Выбрать главу
А малыя ўсё стракочуць, Нібы копікі, у стажку... Покуль цёплую на вочы Соп не пакладзе руку.
...Спіць паромшчык, спяць хлапчаты Я таксама адпачну. Ну, а заўтра, што пачата, Да канца я дацягну.
Спяць малечы-аднагодкі,— Як ля матчыных грудзей А то, мабыць, саладзей. Спяць яны ўжо так салодка,
...Ля агню зноў рыбаловы, Над цяпельцам кацялок, Зноў паромшчык адмыслова Казкі змотвае клубок.
I няўцям: ці ўспаміпае, Ці складае на хаду? З люлькі важна дым пускае Ды цярэбіць бараду.
I віецца сказ чароўны, Нібы з люлькі той дымок, Сказ нязвычны, цудаў поўны, Трапяткі, бы матылёк.
Значыць, прапаршчыку кажа Ды гарбун жалезны той: — Не гаруй! Давай узважым, Што рабіць цяпер з табой.
Карабель той зможа сокал Ці арол, бадай, дагнаць... Ты ж, мой голуб яснавокі, Не навучаны лятаць.
Пераплыць на чоўне мора Ты не зможаш і за год. Ды кішаць у ім пражоры — Можаш трапіць кіту ў рот...
Каб табе надсобіць толкам, Вось сюды, салдат, зірні — Тры чароўных гэта зёлкі, Ты адну з іх праглыні
I адразу птушкай станеш, Станеш дужым ты арлом. Вылятай жа на світанні — Наўздагон за караблём!
Абміні яго і далей
Да зямлі сваёй ляці, З карабля каб не пазналі, Не застрэлілі ў пуці.
Ведай, што царэўна тая Аб каханым прынцу сніць... I выпадак падбірае, Каб цябе як загубіць.
За пярсцёнкам ты спяшаўся, А вось меч не захапіў... I чароўны меч дастаўся Ўжо царэўне, каб я жыў! Падаруе яна прынцу Дарагую гэту рэч, Прынцу ўсё-усё скарыцца, Покуль мець ён будзе меч.
Ёй вядома меча сіла. I пыхлівых панічоў На капусту б пакрышыла, Ды імкне ж яна дамоў...
Там гатова ім расправа, Іх чакае жорсткі кат. Згінуць злодзеі без славы... Ну, і ліха з імі, брат.
Як да царства дабярэшся, Не спяшай у царскі двор... На бяду сваю нарвешся, Трапіш з ходу пад тапор.
Цар па-свойму ж разважае: Абвясціў народу Ўказ, А калі ён замінае — Дык Указ скасуе ўраз.
З глузду ён яшчэ не з'ехаў, Каб салдату-мужыку Або лёкаям на ўцеху Аддаваць сваю дачку...
I загад аддаў таемны: «Трох малойцаў уначы З карабля — ды ў склеп каменны I галовы адсячы!»
Бо цару паўцарства шкода, Прынца зяцем ён абраў, Не мінула і паўгода, Як дачку з ім заручаў.
I яна ж па мілым млее... Так што справы покуль дрэнь. Ды не хмурся, Партупею, Твой надыдзе час і дзень!
Як пачуеш пра вяселле, Не марудзь тады ні дня, Праглыні другое зелле — Ператворышся ў каня.
Потым яблынькаю станеш, Лебедзем-прыгажуном, А чарод, а час настане — Партупеем-вусачом.
I, нарэшце, як ад прынца Меч чароўны адбярэш, Каб уміг амаладзіцца — Зёлку трэцюю ты з'еш.
А цяпер, на развітанне, Закусі, кладзіся спаць, Будзе шмат выпрабаванняў... Трэба сілы паднабраць!
...Карабель плыве па моры, I на борце, бы сычы, Шпацыруюць у гуморы Здраднікі-уцекачы:
— На царэўне як жанюся Ды як стану сам царом — Вось тады павесялюся, Па зямлі аж пройдзе гром!
Цешыцца адзін ды трызніць, А другі яму у тон: —   Скарб дастаўся мне вялізны, I цяпер я — фон-барон!
Я за бога залатога Ўсіх куплю! Усіх прадам! Бо няма у нас святога... Д'яблам, богам стану сам!
...А кругом — адны нябёсы, А кругом — вада адна... Раптам — птушка! Вось дзівосы! Узялася скуль яна?
Карабель вось наганяе, Кружыць, шастае вакол, Злоспым вокам аглядае Карабельшчыкаў арол.
А затым узвіўся ўгору, Закрычаў, бы чалавек: —   Гора вам, зладзеі, гора, Не даўгі ваш, злыдні, век!..