Выбрать главу

Чырвоная! Бах!

Які цікавы выпадак!

На каралеўскім замку.

На шпілі высокім

Ну, адным словам…

Калі ты гуляеш з мясцовай паненкай

Вуліца ўся расцвітае,

Але ў цэлым нейкі цяжар.

Як быццам гіры.

На ляшках тваіх.

***

Бачыў я тут, як адзін вяшчаў на Ю-Тубе, а пасля ў турме заціх.

Гавораць, што хацеў ён быць прэзідэнтам.

Але на ім нейкая ёсць віна.

Што п'яніць як віноўка

І замест гэтага хлопца на пасаду меціць ягоная жонка.

Хто б такое ўявіць мог…

Не, ёй не выйграць выбары ў Афрыцы.

Ну а тут — спроба пакажа.

Хiба пашанцуе…

Можа быць так…

Але нешта здаецца мне, што іншы сцэнар ёй час прапануе.

***

Хоць, я толькі чапурысты пан.

І мару, дарэчы, трымаць пад каленкай паненку.

З якой шпацырую…

Або нават іншую бэзу-гарэзу.

Хоць не Мапасан.

Не дзікі прыхільнік свята для плоці.

Ёсць і важнейшыя рэчы ў жыццёвым нашым узвары.

Ну і вось…

Я чапурысты пан!

Бываю тупы і бываю п'яны.

Драматызую скажаце?

Тады даведайцеся, як яшчэ я тану ў мясцовым, прыгожым

балоце.

Як прыходжу з царквы, дзе бляск крыжоў, што вісяць

на сьценах…

Тады даведайцеся, што ўчора ў мяне адключылі ваду

Так!

Учора ў мяне адключылі ваду!

І я бачыў па тэлевізары прэзідэнта

Ён казаў, што выбары правядуць у тэрмін.

Ну, гэта ясна.

Тут па раскладзе ўвогуле ўсё, што складае самую соль

жыццёвага эксперыменту.

***

Сутнасць панурай, вывастранай праўды, рэжа сэрца быццам

кінжалам

Калі кінеш мару пад Тытанік рэальнасці

Крыкі гэтай мары пачуюць усюды

І ўжо дакладна аматары салодкіх банальнасцяў.

***

Адпачыць ад паперак мне б.

Схадзіць у галоўны касцёл, там паглядзець каралю ў вочы

Кінуць дур усіх…

Усе цыдулкi складанай вандроўкі…

Ну гэта як пазапрацоўны вольны час

Сакратара рэферэнта.

***

Корань драмы народа гэтага

Не толькі ў ім самім

Пражывае ён у такім месцы

У якім хадзілі і ходзяць усе туды-сюды,

Ператвараючы вёскі ў дым.

Гэта краіна-раўніна!

Па раўніне якраз зручна хадзіць.

І скажыце шчыра,

Ну няўжо ёсць прычына,

Так вось проста іх не любіць?

Я маю на ўвазе мясцовых.

Мясцовых паннаў і панурых мужчын.

Панны тут мілыя і далікатныя,

I вельмі любяць зефір.

Мужыкі — так, суровыя, як і казаў я вышей.

Нешта такое ёсць у іх, што я бачыў раней у Балгарыі.

***

А, зрэшты, да д'ябла стэрэатыпы.

Людзі розныя там і тут, вось так-та.

Бываюць, не схаваю, ціхія італьянцы.

І гаваркія шведы бываюць, раптам.

***

Ну а што яшчэ пра мясцовых?

Сапраўды жывуць яны не на Месяцы.

І розныя сапраўды,

Але як кратэры месяцовыя, нечым падобныя ў сваёй прыродзе.

У асноўным усё ж ціхія, пры любым сходзе.

Але па кватэрах шумяць за сценамі.

Вось жа гэтыя бетонныя замкі.

Акустыка ў іх дасканалая!

Таму добра чуваць

Як начамi стогнуць гражданкi.

***

Пра эканоміку — складаную рэч.

Тут я скажу

Толькі маленькае хоку.

***

Ад дапамогі тут залежыць усё

Ці дасць яе Расія

Сяброўства як цёплы пясок

***

І вось тут надышлі выбары.

Абраны ранейшы яшчэ прэзыдэнт.

А на вуліцах нібыта глыбамі лёду.

Па рэках дарог цячэ кантынгент.

Травяны збор людзей з ідэяй,

Што перамог іншы кандыдат.

Дакладней кандыдатка.

Кантынгент затрымліваюць людзі ў чорным.

Флаг затрыманых называюць «пракладка».

***

Дзіўна бачыць такое

Я — замежнік, я не ўсё разумею тут

Відавочна і мне, аднак, што многіх затрыманых чакае

цёмны кут.

Камера, суд, камера, суд.

Але ў судах няма малаткоў — гэта толькі ў фільмах.

А вось у турме бывае стук.

Там стукаюць зэкi.

Каб размаўляць.

Я такое недзе чытаў, бо чытаць гэта як прычашчацца.

Звяртацца да крыніц інфармацыі.

І асвятляць душу ведамі.

Цікава, калі ты такі злы — гэта следства праф. дэфармацыі?

***

Калі б толькі зразумець народ, што атачае мяне зараз.

Але, мусіць, не прыйшоў час, каб убачыць сутнасць.

***

Ці не пара назад у Беласток?

Я піў тут гарэлку.

Але і ў нас яе хоць залейся.

Дзяўчынкі прыгажэйшыя за мясцовыя краявіды.