Выбрать главу
О, дзеці! хутка Прыціхнуць гульні...
ГІДЫ
Я ў музэі, а там фарызэі — Гіды — жывяцца словам завучаным, Экскурсантам шрубкі закручваюць. I старанна каравай анучынай Біты быт прыкрываюць і раны.
Мне балюча. Іду пакараны — Вечны вучань — пакорны, рахманы.
Гіды згодныя з гідкім зманам, I сумленьне хіба ня грызе іх. Сьвет звужаецца нудна ў музэі I здаецца малым, паламаным. ...Я ня слухаю вас, фарызэі!
ТЭЛЕВІЗАР
Малы праменіцца экран: На ім бушуе акіян. Ірве праменьня валакно. Вялікі сьвет плыве ў вакно.
Чаруе, надзіць ён мяне. Я сёньня бачу ў тым вакне Маё вандроўнае жыцьцё I пасьмяротнае быцьцё.
АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА
Хацелі ў таямніцы Вучоныя сычы Жывой вады напіцца I сьмерць перамагчы.
Дрыжачымі рукамі Хапалі з нябыцьця I філязофскі камень, I эліксір жыцьця.
Ідэя ў лятуценьні! Няма жывой вады... Дарэмныя імкненьні Быць вечна маладым.
А камень мудры ў змане. Ён пацяшае тым, Што медзь хвальшыва гляне Кавалкам залатым.
ПАД ПІНЦЭТАМ
Пачынаюцца ў сьвеце цудоўныя спробы: Трансплянтацыя сэрца, мазгоў і вантробы.
З перасаджаным сэрцам, з чужымі мазгамі Ці пазбавіцца сьмерці, ці выйсьці багамі?
А пачуцьці і розум няўжо-ж пад пінцэтам? Цуд пад вечным марозам і страшны пры гэтым.
Я — I ЛАЗА I АЗАЛІЯ
Горад. Там шмат дарог. Гонар. Атара ног. Маса. А сам Я аматар. Трата мая —
Сачу час. I марамі Я сунуся:
Я — і лаза і азалія.
РАДАСЬЦЬ
Шчодрасьць — сіла. I з гэтай прычыны Чэрпай радасьць ня з іншых, з сябе.
Сьпее добрае зерне ў сяўбе. Сьмех дзіцяці і позірк жанчыны, I расчулены голас бабулі, I гаротніка поціск рукі...
Значыць, босае шчасьце абулі. Значыць, радасьць бяжыць напрасткі.
* * *
Зялёныя прапэлеры кляноў, Як матылі ўскружыліся ізноў; Крылатае малое шкумацьцё Нясе насеньне... Зерне — у жыцьцё.
За грунт зямлі чапляецца яно. А прарасьце мо з тысячы адно.
* * *
Гэтак станецца... Вочы заплюшчым свае, Мы іх рана ці позна заплюшчым. Будзе вечная ноч. Тая ноч не пяе Ні прасторам жытнёвым, ні пушчам. А пакуль што кароткія ночы... І ў іх Абуджэньні і сэрца малебны. Мы чытаем, Мы бачым уласны свой штрых, Маем радасьць. I сум непатрэбны.
МОЛЬ У ШКЛЯНЦЫ ВІНА
На маленькай прыкрай плямцы Засьпявала навіна. Патанула моль у шклянцы Балеарскага віна.
Крылцы лёгкія прысталі, Лёг драбочак спарыша. На рубінавым крышталі Молі моліцца душа.
Мне шкада слабой істоты. — Шкодзіць? Вопратку псуе? Чыняць большыя турботы Людзі быццам-бы свае.
ПАДАРОЖНАЕ
Сьвет прыгожы — не варожы, Ахвяруючы яму Дарагія падарожжы, Ўсё я сэрцам абыйму.
I на цёплых паваротах Адпадуць туга і млосьць. Я ў вандроўках і палётах Аднаўляю маладосьць.
МАЛІТВА
Барані мяне, Божа, памілуй. Адвядзі ад злавесных вятроў. Дай мне песьні, і радасьці з мілай, I ў дарозе адданых сяброў.
СОЛЬ БЫЦЬЦЯ
Дарагая соль быцьця... Адчуваю боль біцьця, Абмiнаю золь ныцьця. Больш любові, пачуцьця.
АЗЪ ЕСМЬ
Змагаўся Давід з Галіяфам і злом, А Я гатоў ісьці за Давідам. Я — сіла З розумам і хараством, Арыгінальны Я індывідум.
Я ўціснуты ў слова, хварбу і гук, У зьлепак, разьбу, нават абрубак. Я — гэта сотні і тысячы рук, Розумы, Зьлітыя ў адзін кубак.
Ад семя, ад зерня, ад плоці — Я... Сям'я! I ўсім — Я, Я ганаровы. I ўсё тут маё, і зямля мая, I словы мае — шчыт і пакровы.
Бароніцца Я ад шэрага Мы I выстаўляе свой талент масам. Я — гучнагалосы, Я і нямы, I ўзьняты, I зганьбаваны часам.
I ў космасе Я, I на морскім дне, I ў дыханьні жывым, нясуцішным. Душа-бунтарка пярэчыць мане I хвалюецца даўнім і прышлым.
I кідае ўладна яна: Я на! На сьвеце Я Хай будзе ў пашане. У кожнай прачулай душы вайна, Пратэст і крык, і енк, і маўчаньне.
Я — выбраны твор. Я — выразны твар. Даецца дар і шмат і патроху. Азъ есмь Господь. Я Гаспадар. Я з братнім Я Ствараюць эпоху.
* * *
Мастацкае слова, Маўлянае міла — Ад ліха замова, Чароўная сіла. А з роднае мовы — Гаючае слова:
Як росы на травы, Як сонца на пляжы, Як позірк ласкавы. Нядолю разьвяжа Магутнае слова, Уцешнае слова.
Я чую размову I подых вясновы, I цёплыя словы: Бывайце здаровы! ...Кладзецца ў аснову Мастацкае слова.
АРХАФОН