Выбрать главу

— Во, во, гэдак яны цяпер, гэдак! Замест таго каб перад бабай паставіць на калені ўнучак з набожнай малітвай — столькі баба іх, напэўна, папаняньчыла, на руках папанасіла! — умяшалася зноў старая ў капелюшы.— А ўсё таму, бо ў горадзе забылі чацвёртую запаведзь боскую: «Шануй бацьку сваго і маці сваю!» Я кажу — толькі на вёсцы ашчэ так нас паважаюць! Тут і хаваюць галавой на захад, каб, устаўшы ў дзень Страшнаго суда,— тварам на ўсход быць! Адно з вясковых могілак чалавек на Страшным судзе і ўстаць зможа цэлым, бо тут потым — костачак сваіх не збярэш!

— Не збярэ-эш, гэто пра-аўда!— уздыхнуўшы, хтосьці падтрымаў старую ў капелюшы.

— Кінь ты малоць, бабо, быле-што!— вызверыўся на худую мужчына, што сядзеў да яе спіной на другой лаўцы і збіраўся да ўнука на вяселле ў Верцялішкі.— На вёсцы сколькі хочаш было такіх, што ўсе запаведзі твае на зубок памяталі, малітвы перад сняданнем, абедам, вячэрай, сном бумболілі, усе пасты пасцілі, да касцёла кожную нядзелю, кожнае большае і меншае свята бегалі, ксяндзу ручку цалавалі, а бацькоў сваіх дубасілі! Ы-ы-ых, як мэнчылі іх некаторыя! У каморы якой-небудзь трымалі ды шчэ голадам марылі, каб акалеў стары хутчэй!

Суседзі дружна пацвердзілі:

— О-о, колькі было выпадкаў!

— Ха, у кожнай вёсцы табе пра такое паведаюць!

— Усяк было, дальбо, усяляк! — падтрымала Лізіна памочніца.— Ну, ну, і пахавалі яе?

Ліза ажывілася:

Гэто шчэ не ўсё-о! Вы адно паслухайце, што выдарыласа далей! Значыць, дачок праперла. Малым зноў карціць убіцца ў хату, але маці не падпускала іх нават да дзвярэй — калдавала і калдавала над пакойніцай!

Пярсцёнак здымаючы!

Ага, мо і пярсцёнак той... Ці апранала так марудно, не ўмеючы,— ужэ і не ведаю. Праходзіць многа часу, тады ўжэ рабочыя тую труну з целам вывалаклі на вуліцу, адкрылі борт і — шух у машыну!

Суседка зноў пракаменціравала:

Хіба ж яны цяпер мёртвага ўважаць?

Як па камандзе на гэты раз падхапілі ўсе:

Ніколі на свеце!

— Гэто шчэ не ўсё-о! Вы адно паслухайце, што выдарыласа далей! Значыць, дачок праперла. Малым зноў карціць убіцца ў хату, але маці не падпускала іх нават да дзвярэй — калдавала і калдавала над пакойніцай!

— Пярсцёнак здымаючы!

— Ага, мо і пярсцёнак той... Ці апранала так марудно, не ўмеючы,— ужэ і не ведаю. Праходзіць многа часу, тады ўжэ рабочыя тую труну з целам вывалаклі на вуліцу, адкрылі борт і — шух у машыну!

Суседка зноў пракаменціравала:

— Хіба ж яны цяпер мёртвага ўважаць?

Як па камандзе на гэты раз падхапілі ўсе:

— Ніколі на свеце!

— А ні-ігдачкі!

— Ого, чаго захацела!

— Ша, людзі, хай адна гаворыць! Ну, і што?

— А што? Збегліса з усяго падворка дзеці. Сёстры смокчуць тыя апельсіны ды кажуць: «Ага, а наша баба Люба памерла ўжэ, і нам цэлы дзень урокаў вучыць не трэ!», «Ага, сёння гуляць нам да самаго вечара можно!..»

— Хваляцца так! —дапамагла Зося сяброўцы з бародаўкай.

— Хваляцца!

Лаўрэн сумна паківаў галавой ды нечакана для самога сябе ўставіў таксама:

— Ат, чаго ад малых хацець, іх — як настроіш, бы тую мандаліну!

Бытта ён дагэтуль не згаджаўся, з усіх бакоў на Лаўрэна абрынуліся:

— Але ж — куды глядзяць бацькі-і?!

— Што з такіх дачок вырасце, калі ўжэ змалку не прывіць ім пашаны да канчыны чалавека наогул, а тут — родная баба?!

— I куды мы до-ойдзем так?!

Лаўрэн заставаўся пры сваёй думцы. Заахвочаны — намерыўся яшчэ штосьці дадаць, але Ліза прыязна кіўнула яму галавой і загаварыла далей сама:

— Малыя хваляцца, а няўжэ! Ніякай сцежачкі з яловых лапак, вядомо, не выслалі і высцілаць не думалі, хоць дырэктару паслаць машыну ў лес па яліну — раз плюнуць! Ого, шчэ такое рабіць ён табе стане — дзе вы бачылі?!

— А як было?

— Просто сын з нявесткай селі ў кабіну ды павязлі тую труну на могілкі.

— То добро, што павязлі самі! Маглі паслаць з рабочымі! — заўважыла Зося.

— А думаеш, на могілках будуць з нябожчыцай цацкацца? — падхапіла другая.— Вывернуць яміну гэтым... сака... скала... аска... А каб на яго ліха, і язык калом стане, покуль вымавіш такую брыдоту!

— Экскаватарам.

— Во, скалуватарам! Тады прыгоняць бульдазёр, труну ў яме заваляць — ляжы, бабо!

— Заваляць — з тымі бліскучымі вушкамі!

— Друскеніцкімі!

— Добро шчэ, калі потым хоць раз успомняць!

— У сне, можа...

— Таму я і ўпрасіла зяця, каб хаваў мяне на вёсцы — там шчэ за старымі больш-менш глядзяць!