Выбрать главу
  * * *
Май. Дождж ішоў. Цяжкі і вогкі пах Цяжкіх і вогкіх выпарэнняў бэзу. Асфальтам заліваны чорны шлях Блішчыць спіной, як мокрае жалеза, I на ільсніс тай, маслістай спіне Ў бяздумнасць і спакой нясе мяне.
  * * *
Неба ў бляску сляпучым стыгне, Жоўтым вокны шкліць. Без цябе пражыўшы тры тыдні. Так і звыкну жыць. Але ў вечар, ветрам напяты Над ламаным грэбнем дамоў, Тонкі твар, бы з іконы зняты, Узгадаю зноў. Што ты? Дзе ты? Месяц замглёны Крэпне між аблок. У завулку блукальнік сонны Прыцішае крок.
  * * *
На могілках старых
з-пад голых вербаў ніцых
Відаць, што не гарыць ні ў храме,
ні ў капліцы
Святло; і рад магіл, на стомлены пагляд, Так мірны, як нібы дзіцячых ложкаў рад. Парадак іх маўчыць аб сне, а не аб смерці. I хочацца запхаць пад белы камень сэрца Дый так далей пайсці — каб не было чаму Hi рвацца, ні цярпець пякучую думу, Ані перажываць бязлюдства, безграшоўе, Пакуты за любоў, чыёсьці безгалоўе...
Йсці стылай, ледзяной,
цягнуць бязгучны спеў
I тоненькім кійком збіваць лістоту з дрэў.
  * * *
Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы; Холадам вее салоўкавы шчокат таксама 3 купаў надрэчных кустоў. Сцюжа бяссонных стагоддзяў пустога чакання; Пары, якой на марозе стаецца дыханне; Сцюжа сівых валасоў. Іскры сваяцтва, любові, сяброўстваў цяпельцы Не затрымаюць хвіліны, ў каторую ў сэрца Зойдзе льдзяная ігла. Што ж мы,
як толькі разблыталі кокан малечы,
Выспелі, сталі сабою, — за век чалавечы Маем так мала цяпла?
  * * *
Ліпень. Здымкі начныя.
Камароў над дрыгвою бяссонне
Штохв іліны па шкле асвятляльнікаў
цельцамі б'е.
У кустах вербалозу
захліпаецца соладка конік
I расою паволі
набракаюць красоўкі твае.
Неба, бледнае з захаду,—
ў шнарах аблок вечаровых,
I далёкае, дробнае полымя ўнізе дрыжыць. Як ты мякка ступаеш —
нібы госць на зямлі выпадковы —
I дрыгве гэтай гідлай
сцеражэшся балюча зрабіць.
Ты вялікі, як неба,
і маленькі — бы мне па далонях
Даступаеш да сэрца;
ціхі гук кінакамера ўе.
Хай штоночы між лоззя
захліпаўся бы соладка конік
I траву далікатна краналі красоўкі твае.
  * * *
Ад мастака — партрэту. Сонны дождж Паткнецца ў шкло — Памыслю пра цябе я. Каханне — не адзіная ідэя, Дзеля якое варта йсці пад нож. Але калі па скошаным ілбе Маёй маг ільнай выспы Дождж заскача, То фарбы — жыцьмуць. Можа, тым аддзячу Сусвету і табе.
  * * *
Сон стане сродкам ізноў
як наяве, ўбачыць
Мужнасць разлатых броў,
а пагляд — дзіцячы.
Столькі пражыўшы гадоў — цяпер разумею Цалкам значэнне слоў пра «праменні веяў»; Толькі цяпер вырастае з-пад сэрца згода 3 вобразам казак усходніх: «Вачэй маіх прахалода...»