Выбрать главу

Ну што за лёс! Грошы і сетку ў Казіне забыўся! Ажно горача стала ад думкі, што нехта там жа пройдзе. Кінуўся бягом назад, пыл закурэў з-пад босых пяткаў. Прыбег да ясеня з гняздом вехіры—ляжаць там на сцежцы ягоная авось­ка і рубель. Пашанцавала. Хоць хто там пойдзе сцежкай, калі дарога побач...

Вярнуўся ў Мендыжэчы, хлеба купіў. Шэсць боханаў. Рэшту, восем капеек, пад гумку трусоў закруціў. Закінуў авоську за плечы і назад пасунуўся. Цяжкавата.

За маслазаводам куча каменнага вугалю насыпана. I з-за яе «абстралялі» Ігнася. Двое хлопцаў пачалі кавалкамі вугалю кідацца. Відаць было, што проста так кідаюцца, не стараюцца пацэліць. Можа пазнаёміцца хочуць. Добра было б, а то ў Навіны хадзіць гуляцца не выпадае, пакуль То­лк не з'едзе. Нагнуўся, падняў кавалак вугалю, ды і шпурнуўу адказ. Нават авоську са спіны не здымаў, і не цэліў зусім.

Не, дзень сёння нейкі няўдалы! Дакладна ў лоб вышэйшаму бамбануў! Каб і хацеў так пацэліць, то не здолеў бы. А тут — на табе! Войкнуў хло­пец, схапіўся за твар, і ўпаў за кучай. А другі над ім схіліўся. Што на вайне, далібог! Зараз паранены расчухаецца, і ўдвох яны Ігнаську будуць біць. I хлеб у пыле выкачаюць. Потым бацькі ў разбіральніцтва ўцягнуцца. Трэба ўцякаць, хоць і сорамна. I нязручна — з такім грузам за спіною...

...Захэканы і ўспацелы забег у Казіну, азірнуўся. Не, не даганяюць. Відаць моцна прыклаў тым вугалем. Ну вось, цяпер яму ні ў Навіны, ні ў Мен­дыжэчы сунуцца нельга. I як цяпер за хлебам хадзіць? А тут што? Ну што гэта за лёс такі?! Гумка раскруцілася, рэшту згубіў, пакуль бег. Дзе ты яе зараз знойдзеш — пяць капеек і тры. Упалі ў пыл, як у ваду.

6.

...Распрасцёрся Ігнаська на «сваім» валуне. Сумныя думкі ягоныя. А раптам таму хлопцу вока пашкодзіў? Не за сябе страшна, за яго. Хоць і за сябе таксама. Можа злётаць буслом у Мендыжэчы, разведаць? Цэлыя вочы ў таго хлопца, ці барані Бог — не.

Буслом занадта заўважна. Так разведку не робяць. На якую птушку ма­ла ўвагі звяртаюць? На вераб'я. Але далекавата вераб'ём адсюль да Мендыжэчаў ляцець, малы вельмі. Галкай! На галку ніхто ўвагі не зверне, а даляцець ёй адсюль — раз плюнуць.

Яшкаўзгадаўся. Па-залетась, ці па-за-па-залетась зграшыў Ігнаська. Злазіў да гнязда, ды малое галчаня дастаў. Ужо ў пер'і было, але яшчэ не лётала. Бацькам схлусіў (другі раз зграшыў), што пад дрэвамі знайшоў, выпала маўляў. Галчаня тое крычала ўвесь час, есці прасіла. Карміў чарвякамі дажджавымі, конікаў у траве лавіў, проста кавалачкамі мяса. Галодным не трымаў, не. Цікава было назіраць, як Яшка расце. Тыдні праз два пачаў лётаць пакрысе. Усё лелей, лелей. Пад канец лета зусім вырас у дарослую галку. Лётаў куды хацеў. Але варта было паклікаць: «Яшка-Яшка-Яшка!» — адкуль толькі браўся. Прыляціць, на плячук, або на галаву сядзе, і пяшчотна так валасы дзюбай перабірае. А потым знік раптам. Можа да сваіх прыбіўся. Але застаўся ў Ігнаськавай душы сум па Яшку. I пачуццё віны.

Крутануўся белы свет перад вачыма, і паўстала сцяна. A-а! Трава ля валуна. «Гэта ж я зараз маленькі, што трава для мяне як лес».

— Ч-ж-ж-ы-рр-к, Ч-ж-ж-ы-рр-к! — О, старыя знаёмыя!

— Г эта ты, Ігнаська? — Пеўнік падбег і стаў побач. — Будзь вельмі асцярожным. Цябе падпільноўвае шмат небяспечнага! Увесь час круці галавой! Вельмі ўважліва! Вельмі ўважліва!

Узляцеў лёгка, адразу адчуў наколькі ён болыи вёрткі ў параўнанні з учарашнім. У сэнсе — за бусла болыи вёрткі. I наўпрасткі — у бок Мендыжэчаў.

«Чаму гэта пеўнік прасіў увесь час круціць галавой?» — падумаў Ігнаська і пакруціў. I адразу заўважыў нейкі хуткі прадмет, што імкліва набліжаўся да яго з вышыні. 3 боку сонца. I пачуў свіст крылаў. У апошні момант паспеў зрабіць зігзаг, і — ж-жух-х — выставіўшы ўперад кіпцюрастыя лапы, міма прамільгнуў сапсан. Ігнаську скаланула ад жаху, ён замахаў з усяе сілы, імкнучыся хутчэй даляцець да Казіны. Там, сярод лістоты яму здавалася бяспечней. Сапсан пасля выхаду з «пікіравання» — падаў на Ігнаську склаўшы крылы — таксама замахаў і пачаў набіраць вышыню. 3 Казіны вылецела чорная гаманлівая чарада і кінулася на сапсана. Галкі, яны там гняздзяцца цэлай калоніяй. Зрэшты, ударыць сапсана не насмельваліся, толькі палохалі.