Джэферсан-плебісцытарыст імкнецца да скасавання перашкодаў на шляху поўнага і непасрэднага ажыццяўлення народнай волі. Ен заўсёды застаецца крытыкам тых важных элементаў Канстытуцыі, якія гэтай яго мэце замінаюць. Зразумела, што ва ўсёй структуры ўрада ЗША Джэферсан згодны лічыць «пераважна рэспубліканскім»3 толькі адзін орган — Палату прадстаўнікоў. Такое прыхільнае стаўленне вынікае з таго, што члены гэтага органа ўлады знаходзяцца на сваёй пасадзе даволі кароткі тэрмін і вымушаны ўважліва прыслухоўвацца да сваіх выбаршчыкаў, каб пазбегнуць даволі хуткай страты пасады. Сенат, інстытут прэзідэнцтва і Вярхоўны Суд Джэферсан крытыкуе за тое, што тэрмін іх дзеяння і ўскоснае абранне ці прызначэнне выводзіць іх зпад кантролю народа. Яго незадавальненне выкліканае цалкам рэальнай магчымасцю існавання ўрадавай палітыкі, якую не падтрымлівае большасць грамадства. Лагічнай кульмінацыяй аргументацыі Джэферсана з'яўляюцца такія сродкі, як адкліканне і рэферэндум, якія адыгралі пэўную ролю ў амерыканскай палітычнай традыцыі.
Але, напэўна, найбольш яскравым прыкладам антыканстытуцыйнага настрою Джэферсана з'яўляецца яго перакананне, што ніякая краіна не можа доўга абыходзіцца без рэвалюцыі. «Я лічу, што невялікі бунт час ад часу будзе ўплываць толькі станоўча і неабходны ў палітычным свеце ў так самай ступені, як бура — у фізічным»4. У аснове такой незацікаўленасці ў тым, каб працэс кіравання ішоў гладка і забяспечваў абарону супраць адвольнасці, ляжыць вера ў цвярозасць і нават дабрадзейнасць спантаннага народнага волевыяўлення.
3 улікам ранейшага аналізу сувязі паміж этыкай і палітыкай зусім нядзіўна, што Джэферсан бачыць чалавека амаль у тым жа святле, што і Русо. Яго погляд на чалавечую прыроду, як і погляд Русо, з'яўляецца манісцкім з ухілам у эмфатычны матэрыялізм і сэнсуалізм5. Джэферсан не бачыць у маральным пачуцці чалавека механізму ўзважання іманентнага і трансцэдэнтнага ў чалавечым жыцці. На яго думку, на маральны шлях чалавека ставіць нейкая спантанная сіла ці «інстынкт». Свядома ці несвядома паўтараючы Русо, ён апісвае гэтую сілу як прыемнае пачуццё добразычлівасці да іншых, якое «непазбежна прымушае нас адчуваць іх цяжкае становішча і імкнуцца на дапамогу»6.
Можна зрабіць выснову, што для Джэферсана-плебісцытарыста ўрад не мае такой функцыі як стрыманне імгненнай волі народу і прывядзенне яе ў адпаведнасць з нейкай вышэйшай маральнай нормай. Любое волевыяўленне большасці ён лічыць найбольш надзейным адлюстраваннем таго, што патрэбна грамадству, а найлепшай формай кіравання такую, якая бярэ за прынцып «прэваліраванне волі большасці ў любым выпадку»7.
Плебісцытная тэндэнцыя ў амерыканскай палітычнай традыцыі, якая ў Джэферсана часам аспрэчваецца іншымі элементамі яго філасофіі, знаходзіць адлюстраванне ў больш сучасных выражэннях незадавальнення канстытуцыйнымі абмежаваннямі волі большасці. Красамоўным прыкладам можа з'яўляцца крытыка Джэймсам Макгрэгарам Бэрнсам гэтак званага «тупіка дэмакратыі». Дэфектам амерыканскай канстытуцыйнай сістэмы, скардзіцца Бэрнс, з'яўляецца «магчымасць дзейнічаць толькі па дасягненні большага кансэнсусу». Амерыканская канстытуцыя выключае хуткае і эфектыўнае ажыццяўленне волі большасці, якое павінна быць мэтай дэмакратыі. У аснове адхілення Канстытуцыяй чыста мажарытарнага кіравання ляжыць, па меркаванні Бэрнса, «недавер да арганізаваных у агульнанацыянальныя блокі ці партыі людзей. Так, людзей, але толькі як асобаў, якія дзейнічаюць ці самі па сабе, ці займаючы афіцыйную федэральную ці мясцовую пасаду. Так, патрэбна народнае кіраванне, але не ўлада галоднай большасці». Такое кіраванне, лічыць Бэрнс, павінна быць забяспечана прывядзеннем амерыканскай формы ўрада ў адпаведнасць з «мадэллю Джэферсана». Грунтуецца гэтая мадэль на поглядах Джэферсана як палітыка-практыка, якога Бэрнс лічыць прыхільнікам ідэальнага спалучэння рашучых дзеянняў урада з падтрымкай з боку нацыянальнай большасці. Мажарытарнае кіраванне паводле Джэферсана, сцвярджае Бэрнс, мае «большы дэмакратычны і эгалітарны змест, чым сістэма Мэдзісана»8. Бэрнс прапануе некалькі рэформаў, якія маюць на ўвазе стварэнне новай формы кіравання, — такіх, як скасаванне Калегіі выбаршчыкаў, федэральны кантроль выбараў у нацыянальны ўрад, больш раўнамернае фармаванне выбарчых акруг, скасаванне працэдур, якія перашкаджаюць удзелу ў галасаванні і яго правядзенню, цэнтралізацыя палітычна-партыйнага руху і адмена традыцыйных механізмаў працы Кангрэсу, якія парушаюць партыйную дысцыпліну. Бэрнс імкнецца да сістэмы, ва ўмовах якой галоўная ўлада належыць колькаснай нацыянальнай большасці, а палітычныя кандыдаты прадстаўляюць агульнанацыянальныя партыі з выразна акрэсленымі платформамі, дзякуючы чаму выбары робяцца нацыянальнымі плебісцытамі па пытаннях альтэрнатыўнай урадавай палітыкі.
Больш за ўсё нас тут цікавяць не канкрэтныя прапанаваныя Бэрнсам рэформы, а той настрой, які іх натхніў. Згодна з Бэрнсам, спалучэння мажарытарнага прынцыпу з сістэмай агульнанацыянальнага партыйнага спаборніцтва недастаткова, каб ва ўмовах больш дэмакратычнай Амерыкі большасць мела ў сваім арсенале ўрадавую ўладу з правам на рашучыя дзеянні. Дзеля гэтага, на яго думку, патрэбна жорсткае цэнтральнае кіраўніцтва, якое мусіць ажыццяўляць прэзідэнт. Ім «павінны цалкам кантралявацца функцыі і дзейнасць усёй урадавай сістэмы ў галоўных накірунках». Калі прэзідэнцкая ўлада «ажыццяўляецца з поўнай адказнасцю, яна не абмяжоўваецца простым падрамантаваннем стану спраў у дзяржаве»9. Чалавек, які займае гэтую пасаду, павінен мець жаданне і здольнасць у інтарэсах справы прарывацца скрозь механізм падзелу ўладаў. Напрыклад, ён павінен «ігнараваць абсурднае правіла... аб неўмяшанні Прэзідэнта ў заканадаўчую галіну. Умешвацца ён павінен, і ўмешвацца адкрыта». Станоўча ацэньваючы вядучую ролю Джэферсана ў пашырэнні базы выканаўчай улады за кошт павелічэння правоў агульнанацыянальнай большасці, Бэрнс пісаў: «Трыумфам мажарытарызму Джэферсана... стала Луізіянская купля. Калі былі дасягнутыя дамоўленасці і вялікае рашэнне павінна было прымацца і хутка прасоўвацца, Джэферсан парушыў правы Кангрэсу, праігнараваў патрэбную канстытуцыйную працэдуру, адмовіўся ісці доўгім шляхам канстытуцыйных паправак і даручыў сваю будучыню і будучыню сваёй партыі новай народнай большасці, якую сваёй дзейнасцю фармаваў»10.
Пакідаючы ўбаку трактоўку Бэрнсам дзеянняў Джэферсана, мы бачым, што Бэрнс лічыць неабходным такое выканаўчае кіраўніцтва, якое гатовае пайсці на частковае ці поўнае парушэнне правілаў дзеля дасягнення пэўных мэтаў, нібыта ў інтарэсах большасці. «Вялікі палітычны дзеяч не абмяжоўвае свае мэты тымі маштабамі, у якіх, на яго погляд, яны могуць быць дасягнутыя праз існуючую палітычную структуру. Ен імкнецца пашырыць і ажывіць гэтую структуру, каб мэты маглі быць рэалізаваныя як мага паўней. Ен ведае, што выйсце з устарэлых урадавых працэдур часам магчымае толькі... праз ужыванне грубай вонкавай сілы»11.