Выбрать главу
К а л і н о ў с к і
Што парушае планы? Дзеля чаго?.. Каб дагадзіць панам,— З ix марамі аб адраджэнні славы, Што некалі грымела на ўвесь свет,— Альбо народу?.. Мне ганец з Варшавы Прагаварыўся, што прывёз пакет Ад князя Н... Старжыцкаму Віктору. Я думаў, граф староніцца падзей, А ён, хутчэй, за спінамі людзей Хаваецца, падобна рэжысёру. Рыхтуюць бой... Рыхтуйся да адпору... У Вільню еду я. У р у б л е ў с к і Які загад Мне пакідаеш?
К а л і н о ў с к і
Распускай атрад. Без шуму толькі. У р у б л е ў с к і Што сказаць, не знаю, Мне людзям тым, якіх пазваў я ў бор?
К а л і н о ў с к і
Скажы, была праверка баявая, Агляд наяўных сіл... Ваенны збор... Падзякуй за парадак, дысцыпліну... У р у б л е ў с к і Да хуткіх стрэч!
К а л і н о ў с к і
У лепшую гадзіну! Яны развітваюцца. Каліноўскі зморана апускаецца на ўслон. На сэрцы блага... Нудны боль, тупы...
А р ц ё м
(уваходзячы) Па хатах раз'язджаюцца паўстанцы
К а л і н о ў с к і
Адкуль вядома? A р ц ё м Бачу, не сляпы.
К а л і н о ў с к і
Дзе капітан?.. Салдат? A р ц ё м Ix на фурманцы Павезлі п'яных. Недзе на палянцы Пакінуць спаць, як на мяжы снапы.
К а л і н о ў с к і
Прачнецца капітан, то на дазнанне Не прыйдзе ўжо... Ад сораму згарыць. A р ц ё м Перахітрылі, што i гаварыць. A толькі зноў няпэўнасць. Зноў чаканне.
К а л і н о ў с к і
Хіба Арцём чакае на паўстанне? A р ц ё м Каб хто сказаў: твая зямля... бяры, Не ўседзеў бы i я, хоць i стары. Партрэт Анэлі Хата Яцыны. Гаспадар i Каліноўскі працягваюць размову.
A р ц ё м
Хто я? Адкуль? — цікавіўся жандар. То я рашыў, хай лепей спавядае Арцёма Яська...
К а л i н o ў с к i
Дзякуй, гаспадар. А граф, як ён?..
А р ц ё м
Вяльможны пан не знае, Што ліст ад брата на яго парог Я палажыў... Я ўсё зрабіў, што мог. Вось ліст яшчэ... (Перадае Каліноўскаму ліст.)
К а л і н о ў с к і
«Народ абрабаваны! Мой ліст да брата, гербам змацаваны,— Той запавет, які ты знойдзеш тут,— Перадае на твой вышэйшы суд Паўстанец мой...» Хіба Арцём не рады, Што граф Марысі даў пасаг?
А р ц ё м
Maна Яго пасаг. Пазбавіў ён улады Марысю над маёнткам i зямлёй. Я ўсё скажу... Гелена Ямант ёй Не маці. Граф забыўся аб Анэлі.
К а л і н о ў с к і
Ты знаў яе?
А р ц ё м
Яна мая сястра! Не для Гелены Ямант мы гібелі... Ды што тлумачыць, волю даць пара Нявольніцы, замкнёнай у куфэрку. Арцём дастае з куфэрка партрэт Анэлі. Гэта карціна, маляваная масленымі фарбамі. На ёй можна пазнаць двор Яцыны, паграбню i — яшчэ малую— бярозку, каля якой стаіць сястра Арцёма.
А р ц ё м
Сястра!.. Хто на партрэт зірне хоць раз, Марыську ўбачыць быццам у люстэрку.
К а л і н о ў с к і
Якая пекната!
А р ц ё м
Чым не абраз? Пісаў Юрась.
К а л і н о ў с к і
Мастак, не багамаз!
А р ц ё м
Так, так...
К а л і н о ў с к і
(гледзячы на карціну) Заходзяць i ўзыходзяць дні Над паграбнёй... Бярозка карані Пускае ў грунт. У зрэбнай даматканцы Стаіць каханне! За яго спіной Вясна-красуня крочыць па палянцы, Зграбаючы зіму пад засень хвой. Прабач мне, гаспадар... Хоць пяць хвілін Хачу пры ім я пасядзець адзін. А р ц ё м на дыбачках выходзіць з хаты. Каліноўскі абапёрся рукой на стол, глядзіць на карціну. Але нечакана ён задрамаў. Заходзіць сонца. Промні яго падаюць праз расчыненае акно на падлогу, дзелячы хату на дзве палавіны: светлую i цямнейшую. У зацемненай паласе вырысоўваецца лясная палянка. Відаць засыпаны снегам магільны грудок з крыжам i бярозамі над ім. А побач, стоячы ў яме, чалавек сячэ рыдлёўкай мёрзлы грунт. На снезе ляжыць ягоны кажух i пісталет... Гэта ўсё прымроілася Кастусю Каліноўскаму.