— Кінь гэто, Маня. Нават і міліцыя да кожнаго п'яніцы ці фулігана прыставіць чалавека не можа.
Кабету агарнула роспач.
— Для чаго ж ім палучкі велькія даюць і мацыклеты з калыскамі, для чаго ў мундуркі, як у дзятлаў, паапраналі, радзівы на спружынках паначаплялі — усё ж гэто грошы, напэўно, не абы-якія каштуе?!
— Пустое, Манька, гаворыш,— тлумачыў цярпліва, бы малой, Лаўрэн.— Потым мо і на гэто ліхо людзі спосаб знойдуць і рады будуць даваць. Напэўно — знойдуць.
— От, велькая мне радасць, што будзе потым! Ты кажы пра цяпер!
— Цяпер — ніц не скажу. Покуль што — кожны на сябе пярэвяс-ло круціць. Лепш — ажані.
— А як жа! Зара такія дзеці, што бацьку з маткай так табе і паслухаюцца! Хутчэй! Я не змагла выперці да калодзежа, каб мне лёд ломікам скалоў! і во, з-за гэтаго неслуха ляжу тут каторы месяц, спаралізаваная, бы тая кукалка! Ляжу ды выглядаю, каб хоць хто злітаваўса ды зайшоў, а ты прапануеш — аж такое! Дай ты веры, Лаўрэне! Казаць яму ажаніцца — што гарэхі на купал масалянскай царквы кідаць!
— Але, цяпер яны такія...
Задумаўся і Лаўрэн. Праз хвіліну:
— Нічого, швагерко. Сам на якую-небудзь нарвецца,— уздых-нуў.— Абкруціць рызыканта як міленькаго. А табе трэ было з Вацакам думаць, як Франак папярок лаўкі ляжаў!
— Каб той розум наперад, што прыходзіць пасля, хэ-э, дзе-е-вер!
— Во-во, заўша так.
— Тады пашто нам языком малоць дармо? Я ж цябе пра выйсце пытаю!
— Вядомо, якое яно можа быць: трэ супакоіцца ды цярпець, зубы зашчыміўпіы.
— Дзе-евер, што ты такое гаво-орыш, гэто ж — сы-ын мой, крыві-інка мая адзі-іная, як супакоіцца маю, ты паду-умаў пра такое? Дай ты веры, Лаўрэн, нават тая лядашчая курыца за сваё цыплянё хвалюецца і перажывае!
I сваячніца загаварыла ўжо праз усхліпы:
— Так цяпер харашэ зарабляюць, файно так апрана-аюцца і мо-оды глядзя-аць! Столькі цяпер тава-ару ў магазінах! Такая цяпер жы-ызня ўсюды пайшла! Якія гро-ошы выганяюць, якія грошы трымаюць на кні-іжках! Такія пасталі ўсе здаво-оленыя, разу-умныя, чы-ыстыя, мажныя і прыго-ожыя! Так усе далёко пайшлі-і! Куды толькі ні пасылаюць дзяцей сваіх зара вучыцца! Куды толькі самі ні егдзяць — і ў Польшчу, і на курорты, і ў Маскву, і за Маскву!
Марыя аж хапілася за галаву:
— Бо-ожа ж мой бо-ожа!.. Лаўрэнку, скажу табе па шчырасці — надто ж хочацца, каб і мой сын сярод іх быў не горшы! Каб і яго, дурня, людзі паважалі, каб і ён жыў разам з усімі! Калісь, як помніш, любілі ў нас казаць — ке кожная саломка ў куль ідзе. Вядомо, тонкую ці пакрэмзаную — выкідвалі, каб куля не псавала. I во, тваё роднае дзіцятко людзі ад сябе адпіхуваюць, бы тую збэрсаную саломінку,— ведаю, дзевер, напэўно знаю, што не любяць яго! Махінатарам абзываюць і цваняком, падумай! Слухай усё гэто мне, во! Ах, чаму на мяне аж такое няшчасце, дзеверку! I як мне такое перажыць, як мне вы-ытрываць, гы-гы-гы-гы-ы-ы-ы!..
Маршчыны яе раптоўна напоўніліся такімі буйнымі слязамі, быт-та над тварам яе адкрыў хто кранік з вадой. Узмок і пацямнеў адразу нават каўкерык яе крэмавай кофты, узмок і пацямнеў край падкоў-драніка.
— Не плач, Марыся, сціхні! Лепш падумай, што ты мне натрэліла тут! Чаго ты толькі не намалола! Хібо ж людзі — кулі саломы? Ты адно добро прыглядзіса вакол сябе — што ні чалавек, то і свае мухі мае!
Прыціхлая ад плачу кабета ўзглянула на сваяка, нібы штосьці ўспомніўшы.
— Мо і праўду кажаш...
— Напэўно, не сумнявайса! А як супакоіцца? Вельмі просто. Успомні нас, маладых, Такія ўжэ мы былі праведнікі і цацы? Я, калі быць шчырым, бацькоў шанаваць стаў адно пасля іхняй смерці. А ты мо такім анёлам, думаеш, была і так іх слухаласа? А твой нябожчык, Шмігельскі? Успомні, успомні! Падмёткі на хаду ў людзей твой гаёвы адрываў! Які ўжэ Вацак да дзевак быў ласы, а да выпіўкі — найзаяд-лейшы з усіх! Бывало, нап'ецца, вылезе на вуліцу і каго, слабейшаго за сябе, спаткае — трах! трах! трах! — па мордзе ды радуецца! Аднак вуздэчку на яго ты нябось падабрала.
— Але, праўду кажаш — найзаядлейшы,— адразу павесялела ка-бета, агорнутая ўспамінамі.— Часамі як надыдзе ўсё тое мне на па-мяць!.. Цяпер часто як падумаю, які мой палячок быў самавольны, што мне тая вуздэчка каштавала, што я намэнчылася,— госпадзі, Ісусе!
— Ну, во, сама бачыш — падабрала.
— I Франак у бацьку ўдаўса. З твару — не скажу, зусім падобны да мяне з Нінкай і на тваіх старэйшых, а характарам — выліты татко.
Хвіліну аддавалася прыемным успамінам.
— Спяваць любіў і ноту меў добрую... Любімая Вацкава песня шчэ і дзісь у вушах стаіць...