Выбрать главу
  Паэза верхняга мелу
I
Наша справа — еш ды какай, Дыназаўрык, дыназаўрык. Нам усё жыцьцё за ранак, Нам паўсюль хваёнак смачных, Кветак-папарацяў хопiць, Каб напружыць свой жывоцiк. Нi садоў, нi агародаў Нам ня трэба агародзiць. Як ты вылупiўся з яйка, Трэба дзеiць: еш ды какай. Хiтрасьцi яно нiякай Ад цябе не вымагае. Гэта выгадуе сiлу, Каб нага цябе насiла; Гэта выгадуе шыю, Каб дастала да галiнак. Быў маленькi дыназаўрык — Пройдзе заўтра i пазаўтра, Станеш мажны i цыбаты, Будзеш думаць i пра самак. Каб адну хаця паймецi, Трэба нам хвастом грымецi I страсаць усё паветра, Прабiваючы бар'еры. А для гэтага — парада, Маё мiлае дзiцятка: Еш ды какай, еш ды какай, Не турбуйся пра парадак.
II
Усяго па калена, а нiчога няма. Усяго па пояс, а нiчога няма. Усяго па шыйку, а нiчога няма. Па са-ме-нькую шыйку! Чагосьцi не стае. Дыназаўрык падляцеў На 4 ножкi сеў I пабёг, i пабёг У малюткi закуток. — Мама, а былi тыраназаўры? — Не былi, даўно ўжо не былi. Iх нiхто ня помнiць на Зямлi. Смачна еш i какай патаўсцей. — Мама, а чаго з намi будзе? — Усё з намi будзе.
Будзем i есцi, будзем i какаць. Не хвалюйся. — Мама, а чаго вымерлi тыраназаўры? — Есьцi не хацелi, Какаць не хацелi, Маму не -эслу -ха -лiся.
III
Еш ды какай, дыназаўрык. Вас няма на кантынэнце. На адной вялiкай выспе Вы пакуль яшчэ жывеце, Што плыве ў глыбокiм моры, Што вандруе ў дзiкiм моры. Мэзазойскай засталося Эры 100 тысячагодзьдзяў.
  Старая песьня
Як на Лысай гары Трое мамантаў, А на Белай гары Двое мамантаў, А на Мохаўскай гары — Пяцёра мамантаў! Пяцёра мамантаў Ды з маманцiхамi, А маманцiхi ўсе З маманцяняткамi, Маманцяняткi з блошкамi. А на Лысай гары Забiлi мамантаў, А на Белай гары Забiлi мамантаў, А на Мохаўскай гары Забiлi мамантаў. Забiлi мамантаў Ды з маманцiхамi, А маманцiхi ўсе З маманцяняткамi, Маманцяняткi з блошкамi.
  Настальгiя
Нашае пакаленьне Iншае ўсё ж было. Мора сьнягоў па калена Годна яно прайшло. Як нам было ўсё проста, Простага нават прасьцей! Моцным было сяброўства, Вербы расьлi гусьцей. Ну а якiя красунi Шпацыравалi паўсюль! Вам у цяперашнiм суме Гэткiх ня ўзяць нiадкуль. Гэх! не паўторыцца заўтра Сьнег мiнулай зiмы. Хутка, нiбы дыназаўры, Зьнiкнем з планэты i мы.
  Аб чым пяе мэрытэрый
Дайце мне хоць хто-небудзь Хобат! Каб патрапляў у неба Хобат! Каб вытыркаў мiж бiўняў Хобат! Каб увесьчас трубiў мне Хобат! Дапамагаў абедаць Хобат! I ратаваў ад бедаў Хобат! Дайце мне хоць хто-небудзь Хобат! Цi хоць маiм нашчадкам Хобат!
  Трыялет
Ён мамант, яна — мастадонтка, Страйнюткая, быццам таполя. Кувае зязюленька тонка. Ён мамант, яна — мастадонтка. Ён толькi сябровец, ня болей. Сяброўка яна, а ня жонка. Ён мамант, яна — мастадонтка, Страйнюткая, быццам таполя.
  Двухрадкоўе
Я — краманьёнец. А ты — нэандэрталец.
  Дыпладок