Выбрать главу

***

Яшчэ не паспелі аціхнуць радасныя перажыванні ў маім трэцім атрадзе — за “лінейку” з танкам мы атрымалі першае месца, а на дошцы аб’яў ужо прыкнопілі паведамленне, што ў клубе прайдзе конпурс мастацкай самадзейнасці. Запрашаліся ўсе: хто можа спяваць, іграць на музычных інструментах і танцаваць. Конкурс меўся адбыцца ў нядзелю з раніцы, каб не толькі дзеці, а і бацькі маглі папрысутнічаць на свяце.

Выхавацелі падаставалі свае інтументы, і да самага адбою з усіх канцоў лагера чуліся бясконцыя паўторы рэпетыцыйных намаганняў.

Раман Казіміравіч іграў на мандаліне, а дзяўчаты. Можа, разоў са сто праспявалі пад ягоны акампанемент куплеты пра ката, якога боцман быў па пузе мокрым ручніком. У куплетах асуджаўся боцман і шкадаваўся кон, але, нягледзячы на ўсю маральнасць песні, я ўзненавідзеў яе. Ёсць думка, што жарт, які гавораць двойчы, ператвараецца ў пошласць, а тут жарт паўтарылі разоў, як заўважалася, са сто.

І калі нядзельным ранкам на клубную сцэну ўзышоў Юркевіч са сваёй лакіраванай мандалінаю, я пашкадаваў, што не маю якога расіслага памідора. Толькі шкадаванне был не доўгае. Раман Казіміравіч выканаў старажытную італьянскую песню, і сыграў ён выдатна. Склалася дзіўнае ўражанне, што мандаліна сама гучала, што і конеурс, і выхавацелі з дзецьмі і іх бацькамі, і лагерны прапахлы цвіллю клюб зніклі. Мандаліна нібыла згадала мелодыю Радзімы і паўтарыла яе. Воплескі запоўнілі залу. Раман Казіміравіч пакланіўся, а потым абвясціў пачатак конкурсу.

Эпічная тэматыка дамініравала на конкурсе. І не дзўна, калі ў конкурсе “лінеек” перамог танк, дык было б цалкам лалгічна, каб і ў клубе пераше месца атрымаў падобны сімвал. Тлькі здарылася неверагоднае — перамог не танк, а народны танец. Пэўна, адыграла сваю ролю італьянская серэнада. Усяму канчэрту задаўся лірычны тон, таму эпіка не выклікала захаплення ў суддзяў на чале са строгай Раінай Аляксандраўнай. І нават так званыя жартоўныя песенькі не краналі залу. Такое здараецца, калі пажартаваць несваечасова, недарэчна, напрыклад, згадаць нябожчыка за вясельным сталом ці на хрэсьбінах.

***

Конкус, бясспрэчна, сцёрся б з маёй памяці, як забылася шмат падобных акцый, каб не віртакі. Грэчаскі атнец быў даволі папулярны. Запамінальная да отрутнасці мелодыя сіртакі бясконца паўтаралася па радыё, а па тэлевізары ансамлбі народных танцаў круціліся пад яе ў карагодах.

Сіртакі ў лагеры станцаваў Алег. Ён выступаў апошні, пасля дзявочага трыо, што бадзёра выканала аесеньку пра ката і боцмана, які здзекаваўся з хатняй жывёлы — біў яе ручніком. Калі дзяўчаты пакінулі сцэну і з-за куліся зхявіўся Алег у белай чалме-намітцы, скручанай з вафельных ручнікоў, зала скалыхнулася ад смеху. Я быў упэўнены, што Алег не вытрывае здзеклівага рогату і свісту, што ён уцячэ, пабяцыць за кулісу, выкіне чалму-намітку, пойдзе ў лес і будзе на адзіноце румзаць. Але танцор падышоў да мікрафона і з гонарам упэўнена абвясціў: "“рэчаскі танец сіртакі!” Зала аціхла. Акардэаніст Русін расцягнуў мяхі, пранізлівы акорд разляцеўся па клубе. Алег ускінуў тонкія загарэлыя рукі, нібыта хацеў пакласці хі на плечы нябачаных сяброў. Мелодыя набірала тэмп. Рухі танцора рабіліся шпарчэйшымі, але не гублялі дакладнасці, малюнак жэстаў заставаўся архітэктурна дакладным. Алег паісваў на сцэне спачатку вялікія кругі, а потым усё меншыя й меншыя. А тэмп рабіўся ўсё шчбчэйшы й шыбчыйшы. І калі ад мелодыі застоўся адно рытмічны абрыс, Алегава цела набыло такую неверагодную хуткасць, што зала ў спалоху стаілася, як стойваецца амфітэатр, калі высока пад купалам ступіць на дрот канатаходзец. Усе неадрыўна сачылі за дзівам скампанаваных гукаў і жэстаў. Ад невыноснай напругі мае вочы самі сабой заплюшчыліся. Засталася адно музыка ў густой чарнаце, дзе раптам з’явіўся танцор Алег. Я натуральна сядзеў з заплюшчанымі вачыма і бачыў танец. Нечакана мелодыя абарвалася і праз імгненне зноўку выплыла з цішыні, але цяпер павольная, як шырокая рэчка.