Выбрать главу

— Добра, але што тут павінна зрабіць дзяржава?

— Ты ў мадзяраў быў? — ні прышыў, ні прылатаў пытае Віктар. — Не. — Шкада, бо хто ў іх быў, той ведае, што там можна зарабіць шмат долараў. А калі так, то дзяржава павінна кожнага з нас паслаць у Венгрыю пяць разоў у год і каб кожны з нас пры вяртанні абавязаўся прадаць дзяржаве дзвесце долараў.

Вось і развязка пытання.

Узнагароду падзяліце на дваіх па роўных частках, бо каб не я, то Віктар сваёй думкі не выказаў бы, бо пісаць не ўмее.

1985 г.

ВЫЙГРАЛА

Калі муж з жонкай хоча добра жыць, то ён не павінен ашукваць. Гэты  парадокс з'яўляецца шчытом, які бароніць бездапаможнага мужчыну перад не заўсёды лагічнай логікай жанчыны. Ашуканства дае яму магчымасць суіснавання з самаўпэўненай упартай, "беспамысловай" жанчынай, якая "ведае", што яна ўсё лепш зробіць, лепш аформіць кожную справу і нават лепш зварыць ежу. Гэта такая самая праўда, як тое, што вош кашляе. Ёй і ў голаў ніколі не прыйдзе, што можа стацца ахвярай мужчынскага розуму: Яна аж просіцца, каб мужчына стаў ашуканцам. І ён такім становіцца, хоць не па сваёй волі.

Вось, па-суседску шлюбная пара, якой ужо далёка за пяцьдзесят. А пажаніліся яны зусім маладымі: ён не ўмеў кашулі мыць, а яна — яешню спячы. Але пакупкі для харчавання ён рабіў, бо яго мілая саромілася ўзяць у рукі кошык, або ісці з сеткай па пасёлку, каб, барані Божа, яшчэ хтосьці ўбачыў, што яе муж у краму паслаў? Ён, у сваю чаргу, любіў і любіць хадзіць у спажывецкія крамы, ды і хоча быць ва ўсім жонцы прыдатны, бо яе любіць.

Аднойчы здарылася, што ў спажывецкай краме не было тлустага малака. Ну, то ён купіў худое. Жонка давай яго лаяць. Што ён корміць яе "нейкай адцэджанай вадой".

— Дарагая, гэта ж першы раз у жыцці так здарылася і калі не хочаш такога малака, дык сёння з'еш нешта іншае, — прасіўся муж.

Але яна і слухаць не хацела і, каб яго дабіць, схапіла бутэльку, ды й перахіліла ў ракавіну.

Знявагу ён перахварэў, але ў думцы абяцаў помсту, якую ажыццяўляе ўжо дзесяткі гадоў. Менавіта, дзесяткі гадоў купляе худое малако, прыкрывае бутэльку капселем ад тлустага малака і корміць ім жонку. Мала таго: вылівае малако з бутэлькі ў гаршчок для кіпячэння, палошча бутэльку халоднай вадой і бухае таксама ў гаршчок, і тою баўтухаю залівае зацірку, якую варыць на вадзе, локшыны, якіх да канца не адцэджвае, ды кашу. Жонка ўсё тое з'ядае з раскошай, ды цешыцца, што раз і назаўсёды навучыла дурня, якім малаком мае яе карміць, каб мела прыгожыя зубы і гладзенькую скуру на сваіх кругленькіх шчоках.

Калісьці, успомніўшы той няшчасны інцыдэнт, шмат гадоў таму назад ён спытаў:

— Скажы, дарагая, ці я не заслужыў на давер адносна малака?

— Так, дарагі, — адказала жонка. — Хвалюе мяне твая дабразычлівасць і ахвота служыць мне, але скажы сам, ці ж не лепш есці паўнавартаснае і смачнае малако?

— Ага, — сказаў муж і пачаў падлічваць даходы з розніцы цаны паміж худым і тлустым малаком.

Розніца ў цане выйшла малая, як і ў малацэ, але радасці было многа, што дагадзіў жонцы.

1985 г.

АПТЫМІСТ

Усюды чую, што аптымісту лягчэй жыць. Нібы ў яго жыццё прыгажэйшае. Мо так калісь і было. А сёння я хачу быць песімістам, я хачу быць скептыкам, каб не называлі мяне дурнем і разявай.

Днямі паскардзіўся я знаёмаму, што не маю на чым спаць, тапчан, які набыў я ў пару славутага гаспадарчага прыспяшэння, разваліўся.

— І не можаш купіць новага? — здзівіўся знаёмы.

— А што, можаш мне памагчы ў гэтым? — у сваю чаргу здзівіўся я.

— Калі ласка. Учора быў у магазіне на Каляёвай і бачыў там нейкую мэблю. Але не цікавіўся, бо мне патрэбны кухонны камплект.

— То бываюць і кухонныя?

— Розныя бываюць, толькі трэба трапіць у адпаведны час.

— Дык што, паможаш купіць тапчан?

— Паехалі ў магазін.

І мы паехалі на Каляёвую. Заходзім, а там, сапраўды, стаяць тапчаны. І мяккія крэслы. І нейкі камплект рэтра.

— Божа, — кажу, — чаго ж яшчэ хацець? Гэта якраз тая мэбля, якую шукаю. Але чаму яе ніхто не купляе?

— Відаць, дарагая, — адказвае знаёмы.

Пашкадаваў я, што пры сабе не маю 36 тысяч злотых

(цана майго шчасця), але знаёмы пацяшае: "Калі не купілі да абеду, то ўжо сёння ніхто не купіць".

Вясёлы паехаў я дадому, узяў у ПКО грошы і чакаю жонку, пакуль вернецца з працы. А тая прыйшла і есці хоча.

— З голаду не памрэш, паехалі па мэблю, я выбраў прыгожую.

— Ты дастаў мэблю? — жонка смяецца скептычна.

— Няўжо толькі ты ўмееш даставаць? — гаркнуў я і мы паехалі на Каляёвую.

У магазіне пру ў касу і паказваю рукой, за які камплект плачу. Касірша вырачыла на мяне сімпатычныя вочы і сказала: