула Дануся, калі я спа-тыкнуўся аб раскладзены ложак з пакамечанай коўдрай і прасці-ной.— Тут начаваў пан Фелікс, і Антося не паспела яшчэ прыбраць. А там спіць Гектар! — яна паказала на сяннік, кінуты на падлогу ў цёмны куток.

Мы зайшлі ў пакой.

У багатай зале кінулася мне ў вочы пакрытая чорным лакам аграмадзіна фартэпіяна. Дануся прапанавала сесці. Я апусціўся на мяккае крэсла і праваліўся аж да зямлі.

— Гу, нібы на купіну моху!— вырвалася ў мяне.

Яніна рассмяялася.

З дзвярэй выйшаў сабака, падышоў да мяне і прыязна паклаў на мае калені пысу.

— Здароў, Гектар! — паляпаў я яго па галаве: мы ўжо даўно былі сябрамі. Цяпер, калі ноччу я перабіраўся цераз сетку ў генералаў садок, сабака з радасці толькі вішчаў.

— О, трэба было бачыць, як наш Гектар сёння чорнага ката загнаў на яблыню! — успомніла Дануся.

— Не чорнага, а — шэрага! — паправіла яе гімназістка сур'ёзна.

Часамі ўбачыш першы раз чалавека, ён табе спадабаецца, і ты ўжо гатовы ў яго нават закахацца. Але вось ён зрабіў толькі адзіны рух або прамовіў адну фразу, і ты яго адразу ж перастаеш заўважаць. Пасля гэтых слоў так я расчараваўся ў Яніне.

— Давайце сыграю вам Шапэпа, калегі! — запрапанавала Дануся.

Далей у мяне атрымалася зусім не так, як паказваюць у фільмах або пішуць у раманах, калі дзяўчына пакарае хлопца сваей музыкай.

Спачатку мне было цікава глядзець, як яна перабірае клавішы і націскае на педалі. Дануся ўся аддалася ігры. Я заўважыў нават, як у суладнасці з рухамі ног і рук у яе хадзіў падбародак, затрымлівалася дыханне. Нібы шафёр за рулём!.. Ды мне, як кажуць, ад роду мядз-ведзь наступіў на вуха. Як і тады, на канцэрце ў тэатры, я ўжо, здаецца, злавіў мелодыю, пачаў за ёю сачыць, але яна нечакана распалася, і я засумаваў.

Раптам пачаў успамінаць, што ж такое мне снілася сёння? Ага! Бытта я дома. Вечарам жану з лесу кароў. Рагулі важныя, тоўстыя, за лета набралі цела, і мяне з імі звязвае інтымттая цяплыня, ад узаемнага здавальнення — гэта я ім знайшоў і даў пасыціцца ўволю пахучымі травамі, кветкамі, і гэта яны далі мне адчуць прыемнасць ад карысці, прынесенай мной няўклюдным рагатым істотам, бацькам, людзям. Маці пачала кароў даіць. Пахне свежым малаком ды цёплым і родным дыханнем жывёлы. Падаіўшы, яна мяне кліча: «Яначка, ідзі пазрывай у Красулі кляшчоў з жывата!..» Я падыходжу, а ля каровы ўжо сядзіць Станеўскі з падручнікамі — як звычайна, яны све-жанькія, новыя!.. I трэба ж так — цэлы дзень намагаўся ўспомніць сон, ды толькі цяпер удалося...