На ўсіх скрыжаваннях вуліц, каля рынку i ў гарадскім садзе збіраліся натоўпы гараджан, у многіх на грудзях былі чырвоныя банты. Людзі віншавалі адзін аднаго, паціскалі рукі партызанам, запрашалі ў госці. То там, то тут пачыналіся стыхійныя мітынгі — людзям хацелася нагаварыцца, хацелася, каб пра ix думкі i пачуцці ведалі ўсе.
Хоць дзьмуў халодны колкі вецер, гонячы пачарнелае лісце i крупінкі першага снегу, натоўпы не разыходзіліся. Усе нечага чакалі, сустракаліся з даўнімі знаёмымі, якіх не бачылі ўсю акупацыю, i гаварылі, гаварылі на поўны голас, не баючыся i не азіраючыся.
Па Мураўёўскай i Скобелеўскай вуліцах беглі расхлістаныя, расчырванелыя i мурзатыя хлапчукі i на ўсю сілу крычалі: «Ідзе Чырвоная Армія», «Чырвонаармейцы ідуць». Натоўпы рушылі на Мінскую вуліцу. Людзі строіліся ў калоны, аднекуль з'явілася некалькі чырвоных сцягоў, зробленых на скорую руку. Над галовамі заблішчалі медзяныя, даўно не чышчаныя трубы, завухкаў вялікі турэцкі барабан i забразгалі звонкія літаўры. Невялічкі аркестр пажарнікаў, збіваючыся ў рознагалосіцы, зайграў «Варшавянку». Людзі падхапілі песню. У натоўп гараджан уліваліся партызаны.
Перад аркестрам ішлі члены рэўкома, учарашнія падпольшчыкі i толькі што вызваленыя з крэпасці бальшавікі. Наперадзе калоны з'віўся партрэт Карла Маркса, нацягнуты на вялікі ліст фанеры. Яго нёс слесар з завода Вітушэўскага Гарасім Адзярыха.
А насустрач па Мінскай вуліцы, глуха тупаючы стаптанымі ботамі, пабліскваючы цьмянымі штыкамі, у горад уваходзіў сто пяцьдзесят трэці полк Чырвонай Арміі. Паперадзе ехаў на кані невялічкі камандзір, у кубанцы, сіняй венгерцы i чырвоных галіфэ з хромавымі леямі. Над калонаю калыхаўся вялікі сцяг палка. На ім паўкругам жоўтымі ніткамі было вышыта: «Лучше погибнуть в неравной борьбе, чем гибнуть, покорно отдавшись судьбе». A ў сярэдзіне круга — «Да здравствует власть Советов!»
Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі., зялёныя шапкі. У пярэдніх радах ішлі абутыя ў боты i чаравікі з абмоткамі, а далей шлёпалі ў лапцях i атопках.
На рагу Мураёўскай i Мінскай вуліц ад імя рэўкома чырвонаармейцаў вітаў Пётр Міхайлавіч Серабракоў. Многія яго ведалі i раней як Паўла Балашова.
Салдат павялі ў толькі што вызваленыя казармы бабруйскай крэпасці. Нават па абліччах было відно, што ў палку сабраны людзі самых розных нацыянальнасцей. Былі прыгожыя чарнавокія венгры i маленькія, нібыта сонныя, кітайцы, чубатыя казакі i рослыя бялявыя латышы. Да самых варот крэпасці побач з камандзірам беглі хлапчукі — у матчыных жакеціках i безрукаўках, у вялікіх шапках, што спаўзалі на вочы i кірпатыя насы, у атопках з a ci на вы м i падэшвамі i ў бацькоўскіх вялізных ботах. Хлапчукі прайшлі дзесяткі вёрст, сустракаючы з паходаў i праводзячы ў бой Чырвоныя палкі.
Увечары ў пустых пакоях павятовага рэўкома сабраліся ўчарашнія падпольшчыкі, прыйшлі бальшавікі з чыгункі i заводаў горада, тут былі i камандзіры партызанскіх атрадаў. Старшынёй рэўкома выбралі Платона Равінскага, намеснікам — Пятра Серабракова, старшынёй ЧК — Барыса Наймана, ваенным камісарам — Пракопа Малаковіча. Тут жа было вырашана пакінуць у Бабруйску Аляксандра Салаўя. Яму даручылі арганізаваць каравульны батальён i камандаваць ім.
— А як жа наша воласць?— запытаў ён.
— Там ёсць Максім Ляўкоў, Нічыпар Званковіч, Лявон Адзінец. Ды ў вашай «рэспубліцы» любы можа быць старшынёй рэўкома i ваенным камісарам, там i беспартыйныя — сапраўдныя бальшавікі,— пераконваў яго Равінскі.— Рудабелка — самая надзейная апора нашага павета.
Так i астаўся Аляксандр Салавей камандзірам другога Бабруйскага каравульнага батальёна. Яму адвялі так званыя чырвоныя казармы. Зайшоў у ix камандзір, заціснуў пальцамі нос, паглядзеў на запаскуджаную падлогу, пабітыя шыбы, на горы саломы i смецця i толькі пакруціў галавою.
Назаўтра па спісу рэўкома салдаты другога каравульнага батальёна сабралі да казармы чалавек восемдзесят купцоў, гандляроў, былых царскіх стражнікаў i чыноўнікаў. На некаторых яшчэ былі запыленыя чорныя кацялкі, шубы з аблезлымі бабровымі каўнярамі, зялёныя шынялі з кантамі i абшытымі сукном гузікамі. Дні два назад яны яшчэ адзін аднаго называлі панамі, а цяпер маўчалі, кожнаму хацелася схавацца за нечую cni ну, быць непрыкметным, прыкінуцца няшчасным. Чаго ix «оды сабралі — ніхто не ведаў. Кожны чакаў самага горшага, успамінаў свае грахі i калаціўся: «Хоць бы не дазналіея бальшавікі».
Да ix падышоў падцягнуты, у старым шынялі, чыста паголены невысокі камандзір.
— Грамадзяне, салдаты Доўбар-Мусніцкага i бы лога кайзера Вільгельма пакінулі вам спадчыну — вось палюбуйцеся на яе. Усіх акупантаў вы сустракалі хлебам-соллю, цішком плакалі, калі яны адыходзілі адсюль. Каму, як не вам, прыбіраць пасля сваіх жаданых гасцей? Бярыцеся за венікі, мётлы, анучы i вёдры i пачынайце прывучацца да карыснай працу. За старшага будзеце вось вы.— Салавей паказаў на тлустага, у залатых акулярах на пасінелым носе, мужчыну.— Як толі.кі закончыце, камандзір аддзялення адпусціць вас дадому.— Ён павярнуўся i хутка пайшоў за вароты.