Выбрать главу

Цытую па часопісе, аднак тады яшчэ, калі ўнучканастаўніца прачытала мне гэта па тэлефоне, першае, што я ўспомніў,— вясну сорак другога, калі Паўла Ястраба, разам з іншымі з іхніх Лыкавіч, сілай бралі ў паліцьпо, ён адмовіўся, з яго здзекаваліся, білі, у халодніцы трымалі, a ўсё ж не згадзіўся.

З Лыкавічаў са мною вучыліся: ён, Ястраб, высокі, бялявы ды ціхманы хлопец, да якога на фотаздымку ў часопісе добра падобны сын, дырэктар школы; другі — Косця Рап'ёвец (паблізу вёска Рап'ёва), якога я, Лычыка па мянушцы, апісаў у «Сірочым хлебе» як Янку Цівунка; трэці — Коля Драб, Пўхця за паўнашчокасць, наймемш цікавы з гэтай тройкі. Усе яны старэйшыя за мяне, Павел i Коля гадоў на некалькі (пасляваенныя перастаркі), а Косця толькі на год. Помніцца, як ён у сёмым класе быў абагнаў мяне, распуснага «першага вучня», бо вучыўся старанней, паводзіў сябе сціплей, i мне было непрыемна. Потым ён быў, відаць, звязаны з рэвалюцыйным падполлем, бо з войску, у форме i з карабінам, уцёк у «Саветы», а што з ім здарылася там (1937 ды 1938 гады!), я або чуў i забыўся, або, хутчэй, i нічога не чуў. Пухця быў у паліцыі i «па волі лёсу», як пішацца сёння i гаворыцца, «апынуўся на захадзе». А Павел, аказваецца, у дзевяноста першым яшчэ жыў; можа, i сёння яшчэ жывы,— трэба будзе распытаць.

* * *

Ваграм Калайджан, як сказаў мне нядаўна Сяргей Чубакоў, які родам з тых мясцін, усё-такі афіцэр унутраных войскаў. I гэта пра яго «дзейнасць» на Асвейшчыне гаворыць па-свойму. Партызаны не хацелі выконваць яго шалёны загад, дык выканалі «ўласаўцы», што нядаўна перайшлі да партызан i павши ы былі давесці сваю адданасць.

* * *

Танк, якому я пазваніў, каб перадаць прывітанне ад Галі Гарэцкай, яшчэ раз падзякаваць ад яе за дапамогу двойчы — з выдан нем «Віленскіх ка мука раў» i з палепшаннем іхніх, Галі з маткай, жахлівых кватэрных умоваў. Яму, вядома, было прыемна. Сказаў:

— Добрае ўспамінаюць радзей, чым штосьці іншае, за што больш лаюць, не надта разбіраючыся, вінаваты ты ці не...

I другое сказаў Максім, — пра тое, як цяпер думаецца, што за шмат было жыцця растрачана на пустое, замест таго каб паэту рабіць сваё асноўнае, галоўнае.

I я падобнае днямі адчуў, заглянуўшы ў маю бібліяграфію ў слоўніку «Беларускія пісьменнікі»,— колькі рабілася не свайго, па службе!..

* * *

У апошняй «Свабодзе» нататачка пра тое, што, калі «нашы» войскі вярталіся з юбілейнага парада, пад нейкую тэхніку — танк ці нешта іншае — кінуўся стары чалавек.

Гэта магло б i пачаткам быць для твора пра нашы дні...

Сорам перад людзьмі, якія прыехалі на кангрэс беларусістаў з блізу дваццаці краін, да Японіі ўклгочна, каб пагаварыць пра нашу мову, культуру, гісторыю, сорамна за тое, што пра нас пішуць у замежных газетах...

Цяжка на сэрцы i дома, i ў людзях.

Ахвотнікаў памерці пад бел м ы р по н а -бел ы м, які вульгарна паганяць, пакуль што не відно... Смеласць, вера, упэўненасць — у выступленні на кангрэсе Радзіма Гарэцкага, i не толькі яго (Рагойша, які вёў адкрыццё); самаадстаўка i інтэрв'ю па «Свабодзе» Бураўкіна...

Можа, паразумнеем, задумаемся, памацнеем?.. У сэнсе нашай нацыянальнай маласвядомасці, дробязнай раз'яднанасці, наіўнасці i сектанцтве...

* * *

На кангрэсе, на «круглым стале» па беларуска-польскіх літаратурных сувязях, якія апошнім часам так ганебна перарваліся, выступіў у дыскусіі, гаварыў пра «лодзінскі перыяд» — актыўнае супрацоўніцтва нашай «Мастацкай літаратуры» з «Wydawnictwem Łódzkim»,— як пра красамоўны прыклад, што i ў часы, якія мы агульна бэсцім з абодвух бакоў, можна было рабіць патрэбнае. Што i рабілася, як цяпер бачыцца з чвэртвечнай дыстанцыі, добра i светла.

На тым «круглым стале», між іншым, добра згадваўся Танк як i дзіцячы паэт. I я туды трохі дадаў i прапанаваў ад нашай беларуска-польскай грамады перадаць яму прывітанне. Даручылі гэта Алесю Барскаму,— каб ад гасцей. Але ўчора, калі я ўсё-такі дазваніўся Максіму, зрабіць гэта прыйшлося мне, бо Барскі, як аказалася, «не званіў» яму, што азначае — не дазваніўся.

Як i Найдан Вылчаў, які перад ад'ездам пазваніў мне ад Гілевіча, папрасіў перадаць Максіму прывітанне, бо i ён, наш шчыры балгарскі друг, ціхі, міла ўсмешлівы Найдан, не змог, як i я, за два дні дазваніцца...

* * *

«Душам умерших нужны воспоминания». Мiкалай Канстанцінавіч Рэрых напісаў гэта, маючы трыццаць шэсць гадоў жыцця, пасля смерці свайго настаўніка — Куінджы.