Выбрать главу
  * * *
Такая ноч, што салаўі — крычаць Адз ін адному праз глухую цьму. Такая ноч, што хочацца сказаць: «Жыццё маё» — усё адно каму. Спыніся, міг! Хай у табе ізноў Склубіцца час, мінуласць, успамін — Каб зноў глушылі крыкі салаўёў I ў цёплай цемрадзі цялесна млеў язмін.
  Анёлы
Мордачкі, на якіх адбіта персікавага колеру нахабства і дапытлівасць колеру чорнай вішні, што гняздуе ў бяздонных вачах пад бясконцымі веямі.
  * * *
…вечар без цябе... …раніца без цябе... …дзень без цябе... нібыта цаглінкі кладуцца ў сцяну паміж мной і табой з майго боку сцяны вось-вось зацвіце алыча нібы малаком апырскана лёгкае голле дыванамі кладзецца пад ног і трава і смяюцца вясёлыя людзі з бутэлькамі піва з твайго боку сцяны я не ведаю што а неўзабаве магчыма і не захочацца ведаць ...дзень без цябе... ...ноч без цябе...
  * * *
Анёл, у лёце над зямлёю Згубіўшы галаву, Упаў, абняўшыся са мною, У мокрую траву. Вышыні горняга спакою Сабой разбіў як шкло, — I ўпаў, абняўшыся са мною, Каб мне мякчэй было. Але і зрынуты з нябёсаў, Расплюснуты аб дол Звычайным чалавечым лёсам, Усё адно — анёл.
  * * *
У хваляў сваё жыццё
і сваё ў травы,
У ціхіх каменняў
і гарадскіх галубоў.
I недзе ўглыбі нарастае бунт,
бо жыву
Жыццём чалавека —
а хочацца іх жыцця.
  * * *
Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд. Як дрэмлюць на вяроўцы апранахі. Крывыя вулкі нізкіх шэрых хат. Высокія сады — вышэй за дахі. Што віравала — сціхла, прылягло. Здаецца нават: просіцца у раму Пры браме куст язміну, і над брамай — Адз інай зоркі вострае святло.
  * * *
Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле 3 крыжамі; Дзе ржавыя косткі змяшаны з жалезам Іржавым; I ўсё гэта сплёты здзічэлых малінаў Хаваюць ад свету... Калі Бог і праўда зляпіў мяне з гліны — То з гэтай.
  * * *
Ліпнёвы поўдзень збіў над вербамі Аблокаў чараду; I вербы — да адной — абернены Каскадамі ў ваду. Празрыс таю галля заслонаю Шаволяць плыні ўслед... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет. У засені вярбы, пад выгінам, Чакаўшы, ты стаіш. А вочы — як у неба выемы, Як хтось прыдумаў іх: Глыбокія яны, бяздонныя — Перакуліўся свет... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет.
  * * *
А ты мне паклаў на плячо галаву I стаў гаварыць, што не бачыш жыцця; Адно бачыш — дымныя вейкі Яе Ды лёгкія пасмы над гладкім ілбом. А ўчора ты ружу за шторай схаваў, Яна ж не звярнула увагі — ані; А ён Яе мучыць... Ды хто такі ён, Каб смеў тваю панну Хоць пальцам крануць?! А ён... А Яна...
Гавары, гавары.
Я слухаю моўчкі — аб Ёй, аб табе Ды нават аб ім. Бо галоўнае — што?