Выбрать главу
А р ц ё м
Сціхні. Раз такая Бяда... То, можа, лепш, каб не прыйшоў. З хаты на ганак выйшлі м у з ы к i. Зайгралі запрашальны марш. Немаведама адкуль пачалі збягацца x л а п ч у к i і п а д л е т к і , сыходзяцца x л о п ц ы i дз я у ч а ты. Паважна ўзышоў на падворак жандарскі а ф і ц э р i салдат Г а ў р ы л а ў . На нейкі момант музыкі пакінулі іграць. Але тут жа, нібы не заўважыўшы няпрошаных гасцей, хвацка ўрэзалі танец-песню «Каробушку». Пад гэтую музыку, якая прыйшла здалёк і, пэўна, не так даўно бытуе тут, пайшлі танцаваць людзі. Капітан заўважыў Марыську, што самотна стаіць каля прасла. Падышоў, запрасіў. Усё гучней i гучней чуваць удары грому, бліжэй i бліжэй насоўваецца хмара. Вяселле танцуе «Каробушку». Арцём Яцына У хаце Яцыны. Гаспадар сядзіць на ўслоне, побач з ім салдат Гаўрылаў. За сталом жандарскі афіцэр.
К а п і т a н
Ты не марудзь лепш, падпішы наперу, Праўдзівым патрабуе быць закон.
А р ц ё м
Не згодны я... «Мужыцкай праўды» ён Нам не чытаў.
К а п i т а н
Чытаў. Я вам не веру. Не забывайся, я не на гулянку Сюды з'явіўся.
А р ц ё м
Знаю, не п'яны.
К а п i т а н
Гаўрылаў, выйдзі! Пасядзі на ганку!
(Салдат выходзіць.) Не хочаш сведак? Мы цяпер адны. Падпісвайся.
А р ц ё м
Не ўмею я.
К а п i т а н
Здарэнні Былі й такія... Закапчу пятак Над свечкаю... Пакінеш пальцаў знак Пад дакументам.
А р ц ё м
Плямы на сумленні Поп не даруе.
К а п i т а н
Крыжычак пастаў. Царква даруе богаўгодны вышук. Бяры пяро... A р ц ё м Баюся, каб той крыжык Вялікім крыжам нада мной не стаў.
К а п i т а н
Хітруеш... На свае не хочаш плечы Адказнасць браць. Ну што ж, ты не адзін Быў на млыне... Былі браты... Дарэчы, Вы прышлыя? Адкуль, з якіх мясцін Вы збеглі? Ад каго?
А р ц ё м
Уласнай воляй Мне i братам маім даў волю князь. Ёсць грамата.
К а п i т а н
А часам не Юрась Старжыцкі прыгразіў яму пістоляй? Ці не былі i вы ў яго атрадзе? Мне хтось казаў...
А р ц ё м
А пан i веры даў?
К а п i т а н
Падпісвай лепш, пакуль мінулых спраў Не варухнуў я. То ў маёй уладзе. Я ўжо дазнаўся: трыццаць год назад, Тады, як быў разбіты ўшчэнт атрад Старжыцкага, з'явіўся тут Яцына Арцём з братамі... A р ц ё м Для таго прычына Была ў нас.
К а п i т а н
Так. Я ж i кажу — была. Гелена Ямант лесу вам дала На хаты.
А р ц ё м
Мы за лес сплацілі працай.
К а п i т а н
Зямлю ў арэнду... Без рэкамендацый Хіба? Адкуль такая дабрата? Тут нешта ёсць... Я чуў, былі сябрамі Гелена i Юрась.
А р ц ё м
Як у Хрыста За пазухай, яна жыла за намі. Мужык апошні хлеб свой аддае За дабрату.
К а п i т а н
Шануючы яе, Паверыў я. Не даў падзеям ходу, Бунтаўшчыка не затрымаў дарма. Зрабіў не на карысць вам, а на шкоду... Памылка... Каліноўскага сама Прагнала Ямант. Ты аб гэтым знаеш? Горш, калі госць зноў прынясе лісткі...
А р ц ё м
Не прынясе. Мы з ім не сваякі. Адчыняюцца дзверы. На парозе — К а л i н о ў с к i.
К а п i т а н
А!.. Вось i той, каго ты не чакаеш.
К а л і н о ў с к і
Не да яго, да вас я, капітан. Я аб візіце вашым да сялян Даведаўся нядаўна выпадкова.
К а п i т а н
Прыемна ведаць — на лаўца i звер...