Выбрать главу
К а л і н о ў с к і
Пры чым тут я?
М а р ы с ь к а
Не ты, дык твой загад Штурхнуў Арцёма ў ямку, ваявода! Адважыўся штурхнуць — трымай адказ! Я на паўстанне мела спадзяванне Адзінае. Цяпер само паўстанне, О, божа, не за нас, а супраць нас! Свет — наш Мантэкі, час — наш Капулеці! Мы ўладай ix асуджаныя дзеці. Пераараная ix лемяхамі, Знясіленая злом, стаю адна. Арцём, Арцём!.. Чаму ты паміж намі Сцяною вырас? Да нябёс сцяна! О, божа, стыне кроў мая ад жаху!
К а л і н о ў с к і
Сябе я вінаватым не лічу...
М а р ы с ь к а
Ты барабаншчыку i трубачу, Якія павядуць цябе на плаху, Скажы лепш гэта... Ты цяпер караеш Мяне. Сябе. Хацела б знаць віну Сваю перад табой?
К а л і н о ў с к і
Ты праклінаеш Мяне?
М а р ы с ь к а
Ідзі!.. Не я цябе кляну, A дзеці, што каханнем не зачаты, А сонда, што ўставала над зямлёй, Калі мы цалаваліся з табой На паграбні каля зычлівай хаты, Вяселле, што тады не знала бед, Грымоты, пад якімі танцавала Я, плачучы, цябе правёўшы ў свет! Яшчэ кляне цябе твой кожны след, Які пасля дажджу я цалавала... Ідзі хутчэй, пакуль я не кляну Сама цябе. Пакінь мяне адну!
Канцылярыя Мураўёва Мураўёў i чыноўнік Масолаў.
М у р a ў ё ў
З цікавасцю чытаў я дзённік ваш. Мне спадабаўся ў ім запал юначы, Жывое слова, бойкі карандаш. Што ж, бласлаўляю i жадаю ўдачы Далейшай нашаму карандашу, Каб ён у апісанні мяцяжу Трымаўся летапіснага настрою, Заходзіў за парадай да мяне. Дзярзайце!.. Што, дарэчы, за мяжою Апошнім часам пішуць аб вайне З паўстанцамі?
М а с о л a ў
З'явілася паэма, Напісаная прозаю. А тэма Яе — пакуты інсургентаў. Кроў, Якая льецца пад выццё ваўкоў, Свіст куль...
My р a ў ё ў
...I каламбуры Мураўёва. Чытаў. Не адмаўляю, пачуццёва Напісана. Ніяк не могуць слоў Забыць маіх: што я хоць Мураўёў, A толькі выпаў гонар мне належыць Да Мураўёвых, не да тых, якіх Калісьці вешалі, а да жывых, Прыбыўшых з місіяй караць i вешаць. Паэма ў прозе... Не заціхла бура Ваяк-пісак у шклянцы каламбура. Паэма — што? Была карыкатура, Дзе над Расіяй я — хто б думаць мог! Пяньковую пятлю, як німб, трымаю, Мяцеж — апірышча яе! — з-пад ног Пакутніцы абцасам выбіваю. Ідэя знамянальная!.. Я знаю, З якіх яна пазычана галоў. То «Колокол», то Герцэн, Агароў!.. Мяцежных блых набраліся ў ix будцы Тутэйшыя, чырвоныя давудцы, Цяпер вярнуць Расіі хочуць ix. Запомніце. Не выпадковы штрых! Ён нарысіста з важнай думкай звяжа.. Уваходзіць а д ' ю т а н т .
А д ' ю т а н т
Дазвольце патрывожыць?
М у р a ў ё ў Што там?
A д' ю т а н т
Ваша Правасхадзіцельства, ёсць навіна, Якой даўно чакалі. Вось яна! (Працягвае тэлеграму.) Зрабіце ласку глянуць, а таксама Рашэнне адпаведнае прыняць Па тэлеграме.
М у р a ў ё ў
З Мінска тэлеграма, Ад Лосева... Ну што ж!.. Удакладняць Не будзем. Светаянскія муры Салдатамі надзейна ачапіце. Бярыце роту, дзве, а мала — тры. Схапіце Каліноўскага! Судзіце! (Ад'ютант выходзіць.) Закончыўся, як быццам, паспяхова Жандарскага палкоўніка ваяж. Разблытаўся клубок!.. За вамі слова, Масолаў. Навастрыце карандаш, Запісвайце ў свой дзённік, літаратар: Нарэшце ў сеці трапіў нам Дыктатар, Кароль мяцежны!.. Я яго злаўлю, I світы каралеўскае пазбаўлю, I кропку, што падобна на пятлю, Ваенна-палявым судом пастаўлю На аркушы апошнім мяцяжу. Што трэба больш? Запісвайце.
М а с о л a ў
Пішу. Камера № З Дамініканскі будынак. Камера № З. Каліноўскі i Масолаў.