Выбрать главу
I з вачэй ураз схаваўся, Нібы здань, прывід які... —  Ці не сон дурны нам здаўся, Недарэчны і цяжкі?
Панічы шкрабуць чупрыны: —  Гэта нам не добры знак! —  Нейкая тут чартаўшчына... —  Ці ажыў ізноў вядзьмак?
А царэўна з іх размовы Пасміхалася цішком. Бо ў палоне ведзьмаковым Чары зведала крадком...
I няўдзячная царэўпа Партупею наўздагон Шэпча штось ліхое гнеўна, Страшны шле яму праклён!
Кніжку чорную раскрыла, Пачала яе гартаць — Наканован прынц ёй мілы, А далей што — не ўгадаць...
Дзень за днём ідзе марудна, Неба толькі і вада... На душы трывожна, нудна, Нібы сунецца бяда.
Ды ўсяму канец бывае. Пройдзен небяспечны шлях: —  Суша! — Суша! — Падплываем! —  Бераг! — Родная зямля!
Загалекалі зладзюгі, I ўжо мроіцца дваім: ...На руках нясуць іх слугі, Падаюць карэты ім...
Паляць з берага гарматы, Барабаны гучна б'юць, Цар з царыцай у палаты Урачыста іх вядуць.
Толькі... Што тут за праява? Ледзьве карабель прыстаў, Ні пашаны тут, ні славы, За каршэнь іх кат узяў...
I адразу — у цямніцу I сякеру узнялі, Не далі й перахрысціцца, А ўжо душы аднялі... А аб трэцім тым вандроўцу, Што паехаў за дачкой,
Не успомніў цар і слоўцам — «Згінуў — ну й бяды такой!..»
Атрымаўшы скарб багаты Ды царэўну задарма, Прынца ён дачцэ прысватаў, Ўпадабала што сама.
Вось музыка жвава грае, Барабаны гучна б'юць, То вяселле цар спраўляе, Мёд, віпо і брагу п'юць.
Шчасця, радасці жадаюць Маладому, маладой I нарэшце пакідаюць Іх, адвёўшы у пакой.
Раніцою у аконца Глянуў прынц, а пад акном — Конь стаіць, зіхціць, як сонца, Б'е срабрыстым капытом...
— Паглядзі! Такога дзіва На вяку пе бачыў я! — I кідаецца імкліва, Каб злавіць таго каня.
Ледзь пабачыла царэўна I у лямант: — Стой! Не смей! Не скакун стаіць адменны — Гэта дзядзька Партупей!
Ён табе рыхтуе згубу, Ды мяне не правядзеш! Сцеражыся яго, любы, А то ў пастку пападзеш...
Гайдукам праз пакаёўку Аддае загад яна, Каб злавіць, звязаць вяроўкай I засекчы скакуна.
Пакаёўка ў замяшанні Выйшла хуценька з палат: «I завошта пакаранне? Ці ж скакун забойца, кат?»
Шыю лашчыць, абдымае, Шэпча ў вуха: — Эх, бядак, Ты не сніш і не гадаеш, Што занесены цясак...
Што твая, бач, песня спета. Ты ж і вухам не вядзеш... Крыўдна: без віны вось гэтак Нізавошта прападзеш.
I слязу яна раняе I галубіць зноў каня. Раптам — конь яе ўсцяшае: —  Не тужы! Не згіну я!
Толькі ты мне дапаможаш: Вырві з грывы валасок, Ад вачэй чужых, варожых Аднясі яго ў садок.
Закапай ў зямлю сырую, Тры разы палі вадой — Ажыву я, зацвіту я Яблынькаю залатой!
Так яна ўсё і зрабіла. I царэўпе той назло Дрэва голле распусціла, Яблычкі за ноч дало.
Як налітыя нектарам I духмяныя, бы мёд, Проста — цуд, краса і мара! Самі просяцца у рот...
—  Паглядзі! Ці мне ўсё сніцца? — Жонку прынц пачаў штурхаць.— Што за дзіва-медуніца, Я хачу пакаштаваць!..
А царэўна хмурыць бровы, Ў кніжку чорную глядзіць, Кажа строга і сурова: —  Ссекчы дрэва і спаліць!
То не дрэва, а твой вораг, Смерць твая і смерць мая! Ўратавала цябе ўчора, Уратую й сёння я.
Пакаёўку зноў гукае, Жорсткі аддае загад. А дзяўчына уздыхае: —  А ці ж можна нішчыць сад?
Прытулілася да дрэва, Шэпча дрэва ёй цішком: —  Трэска адляціць улева, Як удараць тапаром.
Трэску гэту патаемна Ад людскіх вазьмі вачэй, Каб не зведала царэўна, Кінь у возера хутчэй.