Выбрать главу

I падумаў я, ужо ўдвая старэйшы, пра Улашчыка i Калесніка. Напісаць пра першага абяцаў Аляксею Каўку, але ніяк усё не знаходжу пачатку. А пра Валодзю думаў i думаю, на ўвазе маючы нашу перапіску, дзве папкі якое ўзяў сюды, у вёску.

Рэрыхава, пра ўспаміны, просіцца на эпіграф.

* * *

Вось што хочацца выпісаць-перакласці з «Wiadomości kulturalnych» за 5 сакавіка г. г., з запісаў дыпламата i публіцыста Аляксандра Малахоўскага, які, дарэчы, у лютым быў у Miнску, госцем нашай Грамады.

«На маіх сустрэчах часта задаю слухачам такую ці то загадку, ці то пытанне: што гэта такое — твор, напісаны пісьменнікам, які паходзіць з паланізаванай сям'і па крьші беларуска-жыдоўскай, а пачынаецца словамі (тут ужо лепш у арыгінале): «Litwo, ojczyzno moja!..»

Пра кроў жыдоўскую апошнімі гадамі ў палякаў чыталася, а вось пра спалучэнне яе з беларускай — дагэтуль не спатыкаў.

* * *

На паседжанні рады Саюза пісьменнікаў, паколькі прынялі ў Саюз адразу двух піцерцаў, Ba лянціна Грыцкевіча i Анатоля Кірвеля, жартавалася так, што можна ўжо там, у «горадзе над Нявой», адкрываць не проста аддзяленне нашага Саюза, але зноў суполку «Загляне сонца i ў наша ваконца»,— каб зноў закручваць справу сваю ад пачатку.

* * *

Рэрыха думаў чытаць усё падрад, але пацягнула на выбарачнае чытанне, дзе менш — як гэта ні дзіўна для яго, для гэтай выдатнай сям'і — рускага звышпатрыятызму. З Пмалаяў расчульвацца тым, што рускія, маўляў, ніколі не был i шавіністамі... Такога нельш дараваць i Рэрыху. Або i такога таксама — у вялікія сыны Расіі амаль з аднолькавым пафасам уключаць i Талстога, i Суворава?..

Тэарэтычнае абгрунтоўванне агульналюдскай, сусветнай патрэбы, неабходнасці міру, чалавечнасці, свабоды часта ў яго кнізе «Зажигайте сердца» зануджвае публіцыстычнаабстрактнай публіцыстычнасцю.

Яшчэ раз пераконваюся, што так яно было, ёсць i будзе — абсалготна бездакорных людзей не бы вас.

* * *

У Міры, на «замкавым свяце», калі адшумелі прамовы наверсе i тосты ў адрэстаўраваным падзямеллі, калі схлынула спёка i ў розных месцах навокал замка забушавалі танцы, пастаяў каля дашчанай сцэны, на якой грымеў спевамі i музыкай чарговы самадзейны ансамбль, a ніжэй — на вытаптанай траве, дзе ўжо i пыл завёўся,— моладзь танцавала.

Асабліва хораша лютавала адна, крыху дзябёлаватая, бялявая, босая красуня ў міні-спадніцы,— то сола, то ў пары з агністым чарнявым дзецюком, хораша задрапіраваным у палотнішча бел-чырвона-белага сцяга.

* * *

Ранак быў учора, як i ўвесь дзень пасл£, прыемна i здорава прахалодны, часамі зусім на грані дажджу.

Да снедання, на праходцы каля гасцініцы не вытрымаў — спытаўся ў дзвюх жанчын, якія ішлі з букетам! півоняў у бок белай царквы на ўзгорку, што ж гэта за свята сёння, апроч нядзелі? Бо мы з сябрам ледзь не паспрачаліся, што гэта сёмуха. Але адна з жанчын здзівілася бяззуба-весела: «Як якое? А шасцьсот гадоў Карэлічамі»

I нечакана спыталася, ці ж гэта я, i здзівіла расказам, што яна — выпускніца Валеўскай школы з лета пяцьдзесяг восьмага, калі я з сям'ёю летаваў у свіцязанскім лясніцтве i сустракаўся з імі, найстарэйшымі школьнікамі.

«Памятаеце, вы ж нас, дзяўчат, пыталіся, ці ёсць у нас па хлопцу, з кім сябруем?..»

Падзівіліся разам, як даўно гэта было. I не спь:таўся, як жа яна так апрасцілася, да бабскай бяззубасці, дзе жыве i што робіць

На леташнім свяце пяцідзесяцігоддзя вызваленні нашага раёна з-пад акупацыі мы з сябрам не бачылі аніводнага бел-чырвона-белага сцяга, а тут — i на адкрыцці памягнага знака, i на мітынгу на плошчы перад домам райвыканкома,— яны былі. Яшчэ, здаецца, больш, чым учора ў Міры.

Адзін юнак, калі адкрывалі ды асвячалі знак-валун, стаў са сцягам за мною, i прыемна падумаласг, ці не ведае ён мяне, ці не спецыяльна так зрабіў.

Выступаючы, я гаварыў пра наш цудоўны куток Беларусі, пра Стотысячную Грамаду, як мой першы ўспамін пра змаганне за родную мову, i пра тое, як мы, вясковая моладзь, змагаліся за гэта потым, у трыццатых, спектаклямі, кнігамі, песнямі, i пра партызанскія дні, калі наш падпольны друк быў на роднай мове. Пажадаў настаўнікам i дзецям родных мясцін поспехаў у родным слове, «каб жыла i квітнела наша мілая Беларусь!».

Глядзелі ў парку выстаўку народнай творчасці. Аплікацыі, рознакаляровыя, узорыстыя дзяругі-перабіранкі, разьбу па дрэву, жывапіс ды малюнкі. Цікава ўсё гэта, аднак зашмат яго на адзін раз ды мімаходзь аглядаючы.

Там разануў па душы з эстрады ў засені высокіх дрэў бойкі голас вядучага выступление мастацкай самадзейнасці:

«А цяпер будзе выканана песня, як выдаць замуж гарбатую дачку!»