Дыпла-дыпла-дыпладок
Докдокдок
Докдокдок!
Дыпла-дыпла-дыпладок,
Доўгi дыпладок!
Дыпладойдзе-даплыве
Па траве
I дрыгве,
Дододойдзе
Докдокдок
Лёгкi дыпладок!
Дыпладок,
дыпладок,
Мы дамо табе пладоў,
Мы дамо аладак,
Дыпладоў-дыпл'а'дак!
Птэрадактыль на нагу сеў
Быццам бусел
або гуся.
Дыпладок i птэрадактыль —
Докдокдок i дактыль-дактыль!
Птэрадактыль паляцеў,
А дыпладок на попу сеў.
Ля вогнiшча
Даўней было цяплей,
Сланы хадзiлi лысыя,
I веяў ветравей,
I песенькi лiлiся.
Тады яшчэ зямля
Ня знала пiтэкантрапаў —
I люд лясны гуляў,
I вецер лесу кант трапаў.
Тады ляцелi днi
Ды доўгiмi нядзелямi,
Тады памiж раднi
Ля печы не нудзелi мы.
I сто вякоў так жыў
Наш люд памiж арэлямi,
Ды вецер закружыў
Зiмовымi завеямi.
Ды вецер так абняў,
Што запалiлi полымя,
I сiвер распачаў
Эпоху леднiковую.
А нас не задушыць,
Хоць вымерзлi атраманты,
А мы працягнем жыць,
Хоць не сланы, а маманты!
А мы будзем — пiсаць
Рандэлi выкшталцоныя!
А мы будзем — сьпяваць!
Сланiхам! Барытонамi!
Пакуль наша зямля
Углыб не правалiлася,
Пакуль сланы страляць
Сланоў не навучылiся,
Пакуль вярбы паўсюль
Аб'ёмы дастатковыя —
Мы вытрываем ўсю
Эпоху леднiковую!
Рабiў В. Мiх. ЛУПАСIН
Post Scriptum.
1. Гэтэратрофны плянктон пратэразойскае эры (1 увах.).
2. Трылябiты (2 увах.). Канатацыi велiчы i пыхлiвасьцi.
3. Дыназаўры (6 увах.), у тым лiку:
3.1. Тыраназаўры (1 увах.). Канатацыi легендарнасьцi, мiфовасьцi, пакараньня за грахi.
3.2. Дыплядокi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi ды нязграбнасьцi.
3.3. Птэрадактылi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi, свойскасьцi ды зграбнасьцi.
3.4. Дыназаўры без удакладненьня вiду (3 увах.). Канатацыi велiчы, вымерласьцi, пагрозы (1 увах.). У тым лiку:
3.4.1. Дыназаўры верхняга мелу (1 увах.), паводле апiсаньня позьнiя заўраподы. Канатацыi спажывецтва, традыцыйнасьцi, спакою i прыхаванай пагрозы.
I гэтак далей :-)