Выбрать главу

Балагол. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. Завуць гэтага балагола Шаем. Хмары над Бацькаўшчынай.

Барджэй. Хутчэй. -- Аняго, так табе й адчыняць барджэй дзьверы: калі ласка, гаспадар, мейце ахвоту выйсці... «Янка сеяў -- людзі жалі».

Ба́ўэр (ням.). Селянін, жыхар сельскай мясцовасьці. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго краю, але ўсе, хто толькі мог. Пернікавае сэрца.

Бачы́на. Старонка. А назаўтрае ў газэце зьявілася цэлая бачына, прысьвечаная «барацьбіту за лепшую будучыню чалавецтва Хвёдарку Скуратку»... У імя догмы.

Благачы́нны. Сьвятар, які кіруе цэрквамі некалькіх прыходаў. У клас увайшоў благачынны. Курылка.

Браць сябе ў рукі. Быць стрыманым, валодаць сваімі пачуцьцямі. Але ён бярэць сябе ў рукі й падыходзіць да вакна. Дзікі вецер.

Буга́й. Тут: начная балотная птушка сямейства чапляў, празваная так за тое, што вясной самец яе, апусьціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову бугая -- быка. У багнах каля Птычы трубіў бугай... Хмары над Бацькаўшчынай.

Будзёнаўка. Чырвонаармейскі суконны шлем. Кідае на брудны ложак сваю будзёнаўку... Дзікі вецер.

Бу́дзік. Будзільнік. Сьмяшок памацнеў, ператварыўся ў нейкі суцэльны мэханічны клёкат, быццам у таго, хто на печы, саскочыла, як у будзіку, накручаная спрунжынка... Акупанты.

Быць на языках. Заўсёды помніць, думаць, гаварыць пра каго або што-небудзь. Вось вам усім: буду ў вас на языках аж да вашага скананьня... Дзікі вецер.

Валасы сталі дубка. Пра пачуцьцё жаху, вялікага страху, зьведанага кім-небудзь. У Курылкі, здавалася, валасы сталі дубка. Курылка.

Ваўчкі́. Травяністая расьліна з учэпістымі калючкамі. Тады і іншыя немцы пачалі жартаваць з Мацея і зь ягонага каня, які толькі пакручваў пасьля кожнага замаху ўдарыць яго сплеценым шэрымі «ваўчкамі» хвастом. Акупанты.

Вашэці, вашэць. Ваша міласьць. Ужываецца пры ветлівым звароце да мужчыны. Пастанова гаворыць толькі: гаспадаркі вашэцяў зьяднаць у адну гаспадарку. Хмары над Бацькаўшчынай.

Вечары́на. Вечар. Раніца выдалася цудоўная -- ціхая й цёплая, як учарашняя вечарына. Ападкі.

Ве́чка. Верхняя частка скрыні. Калі ўзьнялі вечка, на дне, сярод усякае дробязі, убачылі невялікі плецены кошык. У імя догмы.

Вой. Воін. На фабрыцы, у войску і то кожны работнік і кожны вой розныя... У імя догмы.

Воласьць. Найдрабнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіла ў склад павета, у дарэвалюцыйнай Беларусі. Бывала, перад сьвятам пойдзе ён у мястэчка, дзе была воласьць, двухкласная школа, і загуляе. Курылка.

Воўк у авечай скуры. Крывадушны чалавек. Аддаю рацыю нашым нацдэмам, якіх, прызнаюся, раней не разумеў, -- парваць сяброўстваз ваўком у авечай скуры! «Янка сеяў -- людзі жалі».

Вужла́к. Зацьвярдзеньне на целе. Пазногці ўпіліся ў далоні -- шурпатыя, патрэсканыя ад працы, з шэрымі вужлакамі мазалёў... На межах.

Вы́вараць. Выварацень. Вывернутае з коранем дрэва. Здавалася ім: вось зараз выскача з-за вывараці мядзьведзь. На межах.

Вы́гар. Выгарына. Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам. Выбухалі трывожным крыкам на выгарах спалоханыя лісам ці ваўком крыжны... Хмары над Бацькаўшчынай.

Вы́жла. Выжал. Гончы сабака. -- Ну, дык-жа ў добры час! -- зірнуў на Лорда. -- Якраз -- выжла? Хмары над Бацькаўшчынай.