Выбрать главу

Хаця…

Але ж я прыязджаў не за гэтым.

Не ведаю навошта, я стварыў пачатак гэтага квэста

Краіна гэта як цеста.

Сырая.

Прырода яе такая…

Простая.

А людзі яшчэ прасцейшыя.

Дарога назад будзе хутчэйшай.

Аднойчы і я можа быць зразумею, як быў зьвязаны з гэтым месцам.

І вось чамусьці ўсплывае 1508 год.

***

Нібы шчыра ты хочаш сказаць шмат пра іх

Але ня выключана, што гэта скончыцца дрэнна.

Толькі і дадаць, што пажадаць поспеху.

***

Вые вецер.

Х-у-у-у-у.

Дарога вядзе, каб быць можа…

Назад прывесці.

Эх, сэрца, полае быццам похва

Маўчы, не свішчы.

Не наганяй дзіўнай тугі па панураму краю.

Усё ж такі я быццам бы вяртаюся дадому, а не дом пакідаю.

Але хто яго ведае, дзе наш дом, калi шчыра.

Сэрца падкажа — але можа і схлусіць.

Асабліва калі спірт паліць рот.

Гэтае жыццё — старой паперы скрутак.

Жадаеш разгарнуць, але раскрышыш і проста замрэш,

Як удод.

Што тут яшчэ…

Хопіць гуляць па краі.

Хочаш не хочаш — проста ідзі наперад.

Каб адшукаць для сэрдца мёд.

Я еду, я еду.

Як едуць многія…

Многія проста кудысьці ідуць

Магчыма… на тонкі… лёд.

Азораны чырвоным заходам

Там, дзе падае зорка ўніз.

Ну і, ясна халера, усё на гэтым.

Выбiтны Пан Капернік-Уліс.

Песнi праекта mistik ğardeno

Краіна буслоў

У гэтай краіне так шмат буслоў, Але раней было нават больш. І створаны быў яе пакроў, Нiбыта так, як звычайны боршч. Уся цвердзь маркотная гэтай зямлі, Проста бурліла ў кацялку. Iнгрэдыентамі тут былі… Серабрыстыя кавылi, У таямнічым прыцемку.

I як твае пасмы ядвабныя

Трапаў іх вецер.

Прыгажэй былi за ўсё на свеце,

Як твае вочы хітрыя,

Караблі аблокаў, што ў небе плылі.

I яшчэ ў гэтым рэцэпце:

Шэраг балот і асін, Вайна, голад, бензін, Стары падпалены млын, Вітаўт, Альгерд, Гедымін. І вось ужо на планеце — На гэтай блакітнай планеце, Зварылі краіну буслоў! Чароўных казак, ставоў.

I пушчаў

Тых пушчаў доўгія пальцы

Менавіта як у цябе.

Яны імі машуць зорцы,

І туляць яе да сябе.

Так iснуе краiна буслоў.

Ды старых, іглічных лясоў.

Можа нават за Кiпр не горш!

Сонца ззяе з тваіх валасоў.

І чаго пажадаць яшчэ больш?

Можа толькі краіне ўзыходу!

Можа толькі тулiць цябе… калi падае дождж!

Арына

Ёсць у мяне суседка, Mіж намі ёсць тонкая сценка. Тут зьявіцца вам праблема, Звязаная з дэцыбелам. (дакладней, дэцыбеламi) Арына не ведае меры. (зусiм не ведае) Паўночы крычыць, што халера. (халера ясна) Няхай бы яна крычала, (угу, няхай) Ну дзе-небудзь там за Уралам. Я ж проста хачу паспаць Спаць Дурная дзеўка! Нахалеру ты крычышь. Дурная дзеўка! Быццам ты глядзіш на мыш. Дурная дзеўка! Не шумі паслухай верш, Дурная дзеўка! Для здароўя гэта лепш. Я ж проста хачу паспаць… Арына.

Поп-рок (Гародня)

Гэты горад завецца Гародня И гэта горад дзе ты З купалоў крышталёвых касцёлаў паляціш у цудоўныя сны. Гэты горад пранізаны марай. Брукаванку як камень крышы Каб на плошчы, дзе знішчалi Фару. Адрадзіўся твой фенікс душы.

Гародня

Толькi для цябе я пяю гэту поп песню.

Гэты горад завецца Гародня

И гэта горад дзе ты

На заўсёды шчаслівы з сабою

Дзеля хмурнай дарогі ў Масты.

Пранікае ў цябе чараўніцтва.

І вясёлка завязана ў круг.

Нібы звычка прыходзіць з дзяцінства.

І па скуры бяжыць як павук

Гародня

Толькi для цябе я пяю гэту поп песню

Толькi для цябе

Для цябе

Толькi для цябе

Для цябе

Толькi для цябе

я пяю гэту рок песню