Выбрать главу
1994
ПАЛЁТ НАД ЖЫТАМ. УДОМА
Ніхто не дзівуецца лёту майму па-над жытам, Дый хто б дзіваваўся, калі анідзе ні істоты Бязяюдна. Бязмоўна. Бязвеўна. Бязмежна разліты Спакой ціхамірны. Ні тлуму, ані адзіноты.
За полем даспелым, за хвойнікам срэбназялёным Мой дом, дзе ўсё - новае: сцены, і столь, і масніцы. Чакаюць у шафе расчыненай строі-абновы. А свежая стружка ў кутку так духмяніць жывіцай! І босым нагам цёпла-цёпла на жоўтай падлозе. І дыхаецца лёгка-лёгка: ну вось я і ўдома, Дзе ўсё навакола мяне і ўва мне прайнялося Нарэшце-ткі сонцам, так з'яўленым, а невідомым...