Выбрать главу

– Як там Цімафей? – спытаў я.

– О, ён у поўным парадку, – адказаў доктар, устаў і гучна крыкнуў:

– Гэты дуэлянт мёртвы!

Гучны голас дыктара паўтарыў фразу. Роў дзясяткаў тысяч глотак быў без радасці і без суму – гэта быў проста фінальны роў.

– Доктар, але я жывы, – усміхнуўся я і паспрабаваў падняцца.

У той жа момант я адчуў дзве пары рук на сабе, якія мякка, але настойліва ўгаворвалі ім падпарадкавацца.

– Нічога, міленькі, так трэба, разумееце? Вы мёртвыя. Так трэба.

Я кіўнуў. Чорт з вамі, працягвайце свой спектакль.

Думка аб тым, што ўсё ўжо скончылася, засталася толькі фінальная частка, дала згоду розуму і целу на іх падпарадкаванне ўсяму.

Мяне пераапранулі ў новы пунсовы касцюм і паклалі ў труну, у якой я нарэшце адчуў такія жаданыя лёгкасць і спакой. Я чуў жалобную музыку аркестра, рыданні, адчуваў лёгкае калыханне – мяне неслі. Потым была доўгая грамадзянская паніхіда, падчас якой я думаў пра заўтрашні дзень, у якім нарэшце будзе пешы шпацыр і доўгія, як іх жыццё, песні вясковых бабуль.

Калі зачынілі вечка і труну плаўна апусцілі ўніз, шамаценне першых прыгаршчаў пяску, якія кідаюцца па традыцыі людзьмі ў магілу, здалося мне шамаценнем дажджу за начным акном.

"Дзеяслоў", № 4, 2023.