Выбрать главу
Ды і ў нас, ў часы нягоды — Пры панах ды пры царах — Сілы гінулі народа,  Не было да шчасця ходу, Талентам закрыт быў шлях...
Раскажу я вам паданне, Што калісь мне баіў дзед, Хай вам будзе павучаннем, Каб пры ўсіх выпрабаваннях Матчын помнілі завет.
Вось такія былі справы: ...Шмат гадоў таму назад Усім краем гэтым правіў, Час свой у забавах бавіў Жорсткі самадур-магнат.
Ўсе лугі наўкол, палеткі, Забалацці і лясы, Ўвесь абшар вялізны гэткі, Ўся краса і скарб наш рэдкі Ў тыя даўнія часы
Ўсё належала магнату, Ўсё да рук сваіх прыбраў Крывасмок, павук пузаты, Не было наўкола хаты, Селянін дзе б не стагнаў...
****
I ні песень, і ні смеху Не было тады чутно, Бо людям не да уцехі, Бо бяда паўзла пад стрэхі,  Гора горкае адно...
Дый магнат з мужычай мовы Кпіў і ёю пагарджаў; Праз паслугачоў суровых Прысякаў жывое слова, Думаць нават не даваў.
Ты працуй, нібы жывёла, I ні гуку, не мычы... Ці здаровы ты, ці кволы, Ці апрануты, ці голы — Лепей, браце, ты маўчы.
Бо магнат як узлуецца, Нацкуе двуногіх псоў — Скура аж шматамі рвецца, Як бізун той узаўецца,
Аж цурком ліецца кроў...
Круглы год мужык гне спіну: Ў спёку, ў слоту, у мароз, А заробіць ён з асміну I не зерня, а мякіны — Заліваецца ад слёз...
Пухнуць з галадухі дзеці, Пухне жонка, пухне сам... Каб не згінуць, не памерці, Жабраваць ідзе па свеце,  Шле праклён ліхім панам.
...Ды ўсіх горш жыла-гібела Часам тым адна ўдава.  Мужыка яна не мела,  Да таго ж сама хварэла, Чэзла, бы ў мароз трава...
****
I у полі, і у хаце, I па дровы ў лес — адна... Копь тут можа падарвацца Ад такой натужнай працы, А не толькі што яна...
I ёй так гаротна стала, Так да сэрца дапякло, Што яна ўжо не ўтрывала І сабе наканавала Лішанька-ліхое зло.
Лейцы узяла старыя I у лсс пайшла, з вачэй, Ў нетры цёмныя, глухія I пятлю кладзе на шыю — Смерць жыцця, відаць, мілей...
Ды ў аношні момант самы Хтосьці абламаў сучок,  I з дупла тут, з дрэва прама, Дзед з вялізнымі вусамі Да кабеты раптам — скок!
Што ты робіш, га, дурпіца? Што паганіш мой ты дом!  Калі хочаш удавіцца, Дык, прашу цябе, ўдавіца, Ў іншы лес ідзі ладком...
Ды адумайся ты лепей, Не капай сабе ты дол... Вунь на роднай тваёй глебе,  Вунь у родным тваім небе —  Ўсе красуе навакол!
З перануду ўдава тая Павалілася, маўчыць, Потым галаву ўзнімае,  Вусача ўжо аглядае, Ў роспачы затым крычыць:
Скуль узяўся, суцяшальнік?  Чаго нос усунуў свой!  Па вусах — дык ты начальнік,  А па носе — ты пахабнік...  Што мне гутарыць з табой!
Адыдзіся у старонку, Бач, красу яшчэ зпайшоў... Ці зваліўся ты з сасонкі,  Ці ты трызніш, бач, спрасонку, Ці наогул — нездароў?
Ўсё вакол тут, дзед, не паша: Лес і поле — ўвесь абшар, Хаты, хлеўчукі і пашы, Сённяшні дзень і ўчарашні Захапіў магнат-вядзьмар...
Смокча кроў ён, цягпе  жылы Абдзірае да касцей... I жыццё ужо не міла, I цярпець няма ўжо сілы...  Адыдзі убок хутчэй!
Стой! Ты з гора звар' яцела Лепей дзічку на вось з'еш, Каб ты болей не хварэла, Каб сынка сабе займела — З сынам ты не прападзеш!
Будзе дужы ён, прыгожы.. I яшчэ я дам дуду — Як зайграе — ўсё ён зможа: Ліха, гора пераможа, I напасці, і бяду!
А калі народ пакіне Дудка страціць сілу чар I дудар навек загіне, Трапіць ён у павуцінне, Што спляце яму вядзьмар...