Выбрать главу

І я хоць сам непераможны

З табой з'яднаюся як кожны

Уся моц цэзара прападае

Калі рука твая кранае

Кароль

Даў бы карону ды жэзл свой

Каб танчыць не ісці з табой

Але вось сумна столькі год

Смерць тут водзіць карагод

Кардынал

Кардынала капялюшы

Не хачу а скінуць мушу

Страшна скачуць там дзе граюць

І пра смерць яны гарлаюць

Бiскуп

Ты губляеш пастарал

Бо смерць кліча ў танцаў шал

Мітра тут не дапаможа

У труну скачы нябожа

Манахi

Хай закон не дае шанец

Каб манах тут зладзіў танец

Усе святыя капеланы

Будуць сілай у скокi пханы

Князь

Ты не песці гонар княжа

Смерць патанчыць разам кажа

Вельмі хутка Ясны Пане

Тытул твой пагаслым стане

Сенатар

Ня трэба бокі сабе падпіраць

Ты са смерцю будзеш скакаць

Устанеш з крэсла хоць не жадаеш

Калі танец сьмерці тут назіраеш

Шляхцiчы

Як тут твае сухія косці

Смелі ісці на мае вольносці

Не дазваляю скокаў з табой

А ты мяне цягнеш ужо за сабой

Дама

І дамамі ты не пагарджаеш

Калі з імі ў танец ісці абяцаеш

Каб танчыць там дзе сірэны гучныя

Спяваюць плачы свае разлучныя

Купцы

Шоўка даць табе я жадаю

Бо без адзення цябе назіраю

І мяне зараз паўапранутага

Вядзі да танца смерцi згубнага

Селянiн i Купец

І ты селянін працай змучаны

Са смерцю ў танцы будзеш злучаны

Гэтая дама танчыць з аратым

Гэтак жа як з чалавекам багатым

Iншаверцы

Непрыстойныя туркі i жыды мярзотнiкi

І з вамі смерць ходзiць у скокi

Не хвалюе яе жыдоўскi смурод

Яна з усімі вядзе карагод

Дзiця i Блазан

Зараз твае дзіцячыя жарты

I гроша нават будуць не вартыя

Цяжка ўцёкі тут так згуляць

Каб са смерцю не жартаваць

Выкарыстана фота карціны да рэстаўрацыі.