Выбрать главу
Рукі памачыць і твар, Свой пану паднесці дар,
Чмокнуць боскае распяцце, Каб Хрыстос зняў з іх пракляцце:
Беднасць, трасцу, нагавор, Шчасце каб прыйшло у двор!
Пан маліўся, каб падаткі Мог здзіраць усе да латкі.
Злодзей, каб чужы замок Быў знаёмы назубок.
Маці, каб сынка ў салдатах Не забілі супастаты...
Казнакрад, дзялок, ліхвяр, I хабарнік, і жандар
Тут угоднікаў малілі, Каб яны ім падсабілі
Прыгнятаць, тлуміць народ, Багацець самім штогод.
Благачынны ў тым прыходзе Быў з усімі ў ладзе, згодзе...
Шчодра адпускаў грахі Ды складаў дары ў мяхі.
Сквапны быў айцец і ласы: На вяндліну, на кілбасы,
На яечкі, сала, здор — Гроб дабро ва ўласны двор.
Крыжам поп махаў старанна, Людзям падпушчаў дурману:
«Каб пазбыцца ад грахоў, Кожны быў каб жыў-здароў —
Запасайцеся з капліцы Цудадзейнае вадзіцы!
Бо яна — святы бальзам, Боская яна сляза...
Ўсе вылечвае хваробы: Мудрым стане тугалобы,
Вырадак — прыгажуном, Маладзіца — з жаніхом.
Невідушчы — прасвятлее, А жабрак — разбагацее,
Грэшнік — пападзе у рай, Толькі бога паважай.
I не наракай ніколі На сваю цяжкую долю...
Бог збавіцель наш адзін! Алілуя і амін!»
...А за вёскай, хлапчаняты, Некалі стаяў багаты
Замак. Пані ў ім жыла, Дужа набажнай была.
Ці здзяцінела, старая... Ці ўрадзілася, дурная?
Ёй жыві ды не шманай, А яна ірвецца ў рай...
Кожны раз каля амбона Адбівае лбом паклоны,
Значыцца, каб сам Хрыстос Ды яе на неба ўзнёс.
Благачынны рад бязмерна Той авечцы багавернай.
Кажа ён, узняўшы крыж: —  Хутка, пані, узляціш!
Толькі, пані, ты запомні — Трэба шмат туды пад'емных,
Золата і серабра I другога там дабра...
Каб нішто не замінала, Каб нішто не затрымала —
Храму трэба ўсё аддаць, Бо ўжо ж раю — не відаць.
—  Я гатова, ойча любы, Ўратаваць душу ад згубы...
Ўсі аддам! Любой цаной Ў рай хачу я, ойча мой! —
У адказ гаворыць пані I свае ахвяраванні
Шчодрыя царкве нясе... Так памалу, пакрысе
Ўсе багацці са скарбонкі, Бранзалеты і пярсцёнкі
Ў храм перацягнула той, Засталася — ну як стой...
Пан цяпер інакш мяркуе: «Навязаў мне бог дурную,
Прычапілася смала... Трасца каб яе ўзяла!
Ўжо няма з яе карысці, Ўсю абтрос, бы з дрэва лісце,
Нібы ліпку аблупіў, Раем добра накарміў.
Толькі вось цяпер задача: Адкаснуцца як ад клячы,
На той свет хутчэй спіхнуць Ды з палёгкай уздыхнуць».
I надумаў багачынны... Так гаворыць ён жанчыне:
— Крыху, пані, пацярпі Ды святой вады папі.
Да каляд ты папасціся Ды ва ўборы убярыся,
Я ў царкве цябе адну На ўсю ноч тады замкну.
I ўзнясешся да анёлаў З гэтай грэшнае стадолы...
Станеш дзеваю святой. Ну, рыхтуйся, бог з табой!
Сам жа цешыцца кудлаты:  «Падпячэ мароз ёй пяты...
Адбярэ ураз душу, Вось і спраўлю я  імшу».
Дзень назначаны надходзіць, Поп яе ў царкву адводзіць,
Замыкае на замок,  Сам ідзе у свой дамок
I пад цёплую пярыну Спаць кладзецца благачынны.
Пані ж хукае ў кулак, Пасіпела, бы мярцвяк,
Прад распяццем па калені Пала, моліць аб збавенні,