«Не ждагадуваешша, дзеду?»
«Не».
«Труціць ваш жбіраючча».
«Но, но, што ты выдумляеш?!»
«Не ве-ерыш, дзе-ед? Хэ-э, шчэ і веры не дае!»
«А навошта ім пажбывацца наш?»
«Бо хочуць, каб да Новаго року нікого тут не жашталоша! Багадзельню вашу атрафіруюць — пад шклад пушкаюць калгашны! Ужэ і паперы ўсе падрыхтавалі!.. Толькі вы, дзеду, нікому — ні шлова аб гэтым!»
Штары ад шафёра — драла! I ўсе трышта «курортнікаў» ж багадзельні да вечара ражбегліша, хі-хі-хі-хі!
Але на лаўках панавала мёртвая цішыня.
— Зняць такого дырэктара трэ і судзіць! — буркнуў нехта ў цішыні.
— Расстраляць!
— Покуль што дырэктара не жнялі. Нельга жнімаць.
— Па-твойму, шчэ і па галоўцы яго пагладзіць за такое? — хтосьці гыркнуў нядобразычліва.
— А я кажу — нельга жнімаць! Покуль што дырэктар ежджыць ша шваёй шлужбай па вобласці ды ўпрошвае шваіх гаўрыкаў, каб вярнуліша нажад,— хто жа яго будзе іх атрафіраваць нажад у бага-дзельню. Упрошвае, а яны хаваючча і назад — аніяк не паддаючча!
Маленькі чалавечак рассмяяўся зноў, цьмяна бліскаючы сталёвымі зубамі.
Але смяяцца Вераб'ю кіхто так і не дапамог. Насупленыя людзі сядзелі моўчкі, думаючы кожны сваё.
— Нічо-ого, зні-імуць! — зноў пачуўся той самы абураны голас.— I судзіць будуць!
— Мала — судзіць! Трэ яго расстраляць!..
1
Што і гаварыць — непрыемную вестку прынёс чалавек. Каб развеяць як-небудзь атмасферу, распараная Ліза кінула:
— Верабейчык-Верабей, непаседлівая птаха! Прылятаеш ты заўша да нас са сваімі байкамі, а нам кожны раз потым ламай галаву — ты сказаў праўду ці набрахаў зноў, як не раз бывало! Але — ладно ўжэ, дзякуй і за гэто! Бо што мы без цябе, дальбо, чалавеча, рабілі б тут? Закіслі б, мабыць, нарыхтык!
Стары з другой лаўкі, які стрымліваў баб, кажучы, што не ўсё яшчэ так кепска, паўзіраўся на жылістага сябра закаханымі вачыма і дадаў каментарый:
— Чорт яго не браў, ведае сваю справу!
— Ве-едае! — згадзіліся іншыя.
— Сашка, а ты паэму пра гэто трахні!
Маленькі чалавечак раптам уставіўся ў перакладзіну пад шыфер-ныя навесы, дзе ў млявай закаханасці буркаталі шчаслівыя ад цеплы-ні і сытасці галубы, рытмічна паперабіраў вуснамі, паківаў у такт галавой, аб'явіў:
— Атрафіруечча і яна! Трэ толькі, Ляшчук, пачакаць, каб ва мне ішкра божая добра ражгарэлаша.
— Во, во, пачакай, а іскра разгарыцца і — зрабі гэта!
— Жраблю...
Як кожны мужчьша, і Верабей мог бы даўно завесці сям'ю, мець дзяцей і нават унукаў, калі б не яго хвароба — пісанне гэтых самых «паэм». Выдумляў іх чалавек усё жыццё. Спачатку бэсціў у іх паноў, памешчыкаў і фабрыкантаў.
Напрыклад:
Заадно рыфмаваў і быт:
На палітычным гарызонце ў трыццатыя гады з'явіліся чорныя сілы, і ён адразу абрынуўся на іх:
Варта было занемагчы Пілсудскаму, адгукнуўся паэт і на гэтую падзею:
А настала вайна — бэсціў гітлераўцаў, бобікаў, перабежчыкаў і прадажнікаў.
Пасля вайны вершы Аляксандар пачаў выдумляць кожнаму, хто яго толькі прасіў.
Напрыклад, у прыгараднай вёсачцы ўпарціўся дзядзька і не ўступаў у калгас, учэпіста трымаючыся свайго надзелу. Калгаснікам гэты аднаасобнік быў надта невыгодным, яго надзел трэба было ўсім аб'язджаць, а куры пляжылі калгасныя пасевы, таму старшыня звярнуўся да паэта за падмогай. Адразу атрымаў твор:
Верабей выдумваў такія творы для насценных газет, вяселляў, хрэсьбін, дзён нараджэння, юбілеяў. З вялікай ахвотай ды з радасным уздымам браў заказ і ў чалавека, калі таму спатрэбілася хлёсткая байка пра суседа.
Вераб'ёвы вершы рэдка даходзілі да раённай газеты нават, бо ўсе гэтаксама былі няўклюдныя, шурпатыя ды просталінейныя, але ж некаторым людзям падабаліся, іх нават хвалілі, чаго аўтару было дастаткова.
Намаганні на тое, чаго нельга з'есці, апрануць на сябе ці перавесці на грошы, Лаўрэн даўно прызвычаіўся лічыць нягоднай для мужчыны тратай часу, хоць у маладосці быў зусім не такім. Але цяпер, не ведаючы, куды сябе дзяваць, ужо і ён з нецярпеннем і нават з якімсьці хваляваннем чакаў кожны раз гэтую балаболку. Седзячы зараз з Лешчуком на адной лаўцы, шчыра ўжо радаваўся, як Верабей іх тут забаўляе.