Выбрать главу

Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.

— Фантазія, — казаў ён у наступны раз, — не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць, — у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя сноса бы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.

— Гэта кніга Жуля Верна «Падарожжа да цэнтра Зямлі», — сказала Святлана. — Мы чыталі.

— I яшчэ мы чыталі кнігу Герберта Уэлса «Машына часу», — дадаў Светазар.

— Ну і што, паверылі вы, што так было ў сапраўднасці? — спытаў дзед.

— Не, — адказалі ўнукі.— Але чытаць усё роўна было цікава. Вельмі цікава.

— Казкі наогул больш цікавыя для дзяцей, бо ў дзяцей фантазія вялікая. А калі казкі хоць трошкі грунтуюцца на навуковых даных, то гэта яшчэ лепей. На жаль, тыя кнігі, пра якія мы гаворым, пісаліся вельмі даўно, калі навука і думаць не магла аб тым, што сёння ведаеце хоць бы вы самі. Напрыклад, нікому тады не магло б прыйсці ў галаву, што для так званых фантастычных падарожжаў можна скарыстаць энергію самой фантазіі. I не ў казцы, а ў сапраўднасці.

— У сапраўднасці?! — вырвалася ў дзяцей.

— Так, у сапраўднасці,— усміхнуўся дзед. — На ват у вас хопіць ведаў, каб зразумець гэта. Слухайце. Усе з'явы прыроды — матэрыяльныя. Рускі вучоны Лебедзеў даўно паказаў, што святло націскае на тое месца, куды яно падае. Радыёхвалі, якія ніхто не бачыць і не адчувае і якія, паміж іншым, таксама адкрыў рускі вучоны Папоў,— настолькі матэрыяльныя, што вы самі чуеце іх работу. Усё тое, што мы называем энергіяй, таксама матэрыяльная рэч. А энергія вылучаецца ўсюды, дзе адбываецца які-небудзь працэс. Калі чалавек думае ці фантазіруе, у мозгу яго таксама адбываецца працэс, значыцца — і вылучаецца энергія. Хоць надзвычай слабая, але ўсё роўна матэрыяльная. А калі матэрыяльная, то яе можна і скарыстаць. Вы ведаеце, як мы скарыетоўваем радыёхвалі. Радыёхвалд не толькі крычаць і грымяць у нашых прыёмніках, а яшчэ кіруюць самалётамі без лётчыка і вялізнымі караблямі без экілажа. А ці ведаеце вы, колькі энергіі нясуць прыёмніку радыёхвалі за год? Падкрэсліваю — за цэлы год.

Столькі, колькі траціць муха, каб падняцца ўверх па сцяне на адзін сантыметр. Вось якая сіла можа прымушаць прыёмшк грымець цэлы год. Вядома, не самі гэтыя слабенькія радыё-хвалі робяць такую работу, а з дапамогай электрычнасці, якая ператварае энергію іх у тыя гукі, словы, музыку, рухі, што перадаюцца чалавекам праз, як мы бачылі, надзвычай слабыя хвалі.

Энергія, якая вылучаецца ў працэсе работы нашага мозгу, вядома, непараўнальна меншая за энергію радыёхваляў, але затое мы цяпер маем сілу непараўнальна большую за электрычнасць — атамную энергію. Гэта энергія можа зрабіць тое самае з імпульсам наша га мозгу, што робіць электрычнасць з імпульсамі радыёстанцыі. Гэта значыць, выконваць усё тое, чаго жадае наш мозг, іначай кажучы, наша фантазія. Ну, светлячкі, ці зразумелі вы што-небудзь?

— Трохі зразумелі,— прамовіў Светазар, гледзячы на дзеда шырока раскрытым! вачыма.

— А хіба можна гэта зрабіць? — ціха спытала Святлана.

— Цяпер усё можна, — сур'ёзна адказаў дзед. — Суча сны стан нашай навукі, асабліва атамнай, дазваляе гэта. Я ўжо даўно займаюся гэтым пытаннем і спадзяюся зрабіць вам такую машыну.

Такія аўтарытэтныя і сур'ёзныя словы вучонага прымусілі дзяцей паверыць у сапраўднасць усёй справы. Яны тут жа пачалі марыць.

— Я паля псу бы на Месяц або на Сонца, — ска за ў Светазар.

— А я спачатку аб'ехала б увесь наш Саюз, — сказала Святлана.

Яны нават пачалі спрачацца, куды ехаць, і выдумлялі ўсё новыя і новыя маршруты. А дзед глядзеў на іх і, пасмейваючыся, ківаў галавой.

— Так, так. Добра, добра. Бачу я, фантазіраваць вы ўмееце. Зараз паглядзім, якую энергію мае ваша фантазія.

Ен устаў з крэсла, падышоў да шафы, дзе блішчалі розныя складаныя прылады, і ўзяў адну рэч з циферблатам, які быў прымацаваны да шырокай круглай падстаўкі з выемкай унізе, нібы перавернутая міска.