Выбрать главу
  * * *
Дзень паўпрылёг на горад і раку Празрыс тым, цёплым,
быццам летнім, целам.
Павольна падаўшы, не шамацела Лісціна, абмінаючы руку. I на ваду, схіліўшыся, з маста Дзівіўся нехта — хворы ці то п'яны... Згасаў палын, разліты ў донцы шклянак Вачэй пад колер мокрага ліста.
  * * *
Сцежкаю да прыпынку Праз зарослы язмінам двор Хлопец нясе дзяўчынку... I думае — што да зор. Лёгка, нібы націнку, Праз хвіліны — як праз гады, Хлопец узняў дзяўчынку. I думае — назаўжды...
  * * *
Дымам на веі — клеіцца стома. Чуць, як гаворыць з ветрам салома. 3 ветрам — салома, з кроплямі  — голле, 3 сэрцам нявольным — вольная воля. — Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы: Лётай, кружыся, дзе табе міла. Будзе халодна, будзе й галодна, Але ж затое  — шчасна, свабодна! — Позна мне, цяжка, — сэрца казала. — Чорнае лоззе вены працяла. Чорнае лоззе, мокрае лісце — Не адарвацца. Вось бы калісьці...
  * * *
Ноч пяе дыханнем тваім. Я яго чую — і ноч пяе. Ноч пяе золатам кончыкаў вей.
Я іх бачу — і ноч пяе. Ноч пяе дакрананнем рукі, Далонню ў далоні, крокам у крок. Паветра згушчаецца — не ўдыхнуць, I з сэрца капае цёплы сок.
  * * *
Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём. Няма куды спяшацца.
Ўсе дома. Маскі здзеты.
Каханы хлопчык мой, нібыта кацянё. Аблізвае вяршкі з малочнага пакета.
  * * *
Вечар пахне лісцём і пылам. Котка злезла з акна пад'езда, Валюхаючыся, пайшла. Душна, быццам між сценак вазы: Атачае дамы, здаецца, Тонкі пласт залатога шкла.
  * * *
У любой цеплыні
на хвіліну здарыцца змрочна,
Цверазеўшы, спіной адчуць
пад шпалерамі — мур.
Маленькі лемур, у цябе вялізныя вочы; Прыпадз і да маіх грудзей, маленькі лемур.
  Плён
Мята, мята пры балоце, Рута пры рацэ. Як пук жыта — жмут мелодый Пры адной руцэ Прыхінёны; а другая — Жоўтае, як звон, Сэрца спелае трымае; Белы мёд з яго сцякае Проста на далонь.
  * * *
Студня на выспе пяску Белым прысыпана снегам. Памяць аб тонкім, гарачым Целе тваім. Памяць аб веях — Шорсткіх, як снег,
што зрываецца з даху пад ветрам,
Лёгкіх, як снег,
што сядае на твары і кроны.
Дымчаты снег. Памяць аб вуснах — Вабных, як познія вішні
ў лістоце калянай,
Праг ных, як быццам пчала,
што аблізвае спелы
Вішанны сок.
  * * *
Ты багатай зрабіў мяне. Дараваў мне срэбра і злота, Перлы, лалы і дыяменты. Тыя скарбы заўжды са мной: Срэбра ў пасмах вакол чала; Злота зор — скрозь мокрыя веі; Лалы сораму, жалю, гневу, Дыяменты слёз развітальных I ў халодны дзень прад змярканнем Перлы кропель на сумным шкле.
  * * *
Паблякла неба, звітае смутой. Бязважкімі гуляе прыпаламі Ліпнёвы вецер: каля губ Яго Сівы матыль трапечацца крыламі. Як горача! Паволі нікне дзень. I пазіраюць з моста дзве дзяўчыны На мнос тва белых кропак па вадзе — Як быццам бы па ягадзе рабіны.