Выбрать главу

На думку Лаўрэна, вясковыя кіраўнікі іншымі і быць не маглі — інакш людзі разбегліся б дарэшты, як разбягаліся ў Зялёнай Даліне пры Савоську.

Гадоў з трыццаць таму першым старшынёй у вёсцы выбралі Маркевіча. Неўзабаве начальства пачало крывіцца, што Лаўрэн бытта з-за сваёй палітычнай блізарукасці нічога не разумее і ўпарціцца, а з-за класавай абмежаванасці, мажліва, разумець і не хоча. Спусцяць у вёску загад, напрыклад, сеяць, а ён ім у адказ — яшчэ зямля не прагрэлася. Загадаюць везці на нарыхтоўчы пункт маладую бульбу і свіней, а ён адразу — не павязу, бо трэба парсюкоў яшчэ месяцы тры карміць, а бульбе — падрасці. Восеншо зерне не здаваў, пакуль з палёў не звёз усяго збожжа...

I тады з Гродна прывезлі ім новага старшыню. Зялёнадалінцаў здзівіла, што Савоська любіць спаць да дзесяці гадзін, а потым распытвае людзей пра качак і зайцоў. Калі ж намаляваў мелам кола на малінавым баку новенькага камбайна, здабытага вёскай у падарунак за ўраджаі, ды пачаў гэтак прыстрэльваць сваю дубальтоўку, людзі затаіліся ў жахлівым здранцвенні ды сталі працаваць праз пень-калоду. Бо калгас для селяніна — болей, чым завод для рабочага. Гэта — зямля яго продкаў. Вясковы чалавек надта ўражлівы на тое, што адбываецца на гэтым кавалку.

Некалькі гадоў той Савоська ўсіх мучыў. Пазарасталі палі. На балоце не толькі атавы не касілі — першая трава заставалася парыжэлай зімаваць. Прыязджалі з горада брыгады служачых ламаць бярозавыя галінкі. На корм для быдла здзіралі стрэхі. Усё гэта, вядома, жывёлу ўрата-ваць не магло. Абяссіленыя каровы не ўставалі на іюгі — падвешвалі рагуль да бэлек...

Затым пачалі зводзіць пасевы бульбы і канюшыны ды заводзіць кукурузу. Праз некалькі гадоў гаспадарку на ўраджайнай глебе запусцілі так, што, мабыць, калі б узяўся хто-небудзь шкодзіць ёй спецыяльна, то горш не зрабіў бы.

Нарэшце начальства спахапілася — прыпякло і яго. Гіцля прапер-лі. Старшынёй зноў паставілі свайго мужыка, і ўсё з гадамі пайшло на лад.

Потым, вядома, і такія старшыні-самавучкі не маглі ўжо справіцца — жарты, гэтак развілася гаспадарка, адных трактароў больш за сотню! Каб ёю кіраваць, зараз трэба не толькі міністэрская галава, а — яшчэ быць не абы-якім чалавекам, мець нешта такое, што бывае толькі ў мудрых настаўнікаў.

Лаўрэн патрос падбародкам і сказаў ледзь не ўслых:

«А ў гарадах, выходзіць, начальнікам можно пракантавацца і нялюдскім, завод ад гэтаго не разваліцца. 'Гаму, мабыць, бо ў горадзе ўсё залежыць ад машыны, сыравіны, розных планаў, калі на вёсцы — ад жывых тваіх рук і сэрца.

Па тэлевізары паказвалі, як на японскім заводзе дадумаліся рабочых замяніць робатамі; прадукцыю завод зараз там штампуе нават большую і таксамо файную. Мажліво, тэлевізар не хлусіў. Але ж ніхто і ніколі, як свет стаяць будзе светам, не прыдумае такіх машынак, каб штампава-лі жывых кароў, авечак, падсвінкаў, курэй ды пчол. На-ват — звычайнай дурной саломы не зробяць альбо — сена. Адно што і навучыліса — прысоскамі, як п'яўкамі, з рагуль высмоктваць малако. То і раней на Іцкавай маслабойні ў Масалянах з рапаку алей выціскалі...»

3

Пакуль Лаўрэн разважаў гэтак, жвавая бабуля з бародаўкай працягвала:

— Ах, вы ж яго, напэўно, усе добро ведаеце! «Гродзенская праўда» яго прапячатала нядаўно! Той самы дырэктар, што на сваім заводзе ні з кім не вітаўса! Рабочы дзень пачынаў з таго, што на заводскім пляцы падыходзіў, дальбо, кожны раз да сабачай будкі і Рэксу руку падаваў! Казалі, калі яго прапячаталі, загадаў вартаўніку сабаку таго з нагана застрэліць, але сам пасля стацьі не палепшаў — ані крыхі!

— Такі і з мацерай, бы з сабакам, абышоўса!

— Ох, сколькі развялоса цяпер такіх вырадкаў, хоць яны і пад галынтукамі ходзяць, у фінскіх гарнітурах, на легкавых машынах егдзяць і за граніцай бываюць!

— З той заграніцы такія звычкі і прывозяцьі

— Думаеш, добраго таксамо там за граніцай няма? Але добраго ён не пераймае, не-е!

— Нябось самаго, калі дуба дасць, з пашанай будуць хаваць,— умяшаўся ў бабскую гутарку другі мужчына.— У палацы тэкстыль-шчыхаў ці нават «Азота» труну яго выставяць. Шчэ рознымі кветач-камі, дарагімі вянкамі абкладуць з усіх бакоў — бытто змардаванае цяжкой працай і надто заслужанае перад народам цела!