Выбрать главу

З Барысам прыйшоў да станцыйнага буданчыка, і настроў упаў. Каля станцыі тоўаілася чалавек са сто, а можа і болей, не лічыў. І ўсе ў яркіх спартовых строях. Мае папялова-чарнільныя нагавіцы, выцягнутыя на галенях да непрыстойнасці, і дабітыя, зашнураваныя бінтам замест матузкоў, кеды ніяк не ўпісвался ў пранумараваную стракатасць маек і шаўковы бляск спартовых трусоў, у самы сапраўдны парад буцаў ды шыповак. І калі настаўніца казала, што ў марафоне ўдзельнічае 7—8 клас, дык можна смела ліцыць гэта памылкаю, бо хлопцы, якія сабраліся каля чыгункі, яўна з апошняга класа. Дасялося пераадольваць вялікае жаданне паціху ўцячы з рознакаляровага фэсту. Але дапамагло ўяшленне: раззлаваны твар былой штурхальніцы ядра, дырэктарскі пракураны кабінет, запіс у дзённіку чырвонай шарыкавай ручкаю, якую нават хлёркаю не выведзеш, крыкі і апраўданні. А больш за ўсё на свеце не люблю прыніжацца і прасіць прабачэння. Слова “даруйце” захрасала ў горле, як вострая рыбіна костка, як асцюк — ані праглынуць, ані выплюнуць.

Падышлі мы да мужчыны з мегафонам, праз які ляцелі запрашэнні запісвацца і атрымліваць нумары. Нас унеслі ў спіс і выдалі па квадраце з матэрыі з лічбамі і яшчэ па чатыры шпількі. Барыс балюча ўкалоў мяне пад лапатку, калі замацоўваў нумар, але я стрываў і не пачаў сварыцца. Куды пагаршаць і без таго безнадзейны настрой? Я назіраў за школьнікамі з першага забегу, якія гарыхлаваліся ўзяць нізкі старт. Сівы і лыся дзядок, галава лысая, барада сівая, узняў угору сухую руку з пісталетам. Крохкі стрэл рассыпаўся ў паветры і абвясціў пачатак. Першыя восем хлопцаў кінуліся бегчы. Можна б іх і зразумець, каб наперадзе ляжала метраў восемьсот, а 5 км, даруйце. Каб не расстройваць сябе, зайшоў за буданчык і лёг на лапіку травы, што пахла не травою, а чыгункаю.

Мы трапілі ў самую апошнюю васьмёрку. Ёлуп з мегафонам знарок сабраў на прыканцы самых высокіх і самых малых. Як вы здагадаліся, выоскім не быў, наогул позна вырас! Я пдрос, калі перастаў хадзіць у школу. Барыс, ён вышэйшы крыху, але ж вышэйшы. А ўсе астатнія ў нашай васьмёрцы мелі поўнае права насіць мянушку — Лось. З крывымі ўсмешкам ласі касавурыліся на мае прыстойныя кеды, забэрсаныя чыстым бінтам, і на спартовы, крышачаку выцвілы, строй. Нехта заўважыў, што мой наспінны нумар крыва замацаваны — не адказаў і не стаў папраўляць, не хапала яшчэ раз трываць кол булаўкаю пад лапатку. Дый калі там папраўляць?