Выбрать главу
Ля Пахома мы шнуруем, Нібы ля чаўна малькі. Дзед з нас цешыцца, жартуе: — Спрытна з вамі мы ладкуем,  Малайцы, працаўнікі!
Пастараліся на славу, Прыйдзецца пачаставаць...  А калі вам так цікава, Дык да юшкі, на прыправу,  Трэба й казку даказаць.
Казка ж — выдумка, вядома, Будзіць думку ў галаве. Свет цікавы, невядомы Адчыняе, вабіць з дому, Ў марах і жыцці жыве.
...Значыць, сын тае ўдавіцы, Як на дрожджах, шпарка рос... Ужо ён бегае ў суніцы, Слухае ён звон крыпіцы, Гоман хвой, дубоў, бяроз.
I душа, як скрыпка тая, Адгукаецца, пяе, Дудку ён сваю вымае  I паціху пачынае Граць мелодыі свае.
Ціха, жаласна, трывожна Выгаварвае дуда. Сэрца гук хвалюе кожны,  Слухаць спеў без слёз няможна, Так пячэ душу нуда...
Людзі круцяць галавою: Слаўны вырасце дудар,     Грае хвацка як, з душою...     Хоць яшчэ дзіцё малое, А вялікі мае дар!
Маці з радасці смяецца, То ўсплакне яна крадком.  Прадчуванні точаць сэрца, Неспакой у сэрца б'ецца: «Ах, што станецца з сынком!..»
Грай, мой мілы,— кажа маці,- Толькі помні запавет: Як з народам сувязь страціш, Як сваёй Айчыпе здрадзіш — Знікне таленту і след...
Змоўкне дудка-самагудка, Сціхне спеў яе тады, Звянеш ты, як незабудка. Дык, глядзі, мая малютка, Сцеражыся ты бяды.
Так гаворыць маці сыну, Лашчыць, туліць да грудзей  I цалуе у чупрыну, Агартае жаль жанчыну, Слёзы коцяцца з вачэй...
Што ты, мама, не журыся, Слёзы вытры, ну не плач, Ну, галубка, усміхніся. ...I тут гукі паліліся — Хоць ідзі адразу ўскач.
Нібы дождж буйны, вясновы, Бы гуллівы плёскат хваль, Гукі скачуць адмыслова, Смех іскрыцца прамянёвы,  Чысты, звонкі, як крышталь.
Скача зайка, скача ліска I вавёрка на суку, Скача воддаль ўсё і зблізку, Закружыўся сам вятрыска, Як шалёны, ў сасняку.
I касцы на сенажаці, I каровы, і пастух, I магнат ў сваім палацы — Пачалі усе скакаці, Ну ажно займае дух.
Стой, спыніся, сынку мілы,  Бо яшчэ наробіш зла. Знай, якая ў дудцы сіла, Каб дабру яна служыла I цябе не падвяла!
...Год за годам прамінае, Ўзняўся, як дубок, дудар. Ён аб шчасці людзям грае, Людзі плечы распраўляюць, Чахне з песень тых вядзьмар...
Ён ні хітрасцю, ні сілай Дудара не можа ўзяць: Войска на яго хадзіла, Ды яго не паланіла. Як пачне дудар іграць,
Дык адразу ўсе салдаты, Генерал і сам магнат Ў пляс пускаюцца заўзята,  Скачуць, нібы чарцяняты, Іскры сыплюцца з-пад пят!
А дудар адно смяецца, Дыхту паддае мацней: Хай сюды ніхто не пнецца,  Бо без ботаў застанецца,  Душы вытрасу з чарцей!
...Але здарылася тое, Цяжка што прадухіліць: Юнаку няма спакою, Сэрца нудзіцца тугою,  Сэрца нечага шчыміць...
I няясныя жаданні Ахапляюць дудара, Мары, мроі, спадзяванні...  Гэта хоць і не каханне, Ды ўжо блізкая пара,
Калі ў сэрцы завіруе,  Дзіўны ўспыхне той агонь, Шчасце што адным даруе, А другім — жыццё змарнуе, Зло й дабро ідзе з яго...
...Неяк у сваім палацы Баль магнат гасцям даваў... Панаехала шмат знаці Радавітай, рознай масці, Процьмы гэткай край не знаў.
I князі, і генералы,  Прынцы, графы, каралі, Ліхвяры і чынадралы, Гультаі і аб'ядалы — З роднай і чужой зямлі...
На сталах даўгіх, дубовых Столькі закусі, пітва —  Толькі еш ды лі, панове, Весяліся на здароўе, Каб кружыла галава.
Цэлы тыдзепь балявалі Без прасыпу, навылёт — Жэрлі, чаркі узнімалі, Так пад музыку скакалі, Кідала ажно у пот.