Выбрать главу
Каб яе Хрыстос Ісус Збавіў ад зямных спакус...
...А ў зладзеяў тых таксама Інтарэс свой быў да храма.
План узнік у іх ліхі... Поп ачысціў жа грахі.
...Месяц ў небе серабрыцца, Благачыннаму штось сніцца...
Ну а пані ў гэты час На святы глядзіць абраз
I збіраецца ў дарогу Да самога бацькі-бога...
Раптам — трэск над галавою, Нібы грымнуў гром зімою...
I царквы раскрыўся дах, Ахапіў старую жах.
Пані вочы закаціла I прытомнасць тут згубіла,
Павалілася на бок, Як драўляны чурбанок.
Ну, здаецца, ўжо капут — Трапіла на страшны суд...
Ды жывучая старая! Вось ачуньвае, ўздыхае,
Устае і рукі трэ, нтарэс яе бярэ:
Што за гром, за навальніца? Ці Ілья за ёю мчыцца?..
Але ў гэты момант вось Пачало спускацца штось...
I здалося пані кволай, Што ляцяць ужо анёлы,
Што жаданы час настаў — Бог сваіх ганцоў прыслаў.
А «ганец» той зухаваты Думкай іншаю заняты,
З коша скокнуў, бы вядзьмар, Абдзіраць пачаў алтар...
Абдзірае ён, спяшае... Раптам — прывід заўважае:
Твар кашчавы, твар худы, Бы ў нябожчыцы, бляды.
У вачах агонь шалёны, Вусны шлюць нібы праклёны,
Ну, няйначай, смерць сама, Толькі што касы няма.
Рукі сінія прасцёрла — Вось учэпіцца у горла.
Здані жоўтыя клыкі Ляскаюць, як малаткі.
Зварухнуцца ён не смее, Кроў у жылах ледзянее...
I праз міг каторы зух — Свой навек спускае дух.
Пані ж, у святым экстазе, Хуценька у кош залазіць,
Размяшчаецца зручней: Падымай, маўляў, шпарчэй!
—  Ну, гатова? — голас з неба... —  Так, гатова, як і трэба,—
Пані ціха у адказ. І пад'ём пачаўся ўраз.
Кош крануўся, закачаўся, Ўгору пакрысе падаўся.
Усё вышэй, вышэй, вышэй... Зоркі ўсё бліжэй, бліжэй.
Пані ручкі крыжам склала, Пані ўся затрапятала...
Месяц вось над галавой, Да яго падаць рукой.
Кош пад самы дах узняўся, Дух у пані разыграўся,
Дзікім голасам яна Завяла, бы сатана:
— Багародзіца святая, Узлятаю! Узлятаю!
Мне шырэй вароты ў рай, Святы Пётра, адчыняй!
...Ад такога скавытання, Ляманту і завывання
Тыя «боскія» ганцы Аддалі ураз канцы.
Ў неба ж пані не дапяла... Вобзем — плясь! I тут сканала...
Атрымаўся з пані блін... Алілуя ёй... Амін!
... Ды жыццё цяпер другое, Знікла селішча “святое”...
Ні крыжоў тых, ні званіц, Ні зладзеяў, ні дурніц.
Аднаго вось толькі шкода,
Што папоўская парода Не звялася... А пара, Каб іх д’ябал сам пабраў!
... А спрадвечная крыніца Ўсё струменіць і бруіцца,
Б’е з зямліцы родны сок... Паспытай яго, браток.
Дзед Пахом свой сказ канчае І на юшку запрашае.

Дудка-самагудка

Э-ге-ге,— паромшчык ціха Уздыхае, кажа нам,— Шмат яшчэ на свеце ліха, Цяжка там гаротным дыхаць, Дзе раздолле ёсць панам,
Дзе ўчыняецца расрава, Творыцца кароткі суд, Праўда дзе паноў і права, А народ заўжды няяравы, Быдла ім працоўны люд.
Возьмем Злучаныя Штаты. Ў тым «раі» я пабываў,  Малады быў, блазнаваты, Ад зямліцы роднай, хаты, Долю там сваю шукаў...
Эх, хлябнуў жа я там гора! Паспытаў усмак бяды... Маладым адплыў за мора, Ад нястач, бадзяння, зморы — Пасівеў як лунь тады.
Ледзь вярнуўся я дахаты, На білет я ледзь натрос... I з тае пары праклятай Праклінаю тыя Штаты, Дзе працоўных горкі лёс...