Выбрать главу
  * * *
Ўзяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў, Адчуваць, як пульсуюць пад дотыкам
цёплыя жылкі...
Хай мне скажуць, што гэта часовае,
плыткае шчасце,
Што інакшае ёсць,—
я сваёй не прызнаю памылкі.
Хто калі вызначаў,
што часова, а што пастаянна?
Можа, ў тлуме пякельным
ці ў светласці райскага краю
Не малітваў туту,
не цярпення бясконцага ямы —
А вось гэтыя рукі ды цёплыя жылкі згадаю.
  * * *
Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; плялася Нябачная сетка, а колер быў шызы і цёплы. I цёплаю шызаю сеткай акрылася неба; Адно — дзе-нідзе пагаралі
падоўжных аблокаў
Плас ты; і сціхала гарэнне, і човен заспаны Сухога, маркотнага белага месяца выплыў. I ціха ўсё стала,
і плюшч развярнуўся на месяц,
I скруткам распалася ноч...
Я адна была ў хаце.
Святла не паліла, а думала толькі:
мой Божа!
Ты любіш мяне,
дараваўшы вось гэдакі вечар
I думкі аб тым, хто святлейшы
за месяца човен, —
Такі ж беззахісны,
такі ж невяртальна далёкі...
  * * *
Снег коле павекі — адліжны:
ільдзісты і рэдкі.
У мружных вачах ліхтары расцвітаюць,
як кветкі.
А сэрца — пустое. Куды жа,
ў што сябе ўкласці.
Каб гэта было — да астанняга поз ірку —
шчасце?
  * * *
Наймільшая з дзяўчат — Велікавокасць, шчупласць і пяшчота — Чытае ўголас вершы пра змаганне, Пра шыбеніцы, пра зямлю і волю. Граняцца слёзы на яе вачах. Няздольная кахаць Спявае пра любоў; няздольны плакаць Вядзе за ёй пагляд сухі і востры, Як лазера прамень; а той, хто здатны I плакаць, і кахаць,— спяваць не можа. Ён у куце; здушыў далонню рот, Каб сцяць пакуту, што з яго ірвецца, Не могучы быць выказанай словам, А толькі гукам; ды грымас ягоных Ніхто не разумее: Усе вакол занятыя сабой.
  * * *
Вецер вакол мяне, Вецер. I я, Стоячы на раздарожжы, Спрабую злавіць яго Плас тыкавым пакетам. Рукі ледзь могуць трымаць Празрыс тую абалонку — Нечым напоўненую, Не пус тую. Але ці вецер у ёй, Ці паветра? Так рэчаіснасць Пакутліва ловіцца ў вершы: Жыцце там б'ецца Пад пластыкам блытаных словаў Ці толькі адбітак ягоны На гэта імгненне?
  * * *
Маці сына й выправаджала,
А месяцам падперазала,
А зораю засцібнула,
А доляю агарнула...
Вясельная песня Як цяжка спалучаць Пачуцці маці — і любоў жанчыны. Як цяжка — але толькі не з табой: Ты і ў каханні застанешся сынам. Не маці — я цябе падперажу Халодным срэбным месяцам; і зору, Як фібулу, замкну пад падбароддзем (От хораша пяецца ў даўніх песнях!); I доляй агарну, нібы плашчом: Нясі старожка чару — не пралі — Да той, танюткай і доўгавалосай, Якую згадваў, толькі адступала Абдымкаў нашых злітнае шаленства. Дзе хочаш будзь. 3 кім хочаш будзь. А я Парадуюся за цябе здалёку — Бы тая, з песні, што на раздарожжы Стаіць, страчаючы вясельны поезд. 3 іконаю — і з чаркай у руцэ.
  * * *
Гэта вясна — Сонечная, як тваё «здрастуй», Зменлівая, як твае вочы — Шараватыя з іскрай; Нязграбна-юначая, Як велікаваты рот. Пруткая і моцная. Як худыя хлапечыя плечы Ў расхлістаным пінжаку. Ты нагадваеш кожнага з тых. 3 кім вярталіся да мяне Маіх асабістых семнаццаць. I ў мройнай свядомасці Сплюшчаных вей Блытаюся: ці то вецер Перабірае старыя травы Колеру тваіх валасоў, Ці ўздымае твае валасы Колеру леташніх траваў...