Выбрать главу

Гэты горад завецца Гародня

И гэта горад дзе я

Напiсаў гэту дзiўную песню

Гэту х… зробіць нават свіння (ха-ха-ха)

Вулiцы Гроднi

Горкага, Ленiна, Тэльмана, Гая Арджанiкiдзе, Артёма, Гагарына Шчэ тут Захарава, Касмадзям'янскай Нават Калгасная побач з Шауйляйскай. Ёсць Кругавая, Крылова, Кутузава.
Ёсць Каравайная, Пестэля, Кiрава Ёсць i Суворава, ля фiлармонii Ну i Касцюшкi, дзеля гармонii. Ёсць Ураджайная, ёсць i Урыцкага Белая, Чэхава, Мiра, Бялiнскага Ёсць нават вулiца тут Астравок Вулiцы Гроднi гэта прам ОК.

Каложа

Сiвая Каложа на ўзгорку

Зацягнула ў свае плінфы зорку

Ты глядзі ў наднеманскія воды

Там пярліны водзяць карагоды.

Гэтыя крыжы ў тваёй тканцы

Вецер тут вякамі робіць танцы

Боль і радасць усё жыве ў Каложы

Ты прыходзь да храма, анёл божы

Сiвая Каложа на ўзгорку

Зацягнула ў свае плінфы зорку

Сівая Каложа як Гальгофа

Для кагосьці гонар лімітрофа

Не разнёс яе прырэчны д'ябал

Страшны быццам гэты самы Дарт Мол

Горад халмоў

Горад халмоў Шмат гадоў у дарозе той. Так дакладна Там марозіва адстой. Так дакладна Ты шукаў і тут знайшоў Так дакладна Ты у рай без б прыйшоў Так дакладна Гэты горад як банкрол Так дакладна Ты тут граеш рок-н-рол Так дакладна Тут дамкі прыгожыя Так дакладна Дзеўкі цэняць моц кія. Так, ну мабыць (што?) Замкі хочуць тут гасцей Так дакладна З іншаземных абласцей Крадзеш рыфмы Ты паехаў за кардон Так дакладна Горад свой забыў як сон Не дакладна Ты вярнуўся ў родны кут. Так дакладна Бо твой дом круты як Брут Не, як Цэзар Гэта горад халмоў

Філёзаф Неман

У Гародні нават дворнік Гэта добры супрацоўнік Ён не п'е наогул спірт І не ведае пра сквірт Тут зашораны алкаш Гэта Норберт Эліяш Тут апошні дэвіянт Гэта сам таварыш Кант
Неман ля Каложы быццам слон Топча берагі, пужае замкі. Хоць аднак філёзаф ён Смокча веды нiбы цыцку мамкі
У Гародні нават дзеці Завісаюць у інтэрнэце Не чытаюць прам засаб Вабіць іх стары Сакрат Тут дзяўчаты разумніцы Носяць Фіхтэ пад спадніцай. Нават зграйкі галубоў Да Русо маюць любоў
Неман ля Каложы быццам слон Топча берагі, пужае замкі. Хоць аднак філёзаф ён Смокча веды нiбы цыцку мамкі
У Гародні ўсе бамжы Маюць ведаў багажы Не цікавіць бамжоў бляха Толькі кнігі Райхенбаха Кожны скончаны баклан У гэтым месцы пан Бэкан. Кожны дзяцел тут Платон. У мяне сур'ёзны тон.
Неман ля Каложы быццам слон Топча берагі, пужае замкі. Хоць аднак філёзаф ён Смокча веды нiбы цыцку мамкі

Не бяры

Калі ты знаходзіш цень надзеі

Калі адчуваеш той экстаз

Ты раба яшчэ адной ідэі

Што ўчора быў апошні раз

Ты глядзіш, і гэта як сон

Смех ды боль ва ўнісон

Спакой шукала ў цёмных краях

Але знайшла з'ядаючы страх

Ты глядзіш, але гэта сон

Смех ды радасць ва ўнісон

Але ты крочыш у цёмных краях

Дзе скрошыш мару ў гiдкі прах

Калі ты знаходзіш цень надзеі

Калі адчуваеш той экстаз

Дні цвярозасці ў трубу ляцелі

І ты зноў знайшла н.з. якраз

Ты глядзіш, і гэта як сон

Смех ды боль ва ўнісон

Спакой шукала ў цёмных краях

Але знайшла з'ядаючы страх

Ты глядзіш, але гэта сон

Смех ды радасць ва ўнісон