Выбрать главу

Генусь. Толік, ты так хутка прыехаў! На таксоўцы? Быў побач? Ой, навошта ты набыў пляшку, у нас усё ёсьць, я ж табе казаў. Ну, ды ладна, заходзь, заходзь…

Толік нічога не разумее, але й не перапытвае. Да канца вечара Генусь радасны. Паша і Віця сядяць аслупянелыя. Нямое пытаньне ў Віцявых вачах : “Ты з каго зьдзекаваўся, Паша?” Шок ад сутыкненьня зь містыкай.

Заслона

Жан-Поль Tukin

Цюкіным па старой памяці мяне клічуць знаёмцы з радыё “101,2”, а таксама тыя, хто тусаваўся разам са стоадзіншчыкамі на Ваньковічы. Я рыхтаваў тэкст сваёй першай праграмы на “101,2” — праграмы францускай музыкі пад назвай “NRJ” (“Эн-Эр-Жы”) — “Les nouvelles du rock pour la jeunesse” (“Навіны року для моладзі”). Рыхтаваў у кватэры Касі Камоцкай. Па-першае, весьці праграму на пачатку мы мусілі (і вялі пэўны час) разам з Касяй. Па-другое, сваю дабітую друкарку “Рамашку”, купленую за дзьве пляшкі піва ў сябра, які набыў кампутар, я занес да Касі, каб пісаць разам. Па-трэцяе, напярэдадні там сабралася кумпанія, а на раніцу ўсе пайшлі гуляць па Менску, у кватэры застаўся я адзін, каб напісаць-такі тэкст.

Друкаваць я тады ня ўмеў. Плясь — ёсьць адна літара. Пашукаў, пашукаў, плясь — ёсьць другая. Плясь, плясь — за пяць хвілінаў сказ ёсьць. Да таго ж галава гудзе, вадзічкай увесь

Ко

час хочацца паласавацца. Калі Кася і сыходзілі, на старонцы быў адзін невялікі абзац. А старонак мусіла быць шэсьцьсем. Як толькі кумпанія зваліла (гадзінцы аб 11й), я пайшоў да канапы працаваць. І хоць узьняўся каля 20й, падаецца, толькі сеў за друкарку — вяртаюцца. Журналіст Алесь Дайнэка чуе замаруджаны ляскат друкаркі і дражніць з калідору: “Цюк… Цюк… Ну, пакажы, колькі ты ўжо нацюкаў… Усяго столькі за цэлы дзень?!

Дык ты ж ЦЮКІН!” Паколькі праграма была прысьвечаная францускай музыцы, Кася мянушку павярнула на францускі манер — Цюк н.

На “101,2” працавала Іначка Студзінская. Аднаго разу яна падышла да мяне і сказала: “Слухай, Цюкін, які ты сабе прыгожы псэўданім узяў — Севярын Квяткоўскі”.

Доўга сьмяяліся тады, пасьмяяліся і празь дзесяць гадоў.

За прамінулы час я ў некалькіх эсэ згадваў сваіх сваякоў — Квяткоўскіх, а на выпадак зь Іначкай зусім забыўся. Хіба Вольскі, Глёбус ці Кася часам нагадваюць пра Цюкіна. І вось сядзім аднойчы ля “Цэнтральнага” зь Ігарам Бабковым і Адамам Глёбусам. Я распавядаю пра свае пакуты дзяцінства, што ніводны аднагодка ня мог вымавіць імя Севярын, што ў мяне пыталіся, ці ня пшэк я, ці не прыбалт, і што мне хацелася быць альбо Валодзем, альбо Ігарам. Глёбус аповед слухаў з усьмешкай, а Бабкоў захоўваў сур’ёзны выгляд:

— Ведаеш, Севярын, у часе адной бяседы я запытаўся ў Касі, ці сапраўднае прозьвішча Цюкін. “Вядома!” — бадзёра адказала мне Кася. Я да гэтай хвіліны быў перакананы, што Севярын Квяткоўскі — твой псэўданім.

БДУркаватасьці

Хто такі Шворык, дзе ён і чым займаецца, я цяпер ня ведаю гэтаксама, як і ў часы студэнцтва. Шворык — даўні прыяцель маёй даўняй прыяцельніцы Олі, якую я цяпер бачу гады ў рады. А на пачатку 1990-х гасьцяваў у яе часьцяком. Зразмоваў я запомніў мянушку Шворык, бо прыкольная й выразная. Тут і Шарык, і Швондзер і Шурык. Аднойчы Оля распавядала пра Шворыка, дзівілася, што той здолеў паступіць у ВНУ…

Я зь дзяцінства хацеў мець вусы. Да дваццаці гадоў адгадаваў як трэба. І вось, вяртаюся я ад Олі ў трамваі нумар 1 зь Зялёнага лугу ў цэнтар. Перада мной два маладзейшых хлопцы, абмяркоўваюць, хто паступіў, хто не. “Шворык, здаецца, не паступіў”, — кажа адзін. “Не, — кажу, — паступіў Шворык”. Хлопцы зьдзіўлена азірнуліся, падзякавалі за інфармацыю і працягнулі сваю размову.

Праз тыдзень я зноў у Олі. Яна са сьмехам пераказвае гісторыю сваіх знаёмцаў: “…І тут я сказаў, што Шворык не паступіў. А зза сьпіны голас, маўляў, не, паступіў ваш Шворык, паступіў. Мы, блін, паварочваем галовы, а там сядзіць такі… Ну… Зтыквай беларускага нацыяналіста!”

З“тыквай беларускага нацыяналіста” я паступіў на гістфак БДУ.

Яноўскі, Алег Іванавіч

Гістфак на пачатку 1990-х быў апірышчам дэмакратыі. Я занес на свой курс трасцу пад назвай гульня ў покер. Гулялі картамі і касьцямі, седзячы за старымі партамі перад актавай заляй. Палілі, пілі піва, лаяліся матам (нэрвовая напруга!). Некаторыя ад восьмай раніцы да позьняга вечара, калі закрываўся будынак. Толькі пры зьяўленьні дэкана Пятра Шупляка ўсё хавалі. А вось пры ягоным намесьніку Алегу Яноўскім адно не мацярыліся, а так… нават цыгарэты не хавалі. Яноўскі казаў: “Ну, ну… Сустрэнемся на экзамэне”.