Калі даляцеў да лесу, прысеў на галінку старой асіны, усыпанай гнёздамі галак і гракоў. Аддыхаўся ад перажытага ўзрушэння. Жыхары калоніі, адагнаўшы сапсана, вярнуліся назад, і падняўся такі крык, такі лямант, што Ігнаська ледзьве не аглух. Усе сварыліся на яго, што адзін насмеліўся ляцець праз луг. 3 усіх крыкаў Ігнаська зразумеў — у галак і гракоў шмат ворагаў. У паветры — сокалы, у паветры і на зямлі — ястрабы, на дрэвах — куніцы і кошкі. «Дык вось чаму яны гнездзяцца вялікімі групамі, — зразумеў Ігнаська. — Грамадой лягчэй змагацца з драпежнікамі!»
«Што ж рабіць?—думаў Ігнаська-галка, седзячы сярод лістоты на галінцы. Ваколяго па-ранейшамуз крыкамі мітусіліся «суродзічы». Вучыліжыццю, але крычалі адначасова, так што ллёну было мала. — Зараз ясна, што ляцець у Мендыжэчы небяспечна. Але ж і ляцець назад да валуна — таксама».
Ігнаська прыгледзеўся да неба, і высока-высока заўважыў сапсана — тага, ад атакі якога ён шчасліва ўхіліўся. Ледзве бачнай кропкай сокал кружыў над наваколлем, выглядаючы якую-небудзь самотную ахвяру. «Так. Трэба рабіць высновы. Калі прымаць выгляд мірных птушак і звяроў — вельмі проста можна загінуць. Дзякуй курапаткам. Каб не іхняе папярэджанне (якім — трэба прызнаць — скарыстаўся выпадкова, а ўвогуле прапусціў паўз вушы), то зараз мяне ўжо б ірваў на кавалкі сапсан. Сокал-сапсан з'еў бы Сокала Ігнася. — разважаў Ігнаська. — Што рабіць? Не сядзець жа тут да ночы. Ды і ўначы невядома што будзе. I мама з татам будуць хвалявацца. Вырашана! Працягваю разведку!»
Пералятаючы з дрэва на дрэва, увесь час азіраючыся, Ігнаська прамінуў Казіну і сеў на галінцы высокай таполі непадалёку ад кучы з вугалем, дзе некалькі гадзінаў таму трапіў у «перастрэлку». Прытаіўся сярод лісця і выглядаў зверху. Мендыжэчы вёсачка невялікая — з паўтара дзясятка хат вакол маслазавода, калі той хлопец дзе на вуліцы (а дзе яму яшчэ быць улетку сонечным днём?) — то нідзе не дзенецца. Тым болыи — Ігнаська адзначыў пра сябе — зрок у яго стаў нашмат болыи вострым. Вось сядзіць сабе на вышыні, а на зямлі дробныя пясчынкі і каменьчыкі бачыць. Вунь бліснула нешта. Дык гэта ж згубленая рэшта! Зляцеў, паскакаў па прыдарожным гарачым пяску, узяў у дзюбу пяць капеек. Куды б прыхаваць? Вось — прыкметны куст дзядоўніку ля дарогі. Сунуў манету ў траву пад ім. Цяпер за другой. I тры капейкі — туды ж. Вылез з травы. I тут жа побач — фантанчык пяску. Ад нечаканасці замахаў крыламі і ўзляцеў, не разабраўшыся яшчэ ў чым справа. (Нездарма курапаткі папярэджвалі: «Вельмі ўважліва!»). Ага! 3-за дарожнага насыпу Ігнатаў «хроснік» з рагаткай. Ледзьве не пацэліў! Праз галаву павязка белая, ну чыста паранены баец! А вочы цэлыя. Калі з рагаткай выйшаў на «паляўнічую сцежку», значыць жыць будзе! Можна за яго болей не перажываць. Зараз галоўнае — без прыгодаў да валуна дабрацца...
7.
...Гопнуўся ў траву ля каменя, ускочыў, і — бягом у Мендыжэчы. За капейкамі, што пад дзядоўнікам схаваў. Грошы невялікія, толькі перад мамай сорамна. Як дзіця малое: «Дзе рэшта? — Згубіў...» Пра «перастрэлку», натуральна, нічога казаць не стаў. Прамаўчаць — гэта ж не зманіць!
Вецер у вушах, пот вочы залівае, падбягаў ужо. I — на табе! Твар да твару з тым, параненым. Белы бінт праз лоб, кепка брылём назад, за пасам нагавіц рагатка тырчыць. Босы, голае тулава аж чорнае ад загару. Вышэйшы крыху за Ігнаську, і рукі мускуламі як вяроўкамі перавіты. Калі біцца прыйдзецца, кепска. Ой, як жа біцца не хочацца!
— Ігнаська! — працягнуў нечакана для сябе руку. Той, відаць таксама не чакаў такога жэсту, паціснуў зніякавела. — Алег.
— Алег, я не хацеў пацэліць, далібог! Так проста кінуў, ненаўмысна атрымалася! Моцна разбіў? — затрашчэў Ігнаська. — Ты, гэта... Ты даруй мяне! Чэсна-найчэсна не хацеў!
— Ды нічога, ужо не баліць. Скуру крыху рассек. Такой бяды! Загоіцца.
— А гэта што ў цябе? Рагатка? Па чым страляеш?
— Ды гэта я так... Куды прыйдзецца. Па мішэнях. Па варонах.
— Не шкада? Птушак?
— Чаго іх шкадаваць? Яны куранят крадуць. Варон нават паляўнічым загадана страляць!
— I шмат варон настраляў?