Выбрать главу

— (Зараз пра трусы будзе казаць. Дасталі з тымі трусамі!)

— Ты ж нават трусы згубіў! Гэта ж трэба — трусы згубіць!... Не-ве-рагодна! «Воўк з'еў!»(Ну, сапраўды — было. Але даўно-даўно, гадоў пяць таму. Ці нават шэсць? Яны тады ў іншым месцы жылі. Далёка адсюль. Так даўно, так далёка, што ўжо можна і забыцца было б. Дык не — то мама, то тата пры выпадку ўзгадваюць. Думаюць так у ім беражлівасць выхаваць.)

Ігнаська тады яшчэ плаваць не ўмеў. Якраз тады і вучыўся. I навучыўся. Хадзіў са старэйшымі хлолцамі на раку Удранку. Тыя з разгону — бултых у ваду! Ігнаська за імі, не зважаючы, што не плавае. Рукамі па вадзе б'е, бурбалкі пускае, захлёбваецца, тоне ўвогуле. Тут хто-небудзь са старэйшых падплыве і выцягне. Паляжыць Ігнаська на беразе, адкашляецца і зноў — бултых! Ізноў нехта выцягне. I гэтак штодзённа. А прыйдзе дадому — мама: «Дзе быў? На рэчцы? У кут! Мы што табе казалі — на рэчку не хадзіць!». Пастаяў Ігнаська пару разоў у куце і пачаў маме хлусіць — маўляў не быў на рэчцы. А мама на такія словы — цоп за трусікі, а яны мокрыя. I зноў — у кут. Ды на яшчэ болыиы тэрмін — за двайную правіну, за рэчку і за ману. Але ж і Ігнаська не дурны! Калі так, то будзем прыходзіць у сухіх трусіках. I пачаў ён скакаць без трусікаў, пакідаў на беразе. Балазе дзяўчынаку кампаніі той не было. Выключна мужчынская кампанія.

I так некалькі разоў нармалёва прайшло, паверыла мама, што на рачулцы не быў, што па вёсцы шпацыраваў. Можа і далей бы так працягвалася, але...

Неяк скокнуў Ігнаська і пачаў, як звычайна, ваду глытаць, рукамі малаціць, паветра часам хапаць — ужо з'яўляліся першыя навыкі на вадзе трымацца — ніхто яго не выцягвае. Неяк даплюхаўся да плыткага, вылез на бераг, а там ужо няма нікога. Пакуль змагаўся, уцяклі ўсе. А можа, проста — пайшлі. Ігнаська там самы малы быў, асэнсоўваў, што ён не раўня астатнім, штояготолькі церпяць. Таму і не пакрыўдзіўся амаль. Пайшлі і пайшлі. I яму час дадому ісці. Толькі вось трусікаў на месцы, дзе пакінуў — няма! Ігнась туды, Ігнась сюды — не, няма! Доўга шукаў, а потым хмызамі, агародамі, за парканам — дахаты. З’яўляецца перад мамай і татам у першабытным выглядзе, тыя, натуральна яго пытаюцца наконт адсутнасці трусоў, маўляў, а дзе трусікі, Ігнаська? Апусціў Ігнаська ад сораму вочы долу: «Ня­ма...» — і тут як чорт за язык тузануў: «Воўк з'еў...»

Зарагаталі тата з мамай, так зарагаталі, што зразумеў Ігнаська — уцэліў адказаць. Не будзе ніякага спагнання. Ой, лелей бы не ўцэліў! Лелей бы ў куце пастаяў. Бо ўжо колькі гадоў, як што — «ты нават трусы згубіў!», «што? воўк з'еў?».

15.

Дзень прамільгнуў, як бліскавіца. Спачатку шалаш рабілі. Атрымаўся так сабе, не вельмі.

Нізкаваты і цесны. Потым сена туды нацягалі з капы. Потым прыбег дзядзька, гаспадар тае капы, і пачаў сварыцца, што ягонае сена скралі. Абзываўся па-ўсялякаму, пагражаў бацькам паскардзіцца, нават дубцом пабіць. Алег малайчына. На пагрозы ніякай увагі, а спакойна папрасіў прабачэння і паабяцаў, што сена назад у капу верне, і капу паправіць. Дзядзь­ка супакоіўся і пайшоў. Бурчэў, праўда, нешта незадаволена.

Потым, як дзядзька пайшоў, ламачча з лесу цягалі. Шмат нацягалі. Абалона ракі нешырокая і адразу на ўзваллі стары хвойнік. Ламачча колькі заўгодна і блізка. Павінна на ўсю ноч хапіць.

Налавілі ў бліжэйшай завоні карасікаў. Каб не паснулі — у вядро з вадой змясцілі і ў ценю паставілі.

Я к сонца за лес схілілася, пайшлі жыўцы ставіць. Аказваецца, гэта прос­та зусім. Гак акуратна прадзяецца карасіку лад жабры і мацуецца ніткай ад вушка да вастрыя. Карасік застаецца непашкоджаным, а з гака саслізнуць не можа. Потым закідваецца ў вір ці яму рачную, пажадана, каб недалёка карчы былі, там шчупакі хаваюцца. Грузіла на дне ляжыць, а карасік з га­кам на павадку плавае побач. Выйдзе шчупак уначы на паляванне, а тут яму пачастунак...

Другі канец жылкі жыўцовай трэба прывязаць за што-небудзь на беразе. Так, каб незаўважна было чужым, але каб і самому не згубіць. Алег каля жыўцоў галінкі кустоўя надломваў. Пройдзе чужы чалавек, убачыць зломаную галінку і нічога не зразумее, зломаная ды і зломаная. Мала чаго зламаць маглі. Можа проста дурэліся. А яны з Алегам будуць ведаць — побач жывец стаіць...

Дваццаць жыўцоў паставілі. Кіламетры са два ракі абышлі. На змярканні да шалаша вярнуліся, вогнішча распалілі. I толькі тут успомнілі, што цэлы дзень не елі нічога. Забыліся за клопатамі. Але ж і прыемныя клопаты!