Выбрать главу
Войска рэшта ў горад вяртае з пагоні. Выйгралі бой, ды такая ахвяра… Радасці мала ў сталіцы сягоння, Боль сэрцы сцяў і жалоба на тварах. Кожны з тугою пытаўся пра пана: Дзе ён? Ці глыбокая рана?
Што там у замку? Хто згадаць можа? Мост не апушчаны, замкнёна брама. Але тым часам у ровы, у яры Слугі і з піламі і з тапарамі Валяць. Ссякаюць дрэвы ў гушчары, Камлі ў голле вязуць вазамі І гоняць баржамі пад самы горад: Страшны малюнак жалобы і гора!
Там, дзе свяцілішча багоў надхмарных, Што перуном б’юць парод непагоднай, Там, дзе валоў і авечак ахвярных Кроў льюць з малітвай у вогнішча штодня. Лоўж там вялікі кладуць пад яблокі — Дваццаць сажней ён — даўгі і шырокі.
А на лаўжы, у чаканні пакуты, З шчытам, са зброяй, з канём ягоным, Увесь ланцугамі да дуба прыкуты Немец стаіць, ён літоўскі палонны Той, што паслом быў крыжацкага роду, Князеў забойца Дытэрых з Кніпроду.
Рыцары, просты люд і капеланы Збегліся, кожны чакае і млее: Можа, яшчэ не смяртэльныя раны? Ёсць яшчэ, можа, якая надзея! Кожны на замак з тугой паглядае І спадзяецца і весткі чакае.
Але труба адазвалася з вежы, Падае мост, і павольнай хадою Выйшла працэсія ў чорнай адзежы — Цела героя нясуць грамадою; Меч пры ім князеў, лук, стрэлы ў калчане, Плашч пурпуровы шырокі ільсніцца: Князева зброя і князева ўбранне, Твару ж не убачыць, закрыты прыбліцай. Ён гэта, князь наш, князь нашага краю, Рыцар далёка вядомае славы: Ці немца нішчыць, ці орды Нагая, Ці суд вяршыць над падданымі правы… Як жа закон наш цяпер забывае Князь, занядбаўшы абрады, адправы? Звычай вякоў старажытнае далі Продкі твае хіба так шанавалі?
Чаму ў неба не ідзе за табою Служка, з якім ты прайшоў усе дарогі? І сябра твой верны, твой конь быстраногі З сядлом парожнім і немай жальбою, Сокал, чый так весяліў цябе клёкат, Псы, што звяроў адчувалі далёка?
Цела на лоўж ужо рыцары ўсклалі, Мёд, малако льюць… У цішы сумоты Трубы і флейты свой голас падалі, Песню жалобы ўшчалі вайдэлоты, Нож для ахвяры… Агонь ужо ўзвіўся… «Стойце!» — і тут чорны рыцар з’явіўся.
Хто ён такі? Усе навокал пыталі. Войска пазнала: ён на полі ўчора, Як толькі немцы рады іх зламалі І дабіваліся да Літавора,— Рушыў да ворага, бура нібыта… Комтур палоннік быў, немцы разбіты.
Столькі пра чорнага рыцара чулі!.. Конь пад ім той-жа і вопратка тая… Але чаго ён прыйшоў і адкуль ён? Стойце, глядзіце, свой шлем ён скідае, Твар адкрывае… І дзіўнае дзіва: Ён! І застылі ўсе, замаўчалі. Радасць, нарэшце, прарвалася мкліва — Князь наш, аплаканы намі ў адчаі! Крык іх сігае ў палі і дубровы: «Князь, Літавор наш жывы і здаровы!»
Бледны быў. Погляд блукаў яго недзе. Крыкі людзей паўтарыліся рэхам. Голаў узняў, грамаду ўсю агледзеў, Нібы падзякаваў лёгкім усмехам; Толькі ўсмешка была не ад сэрца, Быццам з’явіўшыся — хоча памерці, Быццам бы то і не усмешка, а рана. Столькі яна дала радасці, ласкі, Колькі жыцця даюць мёртваму краскі.
Касцёр гатовы. Агонь выбухае. І князь гаворыць: «Чыё мы тут цела Сёння хаваем? — Скрозь ціша глухая.— Жанчыны мужнай, як рыцар смелай. На свеце гэткіх жанчын вельмі мала. Хоць і адпомсціў, ды яе не стала…»— Гэтак сказаўшы. Ён у мгненне вока Гіне ў полымі, у дыму аблоках.

Эпілог выдаўца

Калі ўсё ты. Чытач. Прачытаўшы цярпліва, Рэшты выдаць не хочаш, гэта мне не дзіва: Бо як зблытаны ніці, Не хапае ўтоку І цікавасць знікае ў гневе глыбокім. Чаму сам князь не ехаў, адправіў Гражыну? Чаму ў час не прыспеў у ліхую гадзіну? Ці сваёй яна воляй заступіла мужа? І чаму князь на немцаў павярнуў аружжа? Каб чакаў ты адказу, не знайшоў бы ты мэту, Ведай, аўтар, пісаўшы гісторыю гэту, Натаваў, што ён бачыў (бо быў у гэтым мейсцы), Ад сябе ж нават слова не дадаў нарэшце. Не хацеў і не мог ён з маны зробіць яву,