Выбрать главу
А я ж ехаць меў па дровы, Бацька клікнуў, іду ў хату... А асэсар - той - здаровы!.. Лясь мне ў морду, потым тату. Я ж узяў яго за грудзі І піхнуў лыбом у дзверы. Ён як раўкне: «Гэй вы, людзі, Тут разбой! Прыміце меры!.. Тут рыштант, брадзяга скрыты, - Вот і лэб калісь быў брыты, - Вяжы ўсіх, нараджайся!..» Мяне лясь! «Ты хто? Сазнайся!..» - «Скаліндар, - кажу, - сірота!..» Пацягнулі па дарозе, Завязалі і варота, Мы ж спыніліся ў астрозе...
Астрог, братцы, паглядзеўшы Мімаходам, выглядае, І нічога: шык, не еўшы, І ў астрозе не бывае, Але лепшы ў хаце голад, У дарозе велькі холад, Найцяжэйша праца ў полі, Як у той астрожнай долі! Відзеў пташку я у клетца, Як галоўкай потым б'ецца, Аж скрыдэлкам затрапоча - І сканае... жыць не хоча. Раз лісіцу, адкапаўшы, Прывязалі мы да кола: Стала ж грызці што папаўшы, Сабе бруха распарола, Растрыбушылась на часці, Каб не жыць так, хоць прапасці. Нашто - гадзіну, мядзянку, Пусці ў шклянае начынне, - Сама сябе без прастанку Будзе жаліць, покі згіне!.. Як ужо ж скаціна тая Або гадзіна праклята І та цану волі знае, Што ж для нашага-то брата, Меўшы розум не скацінны, Як знаць волю мы павінны?.. А ў астрозе ж няма волі, Ні ў чом няма і ніколі! У жалезе тыя дзверы, Пры дзвярах стаяць жаўнеры, А народ усё сярдзіты - Так як бы яшчэ не сыты Людскіх слёзаў, мукі, енку; Не гавораць памаленьку, А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай, А ўсё з боем, ўсё з нагайкай.
У дзядзінец нас як пхнулі, Дзвярмі тымі як грукнулі, Дык і свет мне тым закрыўся, Як бы у труну забіўся... Зараз старшы ўзяў за плечы, Хляснуў трэйчы, так, без рэчы, Ключы кінуў: «У халодну!» І аблаяў матку родну. Нас піхнулі, як у яму, Ў цёмну хату чварагранну*, Далі хлеба, вады меру І запёрлі, як за веру У цямніцах калісь гэта Замыкаліся ад света. Цёмна, зімна... Прытуліцца Няма куды! А каганец, Як бы губка, толькі тліцца... Заспявалі мы ражанец*. Пяём, плачым, аж галосім, Божай ласкі - Праўды просім! Ў такім енку, са слязамі І паснулі у той яме! Абудзіўся я з здзівення: Глядзіць ў шчэлачку праменне! Я падумаў: ласка ж Божа І сюды пралезці можа? Аглядаюся вакола, Як бы шукаў і тут Бога. Мне зрабілася васола, Не баюся я нікога, Зноў ражанец: «Bóg ucieczką»* Бляю сабе, як авечка, Калі бразць ключом у дзверы, І крычыць хтось: «Гэй, вы, зверы, Вы, бунтоўнікі, паскуды, Выбірайцеся адсюды! Тут важнейшым трэба сесці, Вас у вобшчу здадзім гдзесьці!..» Павялі нас аж на гору... Па якомусь калідору... Дзверы, дзверы, ў дзверах дзюрка, І у каждай жа хвігурка Як бы тая ж выглядае, Гдзе ні глянеш, усё ж тая: Блішчаць вочы, твар, як гліна, І абросшы, як скаціна... У турме, як у тым гробе, Ў адну твар усіх паробе! Ішлі, ішлі гэтак з гоні. А смрод такі, што ад воні Мне аж дух у грудзях спёрла, Як бы цісне хто за горла. Тут нам хату паказалі, Упусцілі, развязалі, Вады далі, трохі хлеба І запёрлі зноў як трэба. Тут народу шмат сядзела. Глянуў я - душа самлела: Як падушкі, у іх твары, Ў хаце пуста, толькі нары. Ляжаць усе, з нас рагочуць, Навет мейсца даць не хочуць. «Давай, - кажа, - хоць на пляшку; А не даўшы, дык парашку Цёнгле* ты выносіць мусіш, А ўжо хлеба, дык не ўкусіш, - Мы табе наб'ём аскому, Покі вернешся дадому!» Я спалохаўся, баюся. «Войча наш!» - кажу, малюся... Бог даў спомніць: залатоўка Гдзесь была ў кашулі ўшыта, Што дала калісь жыдоўка, Што падвёз у млын ёй жыта. Прэндка сарваў тую лату, Кінуў злоты той на хату... І не ўгледзеў, як хапілі, Толькі відзеў - водку пілі. Тагды сталі нас пытацца, Ці застаўся хто у хатца? Адкуль, за што пасадзілі, Па якіх турмах хадзілі? Іншы вуча, на пытанне Даць якое паказанне: «Кажы, - кажуць, - знаць не знаю, Чый я ёсць, з якога краю. Малым быўшы, сляпых вадзіў; А падросшы, і сам брадзіў; Не прыпісаны да сказкі*, І так жыву з Божай ласкі. Бог мой бацька, зямля матка; Знаць не знаю» - уся гадка! Так да марца сядзім ціха, Не чуваць дабра, ні ліха, А у марцы шлюць бумагу, Каб дастаўлена брадзягу, Супраціўніка уласці, Улажэння першай часці, Што мянуецца «Ліндарам» Ды йшчэ б'ецца з асэсарам, Ды каб быў ў ланцуг закуты, На нагах каб былі путы, Праважацелі каб срогі*, Каб не сходзілі з дарогі, А каб проста да начала... І ці мала там пісана?!