Шлёма ўляцеў у студыю за паўхвіліны да старту. У нас стан быў блізкі да шоку. “…А цяпер пажаданьні ад “Кацярыны Высоцкай”, — абвяшчаю я. І сьледам гучыць бадзёры голас Мікалая Халезіна. Пакуль ідзе песьня, мы равем на Шлёму… Ай! Можна сказаць рвем Шлёму. Я дакладна. А Воля — чалавек далікатны… “А цяпер — Алег Бебенін”, — і ідзе голас Марыны Загорскай. І так — амаль гадзіну. Пасярэдзіне праграмы Вольга паклала заліты сьлязьмі твар на далоні: “Вядзіце далей, Севярын, я болей не магу”. Але мы разам давялі/дацягнулі да канца праграму.
Мы баяліся выходзіць са студыі, а выйшаўшы, у жаху глядзелі на тэлефонныя апараты, якія пачалі разрывацца. У слухаўках зьвінелі знаёмыя галасы, якія толькі што гучалі ў этэры: “Дзякуй вам вялікі за віншаваньне! Мы так сьмяяліся! Гэта крута, гэта проста супэрская знаходка!..”
Вядома, часам бываюць сытуацыі, калі менавіта гукарэжысэр ратуе ЎСЁ. Напрыклад, імідж вядоўцы і нават усяго радыё.
Толькі адзін Гена Кесьнер на радыё “101,2” умудраўся трапляць у фантастычныя паводле сваёй малой верагоднасьці сытуацыі. Аднойчы чытаў навіны і проста ў этэры пад ім зламалася крэсла. Кесьнер з крыкам “Ё…б тваю маць!” паляцеў на падлогу. Гукарэжысэр Алеся Верас таксама паляцела на падлогу, але ад сьмеху. У момант падзеньня яна пацягнула за сабой фішкі на пульце і выключыла гук.
А бывала, што імідж ратаваў чалавека.
Дагэтуль мала хто ведае, што калі б ня Міша К., радыё маглобіня быць. Дзякуючы Мішу, хваля 101,2 была аформленая і выдзеленая. Ня ведаю, як Сяргей Ахрамовіч, а я такіх нюансаў пэўна ж ня ведаў. Я быў тым, хто завецца “малады супрацоўнік”. Пару месяцаў, як вёў праграму францускай музыкі “NRJ”. А Сяргей тады яшчэ ўжываў.
І вось, я вырашыў праставіцца старэйшаму калегу. Набыў бутэльку гарэлкі, запівон, і мы селі за сталом у далёкіх пакоях. Радыё плянавала пашырацца і ўзяло ў арэнду плошчы за студыяй, каб там зрабіць студыюпрадакшн. Пляны былі грандыёзныя на ўсё.
Замкнёны старасьвецкі дворык, аколены двухпавярховымі будынкамі, жыў напоўніцу. На сьвяты (народзіны, сярод іншага) выносілі сталы, накрывалі, і дватры дзясяткі чалавек адгукаліся на вокліч завадатара: “За радыё “101,2” як жáхнем!” “Жахнем-жахнем-жахнем”, — нясло рэха над цэнтрам Менску дружны адказ. (Паводле легенды, традыцыю “жахаць” запачаткаваў журналіст “Беларускай маладзёжнай” Віталь Сямашка.) Самае сьмешнае, што наўкола былі: Цэнтральны РАУС, Сьледчы камітэт МУС, Менскія гарадзкая і раённая пракуратуры, Рэспубліканская пракуратура, а Міністэрства надзвычайных сытуацыяў дык увогуле проста праз дарогу…
Але калі я набыў пляшку гарэлкі, каб выпіць зь легендарным Сяргеем Ахрамовічам, была зіма, і столікі не выносілі на двор. Мы сядзелі ў далёкіх пакоях, выпівалі, і я слухаў расповеды Ахрамовіча пра далёкія рэйды на вайсковым караблі, дзе Сяргей пасьля іньязу служыў перакладчыкам — перахопліваў балбатню амэрыканскіх матросаў.
Прыблізна на палове бутэлькі ў пакой уварваўся Міша К.: “Сядзіце, п’еце! Пасьля пачнеце сраць і трахацца”.
Паўза. Абурэньне, сьмех… Усёткі абурэньне.
Сяргей Ахрамовіч прабурчэў у сваю даўгую бараду, маўляў, ідзіце, Міша, сваёй дарогай. І працягнуў гісторыю, як ледзь ня кінуўся ў мора, каб пераплыць на амэрыканскі карабель.
Наступны дзень. Каля 12й. Міша быў трэцім з афіцыйных дырэктараў, над якімі стаяў проста бігбос — Жанна Мікалаеўна. Я сядзеў за сталом у куце, а Жанна і тры дырэктары — Зьміцер Н., Зьміцер Б. і Міша К. — размаўлялі з патэнцыйным спонсарам. Спонсар быў з далёкага Захаду. Дагэтуль не ўяўляю ягоную ступень валоданьня расейскай мовай, але падазраю, што слэнгу ён ня ведаў. На стале стаяла адкаркаваная бутэлька каньяку.
І раптам увайшоў Сяргей Ахрамовіч. Ідучы міма, ён прабурчэў у бараду ціха, але выразна:
— Сядзяць, п’юць, пасьля пачнуць сраць і трахацца… І выйшаў у курылку.
І толькі Міша К. меў асэнсаваны выраз вачэй, калі астатняе кіраўніцтва разгублена ўзьняло бровы, спрабуючы сьцяміць, ШТО ім пачулася.
Вольга Гардзейчык:
“Сьвяткаваньне народзінаў аднаго з шаноўных дырэктараў “101,2” распачынаецца крыху раней, чым заканчваецца этэр. Вядома, калі ўсё нарэзанае, накладзенае і налітае, калектыву не стае моцы чакаць. Таму пры сумнай згодзе вядоўцы этэру Вольгі Бабак усе радасна пачынаюць сьвята. Тосты, жарты, анэкдоты, песьні-пляскі… І, канечне, усё гэта пад гукі роднага этэру, які набліжаецца да заканчэньня (а Вольга, адпаведна, да нас). Апошні выпуск навінаў, апошняе надвор’е, зараз будуць фанфары і расслабон… І раптам чуем скорбным голасам Олівядоўцы прамоўленае: “Тэмпэратура паветра 18 цяпла, хуткасьць ветру — 8 літраў у сэкунду”.