— По ліву руку, біля колодэжа, зэлэнаю бляхою крытая. Він сам з куркулям! ў Борзні. Там ix вэлыка сіла, i полковнік Сікіра з імі. А тут тількі жінкі да дзіты. Прямо ідыть,— не сунімаўся стары. Яго вузлаватыя рукі калаціліся, i сам ён яшчэ болей змізарнеў i ўвагнуўся.
Салаўю аж шкода зрабілася яго. Было відаць, што ён не «куркуль» i не бандыт.
— Ідзі, дзед, у хату i скажы бабе, што ты стары брахун. Так i скажы!
— Ей жа ж богу нэ брэшу. По ліву руку хата.
Салавей пакінуў засаду ў хаце атамана Антонава, i чырвонаармейцы рушылі на Борзну.
Гарадок стаяў на беразе невялічкай рэчкі. На тым баку бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Пад нагамі шамацеў леташні прымяты жнеўнік. Ужо відаць царква з блакітнымі купаламі i блішчастымі крыжамі. Раптам ударылі званы, трывожна, як на пажар.
— Які сёння дзень? — пацікавіўся Салавей.
— Пятніца,— адказаў маладзенькі баец.
— Да бою ...тоўсь! — пакацілася на полі каманда. Чырвонаармейцы разгарнуліся шчыльным ланцугом, наперад выкацілі кулямёты.
Вярсты за тры ад горада ix сустрэў густы вінтовачны залп. Байцы залеглі. Шэсць кулямётаў накрылі бандыцкі ланцуг у неглыбокім яры. Кулі дзынкалі над галовамі антонаўцаў, не даючы ім зрушыцца i падняцца. Некаторыя паспрабавалі адпаўзаць назад, але ix прашывалі кулямётныя чэргі. За сцяною агню рухаўся ланцуг чырвонаармейцаў.
А званы гулі i гулі, склікаючы з суседніх хутароў бандыцкія шайкі. На ўскраіне гарадка мітусіліся стракатыя постаці, але лезці пад шквал кулямётнага агню не адважваліся. Бандыты пачалі адпаўзаць па лагчыне, шукалі ратунку ў канаўках i залітых вадою ямках, некаторыя спрабавалі перапаўзці да невысокага кургана, што стаяў ля дарогі, але так i заставаліся ляжаць у полі. З лагчыны адстрэльваліся з абрэзаў i вінтовак. Стрэлы чуліся ўсё радзей i радзей — адным удалоея перабрацца да ракі, другія засталіся ляжаць у яры.
Чырвоны батальён падышоў да гарадка. Тут яго сустрэў моцны вінтовачны агонь, з царкоўнай званіцы засакатаў кулямёт. Бандыты супраціўляліся. Яны стралялі з-за дамоў i парканаў, з гарышчаў i вокан. Параненыя чырвонаармейцы не пакідалі строй. Рота магілёўскіх i смаленскіх курсантаў, якою камандаваў Тараевіч, абышла Борзну з тылу i адрэзала адступленне бандытам. Па званіцы ўдарылі кулямёты. Антонаўцы, як падсмаленыя, хаваліся куды каторы, некаторыя кінуліся да рэчкі, але пераправіцца праз паводку не было на чым. Задоўга да канца бою Антонаў з палкоўнікам Сякірам у невялічкім чоўне пераплылі на другі бераг i зніклі ў бярэзніках.
Пасля паўдня страляніна сціхла зусім. Абяззброеных бандытаў прыводзілі на плошчу каля царквы. Ix клялі i лаялі мясцовыя мужчыны i кабеты, кідаліся да тых, што рабавалі i здзекаваліся з ix у дні п'янага разгулу.
З турмы выйшлі сорак тры камуністы. Ix не кармілі i не давалі. Вады, збівалі да крыві, выкручвалі рукі i ламалі рэбры. Падтрымліваючы адзін аднаго, яны прыйшлі на плошчу, дзе сабралася ледзь не ўся Борзна.
На сярэдзіну плошчы выйшаў змардаваны, з вялікім сіняком пад вокам сівавусы мужчына. Ён зняў з палыселай галавы шапку i нізка пакланіўся чырвонаармейцам.
— Вялікае вам дзякуй, хлопцы, за вызваленне. Кулакі i зеэры закатавалі нашых лепшых таварышаў: старшыню рэўкома Івана Піліпавіча Грыцэнку, ваенкома Палійчука i многіх адданых рэвалюцыі бальшавікоў. Ix мы не забудзем, а бандытам не даруем.
Хтосьці падаў прамоўцу невялічкі чырвоны сцяг. Ён яго высока падняў над галавою:
— Родзяньска влада жыла i будэ жыты на Украіне!
Да прамоўцы падышлі яго таварышы, вызваленыя з турмы камуністы, узяліся за рукі i, накульгваючы, памагаючы адзін аднаму, пайшлі па вуліцы да будынка рэўкома. Побач з імі ішоў Салавей.
Частка трэцяя
Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў i пастукаў яшчэ.
— Каго там нялёгкая носіць па начах? — забурчала старая.— Архіп, выйдзі, глянь.
Пачуўшы ў хаце гаману, за акном азваўся знаёмы голас:
— Адчыніце, гэта я, Раман.
— Я сам, тата,— ускочыў з ложка Максім Ляўкоў i босы, у палатняных сподніках, кінуўся ў сенцы. Грукнула завала.
У сенцы ўвайшоў каржакаваты Раман Салавей.
— Не прасні Савецкую ўласць, сынок,— не вітаючыся, буркнуў ён з парогa.— Паднімай людзей, хлопча.
Максім упоцемках пачаў хуценька апранацца. Падняўся i ўжо нацягваў боты яго бацька.
— Яшчэ завідна ў Харомнае прыехалі верхам Казік Ермаліцкі, Плышэўскі i ІІерагуды. Усе з вінтоўкамі i шаблямі, а каля рэчкі сотні з паўтары шляхцюкоў ca стрэльбамі, торбы хлебам i салам напакавалі. Сюды збіраюцца ісці — бальшавікоў, кажуць, вешаць i камунію разганяць. Марылька мая сама чула, як яны адзін перад адным выхваляліся i зубы выскалялі. Прыбегла, пераказала мне. Я — за рэзгіны ды гародамі, бытта сена з адзёнкаў збіраць. Туляўся па хмызняках, пакуль змерклася, а потым у лес убіўся, тут яны мяне, думаю, трасцу знойдуць. Пакуль прыгробся сюды, дык i ноч настала. Так што барзджэй падымайце людзей, мужчыны. Да раніцы яны будуць тут.