Выбрать главу
Гусем-лебедзем я стану, Стану зноўку я жывы. I, нарэшце, прынц паганы Ужо не зносіць галавы!
...Знікла ноч. I сонца — вышай, Узнімаецца ў зеніт, Неба жарам-спёкай дыша, Спёка душыць і ў цяні...
Можна толькі асвяжыцца, Даўшы ў возера нырца. З дна сцюдзёныя крыніцы Б'юць, струменяць без канца..
Прынц чароўны меч знімае, Распранаецца ў кустах, Вось разгон ён набірае I ў ваду з абрыву — гах!
— Ух, як здорава! Адменна! I вада, нібы крышталь... Шкода, што няма царэўны — Паплылі б мы з ёй удаль...
I лілей парвалі б кветак, I вяночак бы сплялі... I расчуліўся прынц гэтак — Слёзы нават пранялі...
Пад струмень такі лірычны, Пад яго такі настрой Бачыць — лебедзь экзатычны Бы слізгае над вадой
Горда, велічна, па-панску, Не інакш, персідскі шах!.. Чорпы лебедзь афрыканскі — Рэдкі госць у іх краях.
Шыя выгнута чароўна, Бы лілеі сцебялёк, А на дзюбцы той чырвонай Беласнежны абадок.
Прынц да лебедзя крадзецца, Пад яго нырца дае. Лебедзь дражніцца, здаецца,— Падплыве і адплыве...
Прынца злосць апанавала, Ён развагу ўсю згубіў, Што царэўна наказала — Ўсё да каліва забыў...
I тады ён спахапіўся, Дрыжыкі тады ўзялі, Як у неба лебедзь ўзвіўся, Апусціўся на зямлі.
I не лебедзем, не птахам, А салдатам-вусачом! Ўздзеў ён прынца апранаху, Замахаў яго мячом:
—   Гэй, вылазь! Час звесці квіты, Час рахункі падлічыць... Быў я два разы забіты — Дык аддаць даўжок карціць!
Прынцу голаў ён знімае, Укладае ў похвы меч, Зёлку трэцюю глытае — Атрасае годы з плеч:
Сілаю, красой наліўся — Вусача і не пазнаць. Малайцом такім зрабіўся, Што пяром не апісаць...
У палац ідзе бадзёра, А пасустрач — свет вачэй — Пакаёвачка, каторай Абавязан Партупей.
Ўсім жыццём сваім да скону: —  Ах, галубка ты мая! Усе багацці і ўсе троны За цябе аддаў бы я...
Ты няхай не белай косці, Не блакітнай ты крыві I не царскай ягамосці, Ды, аднак, тваёй любві,
I сардэчнае пяшчоты, I спагады да бяды Не заменіць пазалота I царэўны твар бляды...
Потым ён цара, царыцу Адпраўляе ў іншы свет... I царэўну-чараўніцу За яе бацькамі ўслед.
Аб'яўляе ён свабоду, Волю вольную навек Працавітаму народу, Каб заўсёды чалавек
Лёс шчаслівы меў і долю, Жыў сумленна, з мазаля, I не знаў бяды ніколі, Сонца — ўсім! Усім — й зямля!
А затым, у завяршэнне, Быў наладжаны там баль. ...Атрымаў я запрашэнне, Ды... спазніўся я, на жаль... Покуль мыўся, чапурыўся, Покуль лапці абуваў Ды з аборамі вазіўся, Покуль світку надзяваў, Падпярэзваў рамянец — Дык і балю быў канец!
...Тут паромшчык нетаропка Выбіў люльку аб абцас... — Ну, на сёння, хлопцы, кропка, Заўтра будзе новы сказ...

Пра Сквапнага папа, зладзеяў і дурную пані

Зноў паромшчык юшку варыць, Зноў паромшчык байкі баіць,
Зноў ён сказ вядзе ладком, З люлькі пыхкае дымком.
— Дзе струмевіцца крыніца, Некалі была капліца.
Ля капліцы — божы храм Узнімаўся важна там...
I здалёку плытагоны Заўважалі крыж ягоны.
Людзі йшлі з усіх старон На званоў басісты звон.
А на Спаса ці Міколу Там кішэла ўсё наўкола...
Клыпаў інвалід, жабрак, Абяздолены бядак,
Маладзіца і старая — Зблізку і з чужога краю...
I з нагамі і без ног, Каб малебен дапамог,
З «цудадзейнае» крыніцы, Каб глытнуць «святой» вадзіцы,