Выбрать главу
М а л а х о ў с к і
Пан Дзюлеран прыслўгачам у ix!
К а л і н о ў с к і
Але, як гаварылі ў Якушоўцы, Няма дурных, паны!.. Няма дурных! Заместа Малахоўскага — Аскерка... Вось ваш загад! Бярыце, Дзюлеран! Я чуў, што не здароў на шлунак пан, Яму згадзіцца тонкая паперка.
Д з ю л е р а н
Ну, гэта ўжо — нахабства! А с к е р к а Крымінал! Я л е н с к i Як слухаць можна, я не разумею! Адступніка аддаць пад трыбунал!
Д з ю л е р а н
Аддадь!
К а л i н о ў с к i
Судзіць сабраліся ідэю Братэрства, роўнасці... Чаму б i не? Любы прысуд ваш — гонар для мяне. Судзіце. За братэрства я гатовы На той памост, дзе кат сячэ галовы.
Г е й ш т а р
Вы супраць нас?
М а л а х о ў с к і
Мы супраць чорнай змовы.
Г е й ш т а р
Адступніцтва не сыдзе гладка з рук Адступнікам. Ёсць жорсткія законы На гэты конт. Пра вашыя імёны Мы знаць дадзім праз наш, замежны друк. Каліноўскі, які нешта піша, седзячы за столікам, насцярожваецца.
К а л i н о ў с к i
Выходзідь, нас — жандарам на расправу, А нашыя імёны — на няславу?
Г е й ш т а р
Выходзіць, так! На гэта ёсць правы. Мы з вамі памяняліся на ролі: Мы — штаб паўстання, радавыя — вы. Закон ваенны парушаць даволі! Што скажа Каліноўскі?
К а л i н о ў с к i
Я не стану Адказваць пану. Я на гэты раз Варшаве, не яму, даю адказ. I трапіць ён не вам, а Дзюлерану У рукі, Гейштар!
Г е й ш т а р
Красамоўны жэст!
К а л i н о ў с к I
Вазьміце, Дзюлеран. Тут наш пратэст! З ім разам выпраўляецца ў дарогу Паўстання лес. (Да Гейштара.) А вас прашу к парогу. Шаноўныя.
Я л е н с к i
Вы чулі?
А с к е р к а
Што за тон!
К а л і н о ў с к і
Так, так, паны... Я застаюся богу Маліцца тут. Я дзіўны бачыў сон... Хто разгадаць яго мне дапаможа, Ды так, каб сон нядобры — не ў руку? Па Вільні ехаў на чацверыку, Хто б думалі? — вядомы ўсім вяльможа. Сядзеў на козлах знакаміты пан... Яленскі з Гейштарам караннікамі Былі ў яго, i, стрыгучы вушамі, Аскерка — справа, злева — Дзюлеран. А ззаду воз жандар штурхаў рукамі. На возе — дамавіна. У труне Ляжаў мужык, даўно знаёмы мне. Ён, бедны, век галеў, зямлі чакаў, А дабрадзей, што коней паганяў, Рашыў яму адмераць тры аршыны. О, божа літасцівы мой, адзіны, Перакулі на брук жалобны воз, Зрабі, каб крэўны брат мой уваскрос! Абураныя Г е й ш т а р , Я л е н с к і ,
А с к е р к а i Д з ю л е р а н пакідаюць касцёл. З бакавых дзвярэй уваходзяць
к с ё н д з i А н т а н а с М а ц к я в і ч у с ,
таксама ў адзенні ксяндза. Яны спыніліся, слухаюць Каліноўскага. Уваскрасай, народзе мой сярмяжны, З маўклівых курганоў i дамавін. Паўстань для новай бітвы, дух адважны, Як з каменю агонь, як дым з агню.
М а ц к я в і ч у с
Амін!
К а л і н о ў с к і
Мацкявічус? Адкуль ты?
М а ц к я в і ч у с
Костас, браце, Што за скандал у богаўгоднай хаце? Выходзячы, паны крычалі: — Хам! Хто ix пакрыўдзіў?
К а л і н о ў с к і
Негасцінны храм.
М а л а х о ў с к і
Не так было. Тут хам самога бога, Каб выгнаць ix, хаўруснікам зрабіў.
М а ц к я в і ч у с
Хамуціусам грэшніка такога Я б за кашчунны ўчынак ахрысціў. Хамуціус i Хам — не проста цёзкі. Хамуціус! Хіба не выклік дзёрзкі У гэтым імені?
К а л і н о ў с к і