Выбрать главу

Каралёў. Стаяць! Я цябе яшчэ не адпусціў. Кажы, хто і навошта цябе прыслаў да мяне?

Кім. Мяне ніхто не прысылаў… Мая сястра хворая. Мне патрэбны грошы, каб вылечыць яе…

Каралёў. Якая к чорту сястра, калі ты сцвярджаеш, што ты мой сын!

Кім. Канечне, яна не родная мне. Калі здарылася Зона і дзетдом рассялілі, яна ўзяла мяне, Піню і Баранесу на выхаванне… Мэрыя выдзеліла трохпакаёвую кватэру. Гэта называецца сямейны дзіцячы дом. Яна нас усынавіла і ўдачарыла…

Каралёў. А цяпер ты хочаш, каб я яе ўмацярыў, аж на пяцьдзясят тысяч баксаў?!

Кім. Яна захварэла! Гэта пасля Зоны!.. I калі не будзе грошай, яна памрэ! I нас расселяць па дзіцячых дамах! Я — нічога… Прывыкну… А вось Піня з Баранесай…

Каралёў. Хто такія Піня з Баранесай?

Кім. Дзеці. Хлопчыку пяць, дзяўчынцы тры…

Каралёў. Яны таксама ад мяне?

Кім. Пусціце!

Каралёў. Не, пачакай…

Кім. Я болып нічога не скажу!

Каралёў. Я скажу, сынуля… Мяне сентыментальнымі байкамі разжалабіць не атрымаецца… Па-першае, я сам хапануў за жыццё вось так і болей, але я ніколі не быў няшчасненькім. Ніколі! Галодным быў! Прыніжаным быў! Бітым быў! У адчаі да слёз гарачых быў! Але няшчасненькім ніколі! Ні-ко-лі!

Кім. Не ва ўсіх жа клыкі, як у ваўка.

Каралёў. Ты як з бацькам размаўляеш, гадзёныш!

Кім. Даруйце.

Каралёў. Гэта першае. А па-другое, сын мой, калі чалавек пакутуе, значыць, Гасподзь Бог яго за нешта пакараў! Ён адпрацоўвае свае грахі… I калі я буду аблягчаць яго долю, хоць самую горкую, значыць уступлю ў канфлікт з самім Богам! А з гэтым паханам лепш не спрачацца…

Кім. Вы падвялі пад сваё злое існаванне прымітыўную філасофскую базу і гэтым апраўдваеце свае абыякавыя адносіны да ўсяго і ўся… I ў першую чаргу да сябе самога…

Каралёў. Чаму ты раней да мяне не прыходзіў?!

Кім. Таму што маці, паміраючы, сказала: «Кім, дай мне слова, што звернешся да яго толькі тады, калі не будзе выйсця, калі будзе тупік. Я яго кахаю і не хачу, каб хоць нечым ён быў у жыцці засмучаны». У мяне цяпер тупік. Калі яна памрэ, я згублю сям’ю… I дзеці згубяць яе… А так я ніколі б да вас і не звярнуўся і не падышоў…

Каралёў. Чаму?

Кім. Ваўкоў баюся.

Каралёў. Ты зноў?!

Кім. Даруйце…

Каралёў. Ты разумееш, усё, што ты прыдумаў, абсалютна неверагодна…

Кім. Таму гэта і праўда! Хлусню вы па свайму вопыту павінны ведаць…

Каралёў. Зноў?!

Кім. Дык вось, хлусня неверагоднай не бывае! Яна заўсёды апранае былое адзенне праўды…

Каралёў. Слухай ты, Спіноза, я б цябе мог проста выгнаць…

Кім. Я б даўно сам пайшоў, вы ж не пускаеце мяне…

Каралёў. Мне раскалоць цябе — раз плюнуць…

Кім. Каліце…

Каралёў. У цябе фота маці ёсць?

Кім. Цяпер няма… Калі здарылася Зона і нас вывозілі, рэчы браць забаранілі…

Каралёў. Ну а ты памятаеш яе? Пазнаў бы на здымку?

Кім. Канечне.

Каралёў. Не пашчасціла табе, сынуля… Рэч у тым, што ў мяне захаваўся здымак усёй дэлегацыі, якая ездзіла на фестываль… Зараз… (Дастае з шуфляды стала здымак у рамачцы.) Вось, іншым разам зірну, каб збегаць на спатканне са сваім юнацтвам. На, зірні і ты… Падкрэсліваю, тут уся дэлегацыя. Уся! Гэта мы на Краснай плошчы пасля паходу ў Маўзалей. Мяне пазнаў… Вось я ў цэнтры абдымаю дзвюх прыгажунь… Якая з іх твая мама?

Кім. Hi тая, ні тая…

Каралёў. Правільна. Адна з іх цяпер жонка камандуючага пагранвойскамі, а гэта працуе дыктарам радыё… Жывыя, здаровыя… ну а дзе ж твая нябожчыца-маці?

Кім. Здымак вельмі дробны…

Каралёў. Ая табе лупу дам. На! Шукай…

Кім (паводзіць лупай па здымку). Вось яна…

Каралёў. Дзе?

Кім. Пятая злева ў другім радзе…

Каралёў. Пакажы, пакажы… (Бярэ здымак, потым вырывав з рук у Кіма лупу, уважліва разглядае.) Дык як ты кажаш яе звалі? Эма?

Кім. Эльвіра… дайце, калі ласка, вады…

Каралёў. Ты так расхваляваўся?

Кім. Мне лякарства трэба запіць…

Каралёў. Не толькі сястра, і ты хворы?..

Кім. Прафілактыка. Пасля Зоны…

Каралёў. Можа мінералкі?

Кім. Проста вады. 3-пад крана.

Каралёў. Зараз…