Выбрать главу

* * *

Вось ён i плюс для Броўкі, адзін з тых, што i ў яго ж былі.

У блакноце запісана: «Масква. 25.ІХ.84». З натугай успомнілася, што гэта там, у люднай крамлёўскай зале, на юбілейным пышным пленуме Саюза пісьменнікаў СССР пачуўся мне з памяці так яўна голас з вясковай хаты на зімовы двор, калі хтосьці хацеў зайсці да кагосьці:

«Пачакайце — купаюць малое!» Бо гэта ж так важна.

* * *

I ў навеле «Уступленне ў рэквіем», i ў затеях я неаднойчы згадваў, безымянна i адкрыта, сябра маёй вясковай маладосці, старэйшага за мяне Mi кол у Смалянку, Тодаравага Колю з суседняй вёсачкі Чыжыноўцы.

I яшчэ адно трэба дадаць.

Пад восень трыццаць восьмага года, пасля таго як сталінскай чарговай мудрасцю была распушчана КПЗБ, камуністычная партыя Заходняй Беларусі, тыя з падпольшчыкаў, што сядзелі ў «панскіх» астрогах i павыходзілі з ix пасля смерці Пілсудскага, па амністыі, былі выкліканы ў паліцэйскую камендатуру ў Стоўбцах. Там перад імі выступіў сам пан павятовы камендант. Сабраным прапанавалася падпісаць дэкларацыі, адмаўленне ад усякай палітычнай — падрыўной, «выўратовай» — дзейнасці.

— Я ведаю,— сказаў пан камендант, трохі перачакаўшы маўчанне,— што вы гэта не падпішаце. Ведаю таксама, што вы, панове, будзеце далей рабіць. Вы пойдзеце туды, у каханую саўдэпію. Проша бардзо i шчэнсць Божа! I вы там будзеце, шаноўныя, успамінаць мяне. Вельмі часта.

— I я яго ўспамінаў,— цяжка, з паўзамі гаварыў мне Mi кола на сваім перадсмяротным ложы.— Хутка пачаў успамінаць. У мінскай турме... калі катавалі... польскага шпіёна... I ў лагеры ўспамінаў... ! тады думаў... не адзін раз... i цяпер часамі думаю: як яны... ведалі ўсё, палякі... Нейкая змова была ў ix, ці што... у дэфензівы з энкавэдэ?..

* * *

На юбілеі ў паважанага чалавека мне давялося сустрэцца з яго сваяком. За сталом яго адразу не было, ён забег крыху пазней. З раскошным букетам ружаў. Павіншаваў, папрасіў прабачэння, што застацца, на жаль, не можа, i развітаўся, з гаспадаром пацалаваўшыся, a ўсім астатнім з усмешкай пакланіўшыся.

Букет ягоны заняў месца на сярэдзіне густа застаўленага стала, якраз насупраць мяне.

Ружы не вінаваты, што праз іхні чароўны выгляд i пах я баяўся пачуць, вось-вось пачуць пах зусім іншы...

Ад вартых даверу людзей я ведаў, як нямала «ворагаў народа» загінула па даносах гэтага ветлага віншавальшчыка.

I пах пачуўся б трупны — ад яго душы...

Больш за дваццаць гадоў прамінула, а як жывое.

* * *

На канцэрце раённай самадзейнасці, прысвечаным 50-годдзю вызвалення ад гітлераўскай акупацыі, i здалёк пажылая, вясёлая дётка ў нацыянальным касцюме, у будзень, вядома ж, работніца ў полі ды гаспадыня ў хаце, выступав з самаробнымі прыпеўкамі. Хоць бы адна з ix, няхай сабе i не новая:

Мужык кажа: я старая, а мне ўсё не верыцца. Ну якая ж я старая — усё на мне шавеліцца!

Землякі натуральна смяюцца, i моладзь, i пажылыя, i мы, імяніннікі, ветэраны вайны.

А потым — банкет у адным з багацейшых калгасаў.

Маладзіца з раённых служачых, жонка кагосьці з начальства, так старалася ў сучасных танцах, што глядзіш i здаецца — ногі яе пад кароценькай сукняй то выкручваюцца, то закручваюцца, то зноў выкручваюцца ў каленях i клубах, не надта каб прыгожа, але надзіва нястомна, пад гукі моднай песні з адпаведнай тэхнікі:

Два кусочычка колбаски у тебя лежали на столе...

Не толькі радасць, відаць, нядаўна набытага наменклатурнага дабрабыту, дзе калбаска не кусочычкамі, i любаванне сабой у гэтым «заслужаным» шчасці.

* * *

Эстонію, як i ўсе прыбалтыйскія рэспублікі, планава, вялікадзяржаўна наваднілі вайскоўцамі, перш за ўсё i найбольш рускімі, мноства якіх цяпер на цёплых пенсіях. I вось ідзе вялікі торг наконт «правоў чалавека», як быццам па такому праву яны там апынуліся.

Як i на нашай безабаронна гасціннай ды — як гэта модна! — талерантнай зямлі.

* * *

Сонца i вецер за акном. А недзе па ўсёй Беларусі народ — на сваю галаву — выбірае найбольш верагоднага прэзідэнта, які ў сваім нахрапе не палічыцца ні з чым...

* * *

Перад ганкам у нас вялікі куст невымоўна чароўных светла-ружовых ружаў, якія нагадваюць маладосць, закаханасць...

* * *

Чытаючы ў часопісе «Семья» інтэрв'ю з артыстам Лявонцьевым, дзе ён расказвае, як быў у Рэрыхаў у Індыі, якое высокае ўражанне зрабіў на яго Святаслаў Мікалаевіч, а яшчэ больш — Дэвіка Рані, я ўспомніў сваё.