Выбрать главу
* * *

Тут ужо набліжалася гэтая самая «Фасілеўка». Жаўнеры раптам, не ўязджаючы ў яе, разабралі свае торбы й пакінулі хурманкі. Мацей лёгка ўздыхнуў «Ну, хвала Богу! Тое добра, што добрым канчаецца -- усё-ткі дабраўся да роднага кута!» Драўляныя хаты з саламянымі дахамі шнурам паўсталі перад ім уздоўж вуліцы. У некаторых маячылі яшчэ цьмяныя агеньчыкі. На шчасьце, у вёску ня трапіла ні адна бомба; саламяныя дахі ўспыхнулі-б, як порах. Пасярод вёскі маркотна шумеў пагосцкі бярэзьнік. Паўзь яго шарэла маленькая старажытная каплічка, куды прывозілі памерлых перад пахаваньнем. Зірнуўшы на яе, Мацей успомніў нябожчыцу й дзетак, пакрамсаных на кавалкі бомбай; ляжалі ўсе ў агульнай труне...

Думка кальнула ў сэрца. Зьдзеў шапку, набажна пераксьціўся. «Тутака прыйдзецца й мне палегчы...» -- падумаў.

Пагнаў па вуліцы каня шпарчэй. Падмерзлая зямля бубнела пад коламі. Хаты нібы затаіліся -- ані гуку. І раптам, калі ён быў ужо каля дому, пачулася траскатня кулямёту. Інстынктыўна ўздрыгануўся ўсім целам. Але страляніна зараз-жа сьціхла.

Уехаў у двор. Усё выглядала як мае быць. Адпрог каня, паставіў яго ў стайню, падкінуў канюшыны. «Як крыху астыне, не забыцца-б напаіць», -- падумаў. Выцягнуў вядро вады із студні, напаіў карову. Падкінуў пару буракоў сьвінчу ў карыта. І тады толькі скіраваўся да хаты. Замок на дзьвярах вісеў на клямцы, прабой быў вырваны. Пасьпешна ўбег у хату, але тут выглядала ўсё ў парадку. Дастаў зь печы чыгунок з капустай і пачаў з апэтытам сёрбаць, закусваючы хлебам. І ў гэты мамэнт із запечка пачуўся дробненькі сьмяшок, нібы пабразгваньне спружыны будзіка. Крыху занепакоіўся, але хутка апанаваў сябе. Падняў лыжку ўгару, быццам перад ім сядзеў нехта, каму трэба трэснуць ёю па ілбу, і спакойна прамовіў:

-- А гэта яшчэ хто там?

Сьмяшок памацнеў, ператварыўся ў нейкі мэханічны клёкат, быццам у таго, хто на печы, саскочыла, як у будзіку, накручаная спружынка, і ён ужо ня ў стане цяпер спыніцца, пакуль яна цалкам не раскруціцца. Мацей зразумеў гэты сьмяшок так, як і сьлед: чалавек пабойваецца, каб яго не ўзялі за каршэнь і задобрываецца. Не падымаючы галавы, зазначыў:

-- Дык гэта ты мне тут замкі паламаў?

-- Прішлось -- ізвініте[ [ [

Мацей незадаволена:

-- Ламаць замкі! І ўрывацца ў хату?! Хто ты такі, і куды нясуць цябе твае ногі?

Сьмяшок адразу-ж перарваўся. І той, хто сьмяяўся, відаць было, усеўся на печы.

-- Ты угадал" -- прамовіў. -- Хожу’ брожу’ а куда несут меня моі ногі’ і сам не знаю[ [ [

І стаў апавядаць, як каля вёскі напалі на яго тры вялікія сабакі, усе рабыя. Абараняцца ня было чым і ўцякаць таксама некуды, і ён кінуўся ў рэчку. Вада студзёная, ён зьмерз і пабег у хату, якая была бліжэй, каб пагрэцца. А тут гэты замок! Ну, і зразумела, трэба было вырваць прабойчык! У хаце нікога ня было. Ён залез на печку й нечакана заснуў. І сьнілася яму, нібы зьявілася цудоўная красуня...

Мацей абрэзаў яго:

-- Ты мне байкі не апавядай: ніякіх рабых сабак у вёсцы няма, і наагул сабак амаль няма, іх пастралялі немцы, -- і потым сувора: -- Пакажы мне свае паперы! Я адказваю за цябе...

-- Паперы? Паперы? -- забянтэжыўся той. -- А на что оні тебе(

-- Прымаць людзей бяз жадных папераў цяпер забаронена: прыйдуць немцы й цябе й мяне на шыбеніцу пацягнуць...

-- А ты за немцаў?

-- Я не за тых і не за іншых!.. Я гаспадар, разумееш? Свой глузд маю! Але я мушу ведаць, хто ты такі. Ты, пэўна, адтуль, з-за хронту?

Мацей узяў апарожненую міску й накіраваўся да парогу, дзе былі палічкі для судзьдзя.

-- Ты ўгадал: я оттуда, с Тамбовской... Но ты нікуда не ході" Понімаешь( Паперы(" Хорошо’ я тебе покажу моі па-пе-ры[ [ [ -- Засунуў руку ў кішэню шыняля, які быў пад ім. -- Всякіе паперы бывают" -- дадаў. -- Вот’ к прімеру’ такого сорта паперы успокоят тебя("

Мацей узьняў галаву і ўбачыў скіраваны на яго наган.

Чалавек зноў закаціўся сваім хвальшывым сьмяшком.

-- Дык гэта ты такі абаронца!? -- заўважыў спакойна Мацей. -- Схавай сваю дурную цацку! -- загадаў. -- У сваёй хаце я заўсёды знайду спрыт скруціць табе рукі...

-- А’ ты хочешь еэ/ знать’ кто я такой( Хорошо" Я пріслан хлопцамі по разв/рстке для партізанкі% чтобы на послезавтра доставілі пятьдесят кіло печеного хлеба’ пять кіло жіров і двадцать пяць кіло бараніны ілі говядіны[ [ [ Понял(

Мацей разгублена стаяў сярод хаты. «Няпрошаны госьць -- горш за татарына, -- думаў. -- Прыйдуць немцы -- павесяць і вёску спаляць! Але й гэтыя пастраляюць і спаляць! Як цяпер выправіць яго?» Успомніў, што няпоены конь і скіраваўся да дзьвярэй.